Homo floresiensis — гіпатэтычны выкапнёвы карлікавы від людзей. З-за малога росту Homo floresiensis вядомы таксама як «хобіт» (па аналогіі з істотамі, прыдуманымі Дж. Р. Р. Толкінам). Рэшткі Homo floresiensis выяўленыя ў 2003 годзе ў Інданезіі (востраў Флорэс, пячора Ліанг-Буа), дзе знойдзена некалькі шкілетаў рознай ступені захаванасці ўзростам прыблізна ў 13-95 тысяч гадоў (па апошніх альтэрнатыўных ацэнках — 60-100 тысяч гадоў). Па адзінаму вядомаму чэрапу і найбольш поўна захаванаму шкілету рост Homo floresiensis ацэньваецца прыкладна ў 1 м, а аб’ём галаўнога мозга ў 400 см³, што ў тры разы менш аб’ёму мозга сучаснага чалавека і набліжаецца да параметраў, характэрных для аўстралапітэкаў. Даследчыкі адзначаюць таксама шматлікія архаічныя рысы ў будове чэрапа і канцавін Homo floresiensis.

 Homo floresiensis

Чэрап Homo floresiensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo floresiensis Brown et al., 2004

Арэал

выява

Геахраналогія

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  4454117
FW  91487

Разам з рэшткамі Homo floresiensis былі знойдзеныя прымітыўныя каменныя прылады, абпаленыя косткі жывёл і іншыя сляды матэрыяльнай культуры. Аднак малы рост і надзвычай малы аб’ём мозга выклікае ў часткі навуковай супольнасці сумневы ў тым, што знойдзеныя парэшткі належаць асобнаму віду людзей. Шэраг даследчыкаў лічыць іх паталагічна змененымі рэшткамі чалавека разумнага. Як гіпотэза аб асобным відзе, так і гіпотэза аб паталогіі пакідаюць адкрытымі пэўныя пытанні. У першым выпадку незразумелымі застаюцца паходжанне карлікавага флорэскага віду, шлях яго пранікнення на востраў і час вымірання, у другім — характар паталогіі, якая выклікала незвычайныя змены ў анатоміі.

Адкрыццё і найменне

правіць
 
Пячора Ліанг-Буа

Рэшткі Homo floresiensis былі ўпершыню выяўленыя ў 2003 годзе на інданезійскім востраве Флорэс сумеснай інданезійска-аўстралійскай археалагічнай экспедыцыяй. Экспедыцыя пад кіраўніцтвам аўстралійца Майка Морвуда і інданезійца Панджыта Суджона працавала ў пячоры Ліанг-Буа на захадзе вострава з 2001 года, працягваючы раскопкі, якія да гэтага вёў Суджона, і паступова адкрываючы больш старажытныя пласты адкладанняў. У працэсе раскопак у першы год было выяўлена мноства костак розных жывёл, у тым ліку такіх буйных, як сцегадоны і камодскія цмокі; шматлікія грубыя палеалітычныя прылады; і прамянёвая костка, падобная на чалавечую, але маленькая і незвычайна выгнутая[1]. Знаходка 2003 года была больш значнай, яна прадстаўляла сабой няпоўны шкілет узростам каля 18 тысяч гадоў, як мяркуецца, дарослай жаночай асобіны вельмі маленькага росту, які ўключаў чэрап, ніжнюю сківіцу і большасць зубоў. Выяўленыя ў сырой пячоры косці не былі скамянелымі, а, наадварот, па фактуры нагадвалі «бульбяное пюрэ» і «мокрую прамакатку», так што ў абыходжанні з імі спатрэбілася гранічная акуратнасць[2]. Захаванасць костак была забяспечана з дапамогай самаробнага прэпарата, вырабленага мясцовым археолагам Томасам Суцікнай з маментальнага клею і лаку для пазногцяў[3].

Ліанг-Буа на працягу тысячагоддзяў служыла мясцоваму насельніцтву месцам рытуальных пахаванняў, для якіх была характэрная афарбоўка костак охрай і ўпрыгожванне пацеркамі з ракавін, а пазней, з засваеннем металаў, у пахаваннях з’явіліся бронзавыя і жалезныя прылады працы[4]. Знойдзены шкілет, аднак, нічым не нагадваў гэтыя пазнейшыя пахаванні: нішто не паказвала на рытуальную апрацоўку рэшткаў. Пры гэтым ён добра захаваўся, аж да натуральнага сучлянення костак правай нагі і таза. Удзельнікі экспедыцыі зрабілі выснову, што неўзабаве пасля смерці цела пагрузілася ў вадкі бруд дробнага вадаёма, што абараніла рэшткі ад расцягвання звярамі; падобным чынам захаваліся вядомыя астанкі Люсі (жаночай асобіны Australopithecus afarensis узростам больш за 3 млн гадоў) і хлопчыка з Турканы (Homo ergaster узростам каля 1,6 млн гадоў)[5].

У 2004 годзе выяўленыя дадатковыя рэшткі, па якіх даследчыкі аднавілі поўнае знешняе аблічча невядомага гамініна і час існавання меркаванай папуляцыі — 12-95 тысяч гадоў таму (некалькі пазней верхняя мяжа гэтага перыяду, якую задае пласт вулканічнага туфу, была ўдакладнена, склаўшы 13 100 гадоў[6], а ў 2016 годзе былі апублікаваныя новыя ацэнкі, заснаваныя на радыёізатопным аналізе рэшткаў, якія датуюць іх перыядам паміж 60 і 100 тысячамі гадоў таму[7]). Таксама разам з рэшткамі былі выяўленыя каменныя прылады, якія паказваюць на здольнасці да палявання і будаўніцтва[8][9].

Пасля таго як быў зроблены вывад аб тым, што адкрыты новы біялагічны від, гамінінам метровага росту, якія першапачаткова атрымалі ад даследчыкаў мянушку «хобіты», было прапанавана прысвоіць відавое імя Homo hobbitus. Выказвалася таксама меркаванне, што гаворка ідзе аб новым родзе, для якога прапаноўвалася імя Sundantropus — гэты пункт гледжання адстойваў запрошаны з Аўстраліі палеаантраполаг Пітэр Браўн, перакананы, што фізічныя характарыстыкі рэшткаў (у прыватнасці, аб’ём чарапной каробкі) не дазваляюць аднесці іх да роду Homo. Толькі пасля доўгіх спрэчак іншым даследчыкам і рэцэнзентам удалося пераканаць Браўна ў тым, што чэрап першай знойдзенай асобіны належыць прадстаўніку роду Homo, і від атрымаў імя «чалавек флорэскі» (лац.: Homo floresiensis)[10]. Упершыню паведамленне аб ім у навуковай прэсе з’явілася ў кастрычніку 2004 года[11] ў часопісе Nature, пасля таго як даследчая група больш за год паспяхова захоўвала звесткі пра адкрыццё ў сакрэце; такія крокі былі звязаны з тым, што заўчаснае з’яўленне навін аб знаходцы ў прэсе выклікала б адмену публікацыі матэрыялаў у Nature — адным з самых аўтарытэтных навуковых часопісаў[12]. Адразу пасля выхаду нумара часопіса з артыкуламі аб знаходцы на Флорэс гэтая навіна была распаўсюджаная іншымі выданнямі: па ацэнцы Майка Морвуда, матэрыялы аб флорэскім чалавеку з’явіліся ў сямі тысячах газет і навінавых часопісаў і амаль на ста тысячах сайтаў. Неўзабаве часопіс National Geographic, які карыстаецца высокай рэпутацыяй, але значна больш агульнадаступны, чым Nature, пачаў працу над цэлай серыяй матэрыялаў пра «хобіта», уключаючы здымку дакументальнага фільма для аднайменнага тэлеканала[13].

У канцы 2004 года інданезійскі прафесар-палеаантраполаг Тэуку Якаб, вядучы спецыяліст у гэтай галіне ў сябе ў краіне, забраў большую частку касцяных рэштак, якія звязваюць з Homo floresiensis, з Нацыянальнага археалагічнага даследчага цэнтра ў Джакарце. Гэта было зроблена з дазволу аднаго з кіраўнікоў праекта — інданезійца Панджыта Суджона, якога з Якабам звязвала сяброўства з часоў вызваленчай барацьбы супраць японскіх акупантаў[14], і насуперак пярэчанням аўстралійскага археолага Майка Морвуда, які ажыццяўляў агульную каардынацыю экспедыцыі[15][16].

Пасля гэтага рэшткі знаходзіліся ў поўным распараджэнні Якаба на працягу трох месяцаў, што выклікала абурэнне астатніх навукоўцаў, з пункту гледжання якіх гэта азначала манаполію адной даследчай групы на рэшткі. Пасля скандалу Якаб, адзін з вядучых праціўнікаў тэорыі аб адмысловым месцы Homo floresiensis у біялагічнай класіфікацыі, быў вымушаны вярнуць косткі, але многія з іх былі вернуты з пашкоджаннямі: на адных былі свежыя надрэзы, іншыя былі паламаныя і абы-як злепленыя зноў. Работнік лабараторыі Якаба паведаміў, што далікатныя косткі былі пашкоджаныя пры спробах зрабіць іх злепкі[3]. Іншыя косткі, у прыватнасці тазавыя, відаць, пацярпелі пры транспарціроўцы[15] (па словах Якаба, тады ж пацярпелі і астатнія косткі[17]). Дзве косткі ногі LB1 засталіся ў Якаба для далейшых даследаванняў. Абурэнне самавольнымі дзеяннямі Якаба было настолькі моцным, што гнеўныя лісты атрымліваў нават супрацоўнік лейпцыгскага Інстытута Макса Планка Жан-Жак Юблен, які для даследаванняў магчымай ДНК выкарыстоўваў аднаграмавы скол з аднаго з рэбраў LB1. На думку Юблена, Якаб падвергнуўся несправядлівым нападкам, бо заходняя прэса выставіла яго ў выглядзе злодзея, які выкраў чужое адкрыццё[18]. Юблен заявіў, што паводзіны аўстралійскіх археолагаў уяўляюць сабой «найчысцейшы ўзор навуковага неакаланіялізму і заходняга задавацтва»[19].

Пасля скандалу інданезійскія ўлады забаранілі археолагам у 2005 годзе доступ да пячоры Ліанг-Буа. Гэта выклікала абвінавачванні ў спробе выратаваць навуковы аўтарытэт прафесара Якаба, які лічыцца «каралём інданезійскай палеаантрапалогіі», бо новыя знаходкі маглі даказаць яго вінаватасць. У 2007 годзе быў атрыманы дазвол на працяг раскопак[17]. У канцы 2015 года было паведамлена, што міжнародная экспедыцыя вядзе раскопкі ў выяўленай яшчэ ў 2006 годзе пячоры Ліанг-Бавах, якая звязана праходам з Ліанг-Буа і ў якой захаваліся больш старажытныя адклады; аўтары артыкула мяркуюць, што гэтая другая пячора служыла насельнікам Ліанг-Буа складам і шляхам да ўцёкаў. Да моманту публікацыі былі даследаваны толькі найбольш познія пласты, якія змяшчаюць толькі сведчанні бытавой дзейнасці людзей сучаснага тыпу, аднак аўтары выказваюць надзею, што больш раннія адклады дазволяць даведацца больш пра Homo floresiensis[20].

Анатомія

правіць

Адметнымі рысамі будовы цела чалавека Homo floresiensis з’яўляюцца агульны маленькі рост і маленькі памер чарапной каробкі. Ад чалавека разумнага яго таксама адрозніваюць агульная форма чэрапа (больш блізкая да Homo ergaster, чым да чалавека разумнага), адсутнасць падбародачнага выступу, які адрознівае чалавека разумнага ад больш старажытных гамінідаў, пляскаты нос і магутныя надброўныя дугі, таксама характэрныя для выкапнёвых відаў роду Homo[21]. Па будове чэрапа і канечнасцяў Homo floresiensis таксама прынцыпова адрозніваецца ад усіх вядомых папуляцый Homo erectus, а па суадносінах даўжыні асобных костак — і ад Homo ergaster, збліжаючыся з яшчэ больш прымітыўнымі формамі, такімі, як аўстралапітэкі.

Памеры цела

правіць

Галатыпам для меркаванага новага віду стала першая, лепш за ўсё захаваная асобіна, па наменклатуры LB1 і па мянушцы Фло[3]. Гэта практычна поўны шкілет палаваспелай (прыкладна 30-гадовага ўзросту) жаночай асобіны ростам, па розных ацэнках, ад 106[8] да 108 сантыметраў (ацэнка росту заснавана на памерах сцегнавой косткі) або трохі ніжэй, з улікам нізкага чэрапа[22]. Для другой адносна добра захаванай асобіны, LB8, рост ацэньваўся ў 109 сантыметраў на падставе вымярэння вялікагалёначнай косткі, паколькі ў гэтага асобніка сцегнавыя косткі адсутнічаюць[8]; аднак вялікагалёначная костка LB8 на 2 см карацейшая, чым аналагічная костка Фло, і ў далейшым была зроблена новая ацэнка, заснаваная на вядомых прапорцыях цела LB1, згодна з якой рост LB8 быў нават меншым, чым у Фло[22]. Гэты рост знаходзіцца далёка за межамі нармальнага размеркавання росту для сучаснага чалавека разумнага[23] і значна меншы за сярэдні рост жанчын-андаманак (137 см), якія прадстаўляюць, разам з пігмеямі мбуці, самыя нізкарослыя сучасныя плямёны[24].

У цэлым, Homo floresiensis быў, як мяркуецца, меншы не толькі за здаровых прадстаўнікоў любой сучаснай чалавечай расы, але і за Homo erectus і вядомыя віды аўстралапітэкаў[25]. У літаратуры падкрэсліваецца, што ацэнкі рабіліся на падставе касцявога матэрыялу жаночай асобіны; невядома, ці ёсць сярод знойдзеных ў пячоры Ліанг-Буа рэшткаў мужчынскія, і невядома таксама, ці быў характэрны для флорэскіх людзей палавы дымарфізм, пры якім мужчыны былі б істотна буйнейшыя за жанчын[22].

Маса цела, якую першыя даследчыкі ацэньвалі зыходзячы з яго параметраў, якія яны палічылі больш блізкімі да шымпанзэ, чым да чалавека разумнага[8], павінна была скласці, як мяркуецца, 16-29 кілаграмаў[26]. За наступныя гады даследаванняў флорэскіх знаходак было прапанавана некалькі ацэнак як росту найбольш добра захаваных асобнікаў (мала адрозніваюцца адна ад другой), так і масы цела (дэманструюць больш значныя разыходжанні). Ацэнкі масы цела грунтаваліся на розных параметрах сцегнавой і вялікагалёначнай косткі, а таксама сустава, які злучае косткі нагі, і складалі ад 25 да 35 кг, з медыянным значэннем каля 32,5 кг. Калі меркаваны рост Фло і LB8 меншы, чым у любых вядомых нізкарослых народаў, то ацэньваемая маса цела знаходзіцца ў межах дапушчальнага для сучасных пігмеяў дыяпазону, а індэкс масы цела і вагавы індэкс (разлічваецца як суадносіны кубічнага кораня масы ў кілаграмах да росту ў метрах), наадварот, істотна вышэйшы. Такім чынам, целасклад Homo floresiensis быў больш масіўным, чым у нашых сучаснікаў, нагадваючы хутчэй целасклад ранніх гамінінаў — такіх, як Australopithecus afarensis — і невялікіх афрыканскіх чалавекападобных малпаў (баноба і швейнфуртаўскі шымпанзэ)[22].

Чэрап і мозг

правіць
 
Чэрап LB1

Адзіны знойдзены да гэтага часу ў пячоры Ліанг-Буа чэрап належыць Фло. Ужо пры знаходцы чэрапа даследчыкі звярнулі ўвагу на такія рысы, як невялікая (магчыма, пасмяротная) асіметрыя правай сківічнай дугі і правага цемяннога краю лобнай косткі; правае вянечнае шво на чэрапе разышоўся. Больш познія пашкоджанні (ужо ў працэсе раскопак) атрымаў левы бок чэрапа, у прыватнасці пярэднія косткі твару і цемянная костка ў раёне брэгмы (кропкі, якая адпавядае месцу злучэння сагітальнага і вянечнага швоў). Тым не менш, чэрап у цэлым дастаткова добра захаваўся, што дазволіла зрабіць шэраг высноваў аб знешнасці Фло. У прыватнасці, цалкам закрытыя швы на зводзе і аснове чэрапа паказваюць, што Фло да моманту смерці была дарослай, цалкам сфармаванай асобінай[22] (аб гэтым жа сведчаць знос зубоў і прарэзаныя трэція маляры  (руск.)[27]).

Чэрап LB1, відаць, умяшчаў надзвычай маленькі па аб’ёме галаўны мозг. Аб’ём поласці чэрапа складаў 417 см³[28], што значна саступае не толькі сучаснаму чалавеку, але і чарапной каробцы homo erectus, для якога памер мозга складаў ад 800 да 1 250 см³. Такі аб’ём супастаўны з аб’ёмам вядомых злепкаў поласці чэрапа аўстралапітэка, які вар’іраваўся ад 427 да 545 см³[29]. Іншыя марфалагічныя характарыстыкі чэрапа Homo floresiensis пры разглядзе ў сукупнасці рэзка адрозніваюць яго як ад тыповага чэрапа сучаснага чалавека, так і ад чэрапа аўстралапітэка. У той жа час ён валодае шэрагам падобных рысаў з чэрапамі Homo erectus (у большай ступені для асобнікаў не азіяцкага паходжання) і чалавека ўмелага[30]. Малыя памеры чэрапа Фло нагадваюць аб старажытных аўстралапітэках, але ў астатнім ён не падобны да іх масіўных чэрапаў з цяжкімі масіўнымі сківіцамі, а яго пярэдні аддзел, на думку аднаго з даследчыкаў астанкаў з пячоры Ліанг-Буа, Уільяма Юнгерса, хутчэй нагадвае твары ранніх прадстаўнікоў роду Homo[22].

Нізкі, шырокі і доўгі звод чэрапа LB1, які па абрысах нагадвае чэрап Homo erectus, дасягае максімальнай шырыні досыць нізка — адразу над соскападобнымі адросткамі скроневай косткі. Вугал асновы чэрапа досыць круты, каля 130°, што больш, чым не толькі ў сучасных людзей, але і ў большасці выкапняў гамінінаў. На патыліцы размешчаны слабаразвіты папярочны грэбень, але патылічны бугор развіты менш, чым у Homo erectus, а цемянны грэбень, характэрны для апошняга, на чэрапе Фло, відаць, адсутнічае. У левай патылічна-цемянной вобласці адзначана асіметрычная пляскатасць, якую даследчыкі разглядаюць як вынік патылічнай пазіцыйнай плагіяцэфаліі. Косткі зводу чэрапа тоўстыя, што сустракаецца як у чалавека прамаходзячага, так і ў сучасных людзей, і ўтрымліваюць шматлікія паветраныя поласці, у прыватнасці, у скроневых касцях, у губчатым рэчыве касцей зводу і касцях надвачнічнай вобласці[22]. Мікратамаграфічнае даследаванне, апублікаванае ў пачатку 2016 года, паказвае, што размяшчэнне паветраных поласцей (у тым ліку іх адсутнасць у франтальнай частцы чэрапа) і таўшчыня костак чэрапа ўкладваюцца ў вядомыя рамкі для прымітыўных гамінідаў (у прыватнасці, Homo erectus), але не дэманструюць прагрэсіўных рысаў, уласцівых для чалавека разумнага[31].

Выпуклыя надброўныя дугі чэрапа LB1 не ўтвараюць, тым не менш, суцэльнага валіка; не адзначана таксама характэрная для Homo erectus трохкутная форма дуг, якія выступаюць за контуры твара. Лобная костка плаўна сыходзіць назад, увянчаная невысокім сагітальным грэбнем і аддзеленая ад надброўных дуг удаўленай зонай, вядомай як надвачнічны жолаб. Шылападобныя адросткі скроневых костак, відаць, першапачаткова адсутнічалі, а не былі згубленыя пасля смерці Фло. Адносная вышыня твара меншая, чым у аўстралапітэкаў, а жавальныя мышцы не настолькі моцна развіты[22].

Некаторыя характарыстыкі мозга Фло набліжаюць яго да мозга Homo erectus, у той час як іншыя (падоўжаная патылічная доля кары паўшар’яў, якая выступае над мазжачком, магчыма, звязаная з выцясненнем аддзелаў, адказных за зрок, больш развітымі асацыятыўнымі зонамі[32], а таксама адсутнасць лобна-глазнічнай баразны (лац.: sulcus fronto-orbitalis), знікаючай у працэсе эвалюцыі прыматаў па меры таго, як развіваюцца лобныя долі кары[33]) — да галаўнога мозга чалавека разумнага. Галаўны мозг Фло таксама вылучаецца шэрагам асаблівасцяў, якія не маюць аналагаў сярод іншых прыматаў. Адной з такіх асаблівасцяў з’яўляюцца надзвычай развітыя (адносна агульнага аб’ёму мозга) скроневыя долі. Гэты аддзел мозга ў сучаснага чалавека адказвае, у прыватнасці, за апазнанне прадметаў і асоб[34]. Іншай адметнай рысай былі дзве магутныя звіліны ў 10-м полі Бродмана, якія, на думку стваральніцы віртуальнага эндакрана вучонай-нейраантраполага Дзін Фальк  (англ.), патэнцыйна паказваюць на добра развітае ўяўленне і здольнасці да абстрактнага мыслення і планавання[35].

Ніжняя сківіца і зубы

правіць

У адрозненне ад іншых частак чэрапа, пры раскопках у Ліанг-Буа былі выяўленыя дзве добра захаваныя ніжнія сківіцы. У абодвух выпадках яны дэманструюць шэраг прымітыўных характарыстык, некаторыя з якіх (прыкметныя рэжучыя канты на іклах і наяўнасць паднябенных дужак па абодва бакі насавой адтуліны) родняць іх са сківіцамі аўстралапітэкаў. Сківіцы з Ліанг-Буа вылучаюцца вельмі буйнымі адносна агульных памераў цела зубамі, моцна выяўленай крывой Шпее (будовай, пры якой жавальныя паверхні зубоў ніжняй сківіцы ўтвараюць увагнутую сагітальную крывую) і выяўленымі бугрыстасцямі для мацавання жавальных цягліц. Нехарактэрнымі для сучаснага чалавека з’яўляюцца поўная адсутнасць падбародачнага выступу (хоць, як паказана ў раздзеле Гіпотэзы аб «хворых хобітах», такая з’ява сустракаецца ў прадстаўнікоў аўстраламеланезійскай расы), моцна патоўшчаны падбародачны сімфіз, да якога з унутранага і вонкавага боку прылягаюць дадатковыя валікі, таксама знаёмыя па сківіцам аўстралапітэкаў[22]. Маюцца таксама рысы, адзначаныя ў ранніх прадстаўнікоў роду Homo, у тым ліку пітэкантрапа і дманісійскага чалавека[36].

Зубы моцна зношаныя, месцамі да плоскай жавальнай паверхні і агалення дэнціну, што характэрна для культур паляўнічых і збіральнікаў; знос ніжніх зубоў LB1 асіметрычны і ўзмацняецца ў напрамку да левых карэнных зубоў, што, верагодна, звязана з няправільным прыкусам з-за патылічнай пазіцыйнай плагіяцэфаліі. На зубах гэтай сківіцы знойдзены зубны камень, але няма ніякіх прыкмет карыесу, як і на другой выяўленай сківіцы[22]. Аналіз зубоў не менш чым чатырох розных асобін (LB1, LB6, LB15 і LB2), вынікі якога былі апублікаваныя ў канцы 2015 года, паказвае, што для іклоў і прэмаляраў з Ліанг-Буа характэрна прымітыўная будова, якая нагадвае будову аналагічных зубоў Homo erectus. Пры гэтым маляры дэманструюць высокаразвітую марфалогію, у некаторых адносінах вышэйшую, чым нават у зубоў чалавека разумнага. Прыкладам апошняга можа служыць моцна паменшаны першы карэнны зуб — рыса, якую звычайна звязваюць з высокімі тэхналогіямі апрацоўкі ежы, але ва ўмовах прымітыўнай культуры Ліанг-Буа яна застаецца невытлумачальнай. Аўтары публікацыі робяць выснову, што флорэскія рэшткі належаць асобнаму віду, які па прамой лініі ўзыходзіць да азіяцкіх Homo erectus (у прыватнасці, явантрапаў), а не эвалюцыянаваў паралельна ім[37].

Канечнасці

правіць
 
Косткі LB1

За час даследавання флорэскіх рэшткаў адзначаліся такія нехарактэрныя для сучаснага чалавека асаблівасці, як малы выгіб костак рук і таўшчыня костак ног. Хоць гэтыя характарыстыкі пацвярджаюцца апанентамі, іх значэнне для вылучэння флорэскага чалавека ў асобны ад Homo sapiens біялагічны від аспрэчваецца[38].

Плечавая костка вельмі магутная, але без выяўленых месцаў мацавання цягліц; у адрозненне ад плечавой, не менш магутная локцевая костка дэманструе сляды мацавання цягліц у раёне злучэння з плечавой[22]. Даследаванне пляча і перадплечча флорэскага чалавека ў 2007 годзе паказала, што перадплечча звернута на 120° адносна локцевага сустава. У сучаснага чалавека вугал павароту складае 145—165°. Недастатковы выгіб, які б мог перашкодзіць працэсу вырабу прылад, аднак, кампенсуецца больш кароткай і вывернутай наперад ключыцай, якая стварае ўражанне поціску плячыма. За кошт гэтага Фло магла выгінаць локаць гэтак жа, як сучасныя людзі[39]. Добра захаваная лапатка LB6 па будове і становішчу адпавядае будове пляча Фло — яна падоўжаная і разгорнута так, што аказваецца збоку ад грудной клеткі, сустаўнай правалінай наперад, што можа ўказваць на форму грудзей, адрозную ад бочкападобных грудзей сучасных людзей. У той жа час шэраг характарыстык лапаткі, у тым ліку сустаўны вугал, які паказвае на арыентацыю плечавога сустава, і блізкая да гарызантальнай арыентацыя восці, нагадвае будову лапатак сучаснага чалавека[22].

Таксама ў 2007 годзе даследаванне трох костак запясця, знойдзеных на Флорэс ў 2003 годзе і прыпісваемых LB1, паказала іх архаічны характар. У гэтых костак адсутнічаюць характэрныя для сучаснага чалавека разумнага і неандэртальца прагрэсіўныя рысы, і па будове яны нагадваюць аналагічныя косткі сучасных чалавекападобных малпаў, а таксама самых старажытных выкапняў гамінідаў — аўстралапітэкаў і чалавека ўмелага. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэтыя прымітыўныя рысы не могуць быць вынікам якой-небудзь з вядомых хвароб або анамаліяй развіцця[40]. Адзін з вядучых апанентаў гіпотэзы аб асобным відзе, доктар Алан Торн, са свайго боку, паказаў, што прыналежнасць усіх костак, знойдзеных разрозненымі, адной асобіне не даказаная; на яго думку, адрозненні гэтых костак ад костак сучаснага чалавека не большыя за тыя, якія магчымыя ў межах аднаго віду[41].

Будова і прапорцыі таза Homo floresiensis мала адрозніваюцца ад будовы таза іншых высокаразвітых гамінінаў, у тым ліку і чалавека разумнага. Аднак праксімальны аддзел сцягна Фло, разам з прагрэсіўнымі, дэманструе асобныя архаічныя рысы, якія нагадваюць аб аўстралапітэках, — адносна маленькую галоўку і доўгую пляскатую ў антэпастэрыёрным плане шыйку. Сцегнавая косць, масіўная, як і косці рукі, вельмі кароткая адносна іншых памераў цела (усяго 280 мм). Таксама тоўстай і кароткай з’яўляецца і вялікагалёначная костка, авальная ў сячэнні, што адзначана ў аўстралапітэкаў, але сустракаецца, хаця і вельмі рэдка, у сучасных людзей; прапорцыі малых галёначных костак увогуле сучасныя. Найбольш архаічнай часткай ніжніх канечнасцяў з’яўляюцца ступні, для якіх характэрныя кароткія вялікія пальцы і адсутнасць выразнага прадольнага зводу ступні — рыса, апісаная ў аўстралапітэкаў. Даўжыня ступні таксама вельмі вялікая адносна даўжыні сцягна і нагі ў цэлым (падобныя прапорцыі сустракаюцца ў баноба), але гэта звязана з малой даўжынёй сцегнавой косткі. Увогуле, ніжнія канечнасці яўна прыстасаваныя для перамяшчэння на дзвюх нагах, але пазбаўлены асобных прагрэсіўных рыс, характэрных для сучаснага чалавека[22]; з наяўных прагрэсіўных рыс можна адзначыць вялікі палец, які прылягае (а не супрацьпастаўлены)[42].

Суадносіны даўжыні плечавой і сцегнавой костак, вядомыя як плечасцегнавы індэкс, у LB1 нашмат вышэйшыя, чым не толькі ў чалавека разумнага, але і ў Homo erectus, і бліжэй за ўсё да гэткага ж у Люсі — найбольш добра захаванай асобіны Australopithecus afarensis[43]. Суадносіны даўжыні прамянёвай косткі да даўжыні сцегнавой косткі (67,9 %) таксама нехарактэрныя для сучаснага чалавека, для якога максімальнае значэнне гэтых суадносін складае трохі болей за 60 %; аналагічныя суадносіны меншыя нават у такога архаічнага віда, як Homo ergaster, і найбольш блізкія велічыні назіраюцца ў Australopithecus garhi[44]. Пры гэтым суадносіны даўжынь прамянёвай і плечавой костак і суадносіны даўжынь вялікагалёначнай і сцегнавой костак, якія складаюць у Фло адпаведна 78 % і 84 %, увогуле сучасныя і адрозніваюцца ад зафіксаваных у аўстралапітэкаў[22].

Спробы рэканструкцыі знешнасці

правіць
 
Рэканструкцыя знешнасці Homo floresiensis, выкананая ў рамках праекта ATOR, 2015 год[45]

Пасля адкрыцця ў Ліанг-Буа рэгулярна здзяйсняюцца спробы рэканструкцыі аблічча флорэскіх людзей. Ужо першая публікацыя суправаджалася графічнай рэканструкцыяй, створанай мастаком Петэрам Схутэнам; цікава, што малюнак Схутэна адлюстроўваў мужчыну-паляўнічага, у той час як адзіны вядомы чэрап і найбольш поўны шкілет (LB1) належаць жаночай асобіне[46]. У ліку аўтараў, якія рэканструявалі знешнасць Фло, таксама ёсць французскі скульптар Элізабэт Дэйнэ[fr], якая стварыла цэлы шэраг скульптурных партрэтаў выкапняў гамінідаў. Скульптурная роставая рэканструкцыя «маленькай жанчыны з Флорэс», створаная Дэйнэ, экспануецца з 2007 года ў Музеі чалавека ў Парыжы[47]. Мастацкія рэканструкцыі ствараліся таксама студыяй палеамастачкі Карэн Кар і ўніверсітэтам Вулангонг, супрацоўнікам якога з’яўляецца Майк Морвуд — адзін з першаадкрывальнікаў «хобіта» з Флорэс[48]. Яшчэ адзін партрэт флорэскага чалавека быў размешчаны ў часопісе Science у 2009 годзе[49].

У 2012 годзе на штогадовай Аўстралійскай археалагічнай канферэнцыі доктар Сьюзэн Хейз прадставіла рэканструкцыю твара Фло, выкананую з выкарыстаннем метадаў судовай медыцыны[50]. Карэспандэнт Scientific American адзначала, што атрыманая рэканструкцыя блізкая да знешнасці чалавека разумнага[51]. У 2013 годзе каманда даследчыкаў з універсітэта штата Нью-Ёрк у Стоўні-Брук, Цэнтра эвалюцыі чалавека і старажытнага навакольнага асяроддзя ў Шэнкенбергу (Германія) і ўніверсітэта Мінесоты правяла падрабязны 3D-марфалагічны аналіз чэрапа Homo floresiensis і прыйшла да высновы аб яго блізкасці да Homo erectus. Гіпотэзу паталогіі «варта прызнаць неабгрунтаванай», — гаворыцца ў высновах даследавання[52].

Акрамя знешнасці, робяцца спробы рэканструкцыі маторыкі Homo floresiensis, аднак ва ўмовах абмежаванага матэрыялу высновы даследчыкаў могуць сур’ёзна адрознівацца адна ад адной. Так, у 2008 годзе практычна адначасова пабачылі свет публікацыя на аснове аналізу таза і ніжніх канечнасцяў Фло, у якой была зроблена выснова, што хада флорэскіх людзей была падобная да хады сучаснага чалавека[53], і даклад на сустрэчы Амерыканскай асацыяцыі фізічных антраполагаў, у якім гаварылася, што Фло з яе плоскімі і доўгімі адносна росту ступнямі высока задзірала ногі пры хадзе і ў цэлым перасоўвалася павольна і нязграбна, падобна да клоўна ў яго велізарных чаравіках; бегаць з такімі нагамі нельга ні на кароткую, ні на доўгую дыстанцыю[54].

Матэрыяльная культура

правіць

Яшчэ да раскопак у пячоры Ліанг-Буа Флорэс быў вядомы як месца выяўлення старажытных каменных прылад. Узрост самых старых каменных інструментаў і адшчэпаў, знойдзеных пры раскопках у цэнтральнай частцы вострава, у пячоры Мата-Менге, размешчанай на ўсход ад Ліанг-Буа, ацэньваецца ў 880—900 тысяч гадоў. Пазней падобныя прымітыўныя прылады былі знойдзеныя непадалёк ад Мата-Менге, на пашы Вола-Сеге, і датаваныя прыблізна мільёнам гадоў таму. Гэтым знаходкам спадарожнічалі рэшткі некаторых відаў мясцовай фаўны, у тым ліку карлікавага сцегадона S. florensis florensis[55]. Такім чынам, вядома, што на Флорэс гамініны прыбылі ўпершыню не пазней, чым мільён гадоў таму, хоць сувязь гэтых старажытных гамінінаў і чалавека флорэскага не даказаная[56]. У той жа час праз некалькі гадоў пасля першых паведамленняў пра знаходкі ў пячоры Ліанг-Буа, якія ўтрымлівалі заявы пра «прагрэсіўныя» каменныя інструменты, з’явіліся даследаванні, якія паказваюць, што гэтыя прылады на самой справе дастаткова грубыя. Па тэхніцы вырабу яны бліжэйшыя да знаходак з Мата-Менге і іншых прылад эпохі палеаліту з Паўднёва-Усходняй Азіі, чым да вядомых па іншых рэгіёнах прылад чалавека разумнага[57].

У пячоры Ліанг-Буа да 2009 года было знойдзена звыш 11 тысяч каменных прылад, узрост самых старажытных з якіх складае каля 95 тысяч гадоў, а самых новых — каля 12 тысяч гадоў. Як і косці гамінінаў, каменныя прылады ў пячоры не знойдзены ў пластах больш позніх, чым вулканічны туф, датаваны дванаццаццю тысячамі гадоў таму. У цэлым можна вылучыць сярод знойдзеных у пячоры каштоўных камянёў камяні-«нарыхтоўкі», «малаткі» — невялікія даўгаватыя камяні вулканічнага паходжання з вялікімі пераплеценымі крышталямі і слядамі доўгага выкарыстання на працоўнай паверхні — і вырабленыя з іх дапамогай прылады. Сярод апошніх пераважаюць простыя адшчэпы, адколатыя ад вялікіх кавалкаў каменю, значна меншы працэнт прылад, якія прайшлі другасную апрацоўку для памяншэння памеру або надання вастрыні. Тэхніка вырабу прылад Ліанг-Буа практычна не змянялася на працягу ўсяго перыяду. У больш позніх галацэнавых пластах у гэтым жа раёне знойдзеныя каменныя прылады, звязаныя з пахаваннямі людзей сучаснага тыпу і вырабленыя з больш якаснага каменю — на 60 % гэтыя знаходкі выкананы з крэмністага сланцу, тады як ніжэй за пласт вулканічнага туфу такіх прылад толькі 17 %. Акрамя таго, сярод позніх знаходак часцей сустракаюцца прылады са слядамі агню, а таксама адпаліраваныя ўзоры. Аднак у цэлым тэхналогія вырабу і гэтых позніх прылад не адрозніваецца ад той, што выкарыстоўвалася 95 тысяч гадоў таму[58].

 
Каменныя прылады з Мата-Менге і Ліанг-Буа крыху адрозніваюцца ад гэтых алдувайскіх прылад узростам 1,7 млн гадоў з Эфіопіі

На думку Марка Мура, аднаго з першаадкрывальнікаў астанкаў у Ліанг-Буа, падабенства тэхнікі вырабу прылад ніжэй і вышэй за вулканічны пласт можа азначаць, што першыя Homo sapiens, якія прыбылі на Флорэс, сустракаліся з яго больш старажытнымі насельнікамі і перанялі ў іх гэтую тэхніку. У той жа час гэтыя прылады настолькі простыя ў вырабе, што ў свой час у эксперыментальным парадку ўдалося навучыць яму нават баноба. Па ўзроўню складанасці яны не пераўзыходзяць найбольш прымітыўныя ўзоры алдувайскай культуры, якая ўзнікла больш за два мільёны гадоў таму, і супадзенне форм можа быць вынікам канвергенцыі, звязанай з падобнымі патрэбамі больш ранняга і больш позняга насельніцтва вострава. Гэта, у сваю чаргу, дазволіла археолагу Джону Шы выказаць здагадку, што і больш раннія ўзоры — узростам да 45 тысяч гадоў — маглі быць справай рук чалавека разумнага, які з’явіўся ў Інданезіі ў гэты час[59]. Варта, аднак, улічваць, што археалагічныя знаходкі ў больш позніх пластах паказваюць на прынцыпова больш высокі ўзровень культурнага развіцця. Акрамя слядоў выкарыстання агню, якія практычна не сустракаюцца ў больш ранні перыяд, у гэтых пластах выяўленыя прымітыўныя ўпрыгажэнні, фарбавальнікі і сведчанні культавых пахаванняў[60]. У больш позніх адкладах сустракаюцца ракавіны, якія трапілі ў гэты раён здалёк, а таксама сведчанні ранняй жывёлагадоўлі — чалавек разумны завёз на Флорэс свіней і буйную рагатую жывёлу[61].

Насельнікі пячоры Ліанг-Буа былі, як відаць, усяеднымі паляўнічымі і збіральнікамі. На склад іх рацыёну паказваюць знойдзеныя ў пячоры шматлікія касцяныя астанкі, якія ўключаюць косткі рэптылій (у тым ліку маладых сцегадонаў, камодскіх драконаў, птушак і мясцовых гіганцкіх пацукоў), а таксама раслінная арганіка. Сярод кухонных адкідаў сустракаюцца абпаленыя косткі і драўняны вугаль (хоць і ў меншай колькасці, чым у больш позніх адкладах), а размешчаныя па крузе камяні са слядамі агню могуць быць рэшткамі вогнішча (у 2016 годзе было абвешчана, што ў Ліанг-Буа знойдзены і ачаг, хутчэй за ўсё, складзены ўжо чалавекам разумным каля 41 тысячы гадоў таму, г. зн. нашмат бліжэй да меркаванага часу знікнення флорэскіх людзей, чым папярэднія знаходкі[62]). Тое, што ў пячоры знойдзеныя косткі буйных жывёл, паслужыла падставай для здагадак аб тым, што чалавек флорэскі паляваў групамі, што ў сваю чаргу можа азначаць выкарыстанне маўленчай камунікацыі[63].

Праблема класіфікацыі

правіць

З моманту паведамлення аб знаходцы ў Ліанг-Буа сфармаваліся два асноўныя погляды на тое, каму належаць знойдзеныя рэшткі. Прыхільнікі першага погляду разглядаюць іх як рэшткі, якія належалі прадстаўнікам карлікавага віду Homo, які сфармаваўся ва ўмовах астраўной ізаляцыі (сярод навукоўцаў, якія падзяляюць гэты пункт гледжання, існуюць рознагалоссі адносна продкаў гэтага віду і часу яго канчатковага знікнення). Другая школа трактуе іх як рэшткі, якія належаць знявечаным паталогіяй сучасным людзям (Homo sapiens); у розны час і рознымі даследчыкамі вылучаліся розныя гіпотэзы аб характары паталогій, якія сфармавалі аблічча Фло і іншых знойдзеных асобін. Усе гэтыя тэорыі Дзін Фальк — адна з галоўных апалагетаў тэорыі аб асобным відзе Homo floresiensis — называе «гіпотэзамі аб хворых хобітах»[64]. Прынятыя ў 2006 годзе спробы вылучыць ДНК з аднаго з зубоў, знойдзеных у Ліанг-Буа трыма гадамі раней, не прынеслі поспеху, як мяркуецца, з-за таго, што пры тэмпературах, якія развіваюцца пры працы бормашыны на хуткасці 1000 абаротаў у хвіліну, ДНК хутка руйнуецца, а таксама з-за таго, што матэрыялам для здабывання ДНК служыў дэнцін, а не цэмент[65]. Канчатковыя высновы ў адсутнасць дадатковых чэрапаў або ўзору ДНК (альбо да выяўлення сучаснай паталогіі, дыягназ якой супадае з вядомымі рысамі астанкаў з Ліанг-Буа) пакуль не зроблены[29][66][67].

Гіпотэза аб карлікавым відзе людзей

правіць
 
Гіпатэтычнае эвалюцыйнае дрэва роду Homo. Чалавек флорэскі — правае верхняе адгалінаванне, як мяркуецца, нашчадак чалавека прамаходзячага

Пачынаючы з першай публікацыі ў навуковай прэсе ў 2004 годзе, існуе папулярны пункт гледжання, згодна з якім знаходка ў пячоры Ліанг-Буа з’яўляецца рэшткамі раней невядомага віду людзей — Homo floresiensis, які эвалюцыянаваў паралельна сучаснаму чалавеку разумнаму[11]. У якасці тлумачэння малога росту і памеру галавы прадстаўнікоў меркаванага віду прапануецца гіпотэза, згодна з якой развітыя прыматы, як і іншыя біялагічныя віды, схільныя да эфекту астраўной карлікавасці — памяншэння фізічных памераў ва ўмовах доўгай ізаляцыі і адсутнасці буйных драпежнікаў[26][68]. Вядомыя выпадкі памяншэння ў астраўных умовах за адносна кароткія тэрміны нават чалавека разумнага: так, на тым жа Флорэс сярэдні рост рэшткаў Homo sapiens узростам 7000 гадоў істотна большы, чым рэшткаў узростам ад 3 да 3,5 тысяч гадоў[69].

Прыхільнікі тэорыі асобнага віду разыходзяцца ў пытаннях аб яго паходжанні і часе канчатковага знікнення. Меркаваны від мог развіцца як на самім Флорэс (як паказана вышэй, знаходкі апрацаваных прылад працы дазваляюць датаваць з’яўленне старажытных гамінінаў на востраве не пазней чым 1 млн гадоў таму), але не выключана і магчымасць, што яго продкі маглі ўжо прыйсці на Флорэс у такім выглядзе[11]. Хоць раннія публікацыі разглядалі Homo floresiensis як нашчадка пітэкантрапа, новыя даследаванні паказваюць на адрозненні, якія не дазваляюць лічыць азіяцкага Homo erectus продкам карлікаў з Флорэс: прымітыўныя рысы будовы чэрапа і рук паказваюць на сваяцтва з больш раннімі гамінінамі, такімі, як аўстралапітэкі і чалавек умелы[30][40][70]. Тазавы пояс адзінага адносна поўнага шкілета з Ліанг-Буа, LB1 (Фло), шырэйшы адносна росту, а сцегнавыя косткі адхіляюцца менш, чым у прадстаўнікоў роду Homo, што можа азначаць меншую прыстасаванасць да прамахаджэння[71]. Левая кісць Фло па будове бліжэй за ўсё да рэшткаў афрыканскіх гамінінаў ўзростам не маладзей за 1,7 млн гадоў[70]. Аўстралійскі спецыяліст па дагістарычнай эпосе Роберт Беднарык адзначае, што сам факт няздольнасці антраполагаў прыйсці да адзіных высноў аб тым, кім з’яўляецца Homo floresiensis — здрабнелым Homo erectus, нашчадкам чалавека ўмелага або аўстралапітэкам, — прымушае задумацца аб няслушнасці сучаснай палеаантрапалогіі[72].

Па росце Фло — адзіны асобнік з Флорэс, для якога знойдзены адносна поўны шкілет, — падобная да Люсі, вядомай прадстаўніцы віду Australopithecus afarensis, але аб’ём яе чэрапа меншы, чым у любога вядомага чэрапа аўстралапітэка. Пры гэтым будова чэрапа і ў асаблівасці сківіц і зубоў значна больш сучасная, чым у аўстралапітэкаў, і бліжэйшая да чалавечай. Вялікая затылкавая адтуліна вузейшая, чым у аўстралапітэкаў, соскападобныя адросткі скроневай косткі больш глыбокія і тоўстыя, аснова чэрапа размешчана пад вялікім вуглом, а вышыня чарапной каробкі большая, чым у аўстралапітэкаў. Адносна агульных памераў цела зубы LB1 буйнейшыя, чым у чалавека разумнага або Homo ergaster, але не буйнейшыя, чым у Homo habilis. Флорэскія рэшткі дэманструюць шэраг рысаў, якія аб’ядноўваюць іх з вядомымі рэшткамі Homo erectus, а некаторыя рысы нават больш сучасныя — у прыватнасці, у чэрапа Фло адсутнічаюць характэрныя для Homo erectus магутныя надброўныя дугі[71].

Асобныя характарыстыкі знойдзеных на Флорэс костак, аднак, не падобныя ні з аўстралапітэкамі, ні з Homo erectus і больш познімі прадстаўнікамі роду Homo. У прыватнасці, плечавы комплекс Фло выяўляе падабенства з прымітыўнай будовай пляча ў рэшткаў Homo ergaster, узрост якіх складае 1,5 млн гадоў. Пры спробе правесці кладыстычны аналіз у 2009 годзе на аснове 60 прыкмет (у асноўным звязаных з будовай чэрапа і ніжняй сківіцы) былі атрыманы два магчымыя кладыстычныя дрэвы: паводле аднаго з іх, флорэскі чалавек адгалінаваўся ад асноўнага эвалюцыйнага ствала пазней за чалавека рудольфскага ў познім пліяцэне, а згодна з другім — пазней за Homo ergaster у раннім плейстацэне. Абодва дрэвы дазваляюць вылучыць вялікую статыстычна значную кладу, у якую чалавек флорэскі ўваходзіць разам з Homo habilis, Homo erectus, Homo ergaster, радэзійскім чалавекам і гамінідам з Дманісі[70]. Апошняга неўзабаве пасля гэтай публікацыі расійскі палеантолаг Аляксандр Маркаў назваў магчымым продкам Homo floresiensis[73], хоць у кладыстычным аналізе дрэва, якое прадугледжвае такую эвалюцыю, названа менш верагодным, а аўстралійскі палеаантраполаг Пітэр Браўн лічыць больш прагрэсіўныя рысы, характэрныя для чалавека з Дманісі, доказам таго, што продкі флорэскіх людзей сышлі з Афрыкі раней, чым продкі гамінінаў з Грузіі, а магчыма, нават раней, чым аформіўся род Homo[74]. У 2015 годзе былі апублікаваныя вынікі баесаўскага аналізу, у якім выкарыстоўвалася больш за 300 марфалагічных характарыстык выкапняў гамінінаў; аналіз паказаў блізкасць характарыстык H. floresiensis з аналагічнымі рысамі Australopithecus sediba і дманісійскага гамініда, і аўтары публікацыі таксама прыйшлі да высновы, што продкі флорэскага чалавека, падобныя да Homo habilis, пакінулі Афрыку да з’яўлення Homo erectus, магчыма, нават сталі першымі гамінінамі, якія зрабілі гэта, і эвалюцыянавалі далей ужо ў Азіі[75]. Праз два гады даследчая група з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, якая праводзіла параўнальны аналіз па 133 параметрах даступных касцяных рэшткаў, таксама прыйшла да высновы, што гіпотэза аб паходжанні флорэскіх гамінідаў ад Homo erectus няслушная і што дадзеныя паказваюць на блізкае сваяцтва з Homo habilis[76].

Аб новай знаходцы на Флорэс, магчыма, здольнай праліць святло на эвалюцыю флорэскіх людзей, было паведамлена ў сярэдзіне 2016 года: пры раскопках у пячоры Мата-Менге, дзе раней былі знойдзеныя каменныя прылады ўзростам каля мільёна гадоў, у 2014 годзе былі выяўлены абломак сківіцы і шэсць зубоў, што належаць тром розным асобінам, якія па памерах і марфалогіі нагадваюць вядомыя рэшткі з пячоры Ліанг-Буа (адзін з зубоў дэманструе яшчэ больш прымітыўныя рысы). Узрост рэшткаў з Мата-Менге з дапамогай розных метадаў датыроўкі ацэньваецца прыкладна ў 700 тысяч гадоў[77].

Нявырашаным застаецца таксама пытанне аб тым, як прымітыўны від людзей — ці нават яшчэ больш архаічных гамінінаў — трапіў на Флорэс, які аддзялялі ад іншых астравоў Сундскага шэльфа не менш за 19 км воднай паверхні нават у перыяд, калі ўзровень мора быў на 100 метраў ніжэйшы, чым у наш час (востраў размешчаны на ўсход ад лініі Уолеса-Хакслі, якая абрысоўвае межы кантынентальнага шэльфа Інданезіі[78], хоць вылучалася гіпотэза аб перашыйку, існаваўшым паміж Флорэс і суседнім буйным востравам Сулавесі). Калі продкам флорэскага чалавека быў Homo erectus, то, магчыма, варта разгледзець гіпотэзу, што каля мільёна гадоў таму прадстаўнікі гэтага віду былі ўжо досыць развітыя, каб будаваць плыты або іншыя сродкі перасоўвання па вадзе. Існуюць даследаванні, якія паказваюць магчымасць пабудовы лодкі з выкарыстаннем палеалітычных каменных прылад, прычым адна з такіх лодак з экіпажам з пяці чалавек прайшла тысячу кіламетраў морам ад Тымора да Аўстраліі[56]. У рамках здымак фільма для National Geographic некалькі даследчыкаў з аўстралійска-інданезійскай каманды, якая вяла раскопкі ў Ліанг-Буа, таксама здзейснілі паспяховае плаванне на бамбукавым плыце з Флорэс на суседні востраў Камода, пераадолеўшы 22-кіламетровы праліў з моцнай плынню[79]. Тым не менш, у цяперашні час Флорэс — адзіны гістарычна ізаляваны востраў са слядамі знаходжання гамінінаў мільён гадоў таму, што не падтрымлівае гіпотэзу аб свядомых марскіх пераходах. У той жа час, магчыма, што гамініны патрапілі на востраў выпадкова, на драўняных ствалах, вынесеных тайфунам або цунамі. Аналіз мясцовых плыняў паказвае, што гамініны маглі патрапіць на Флорэс такім выпадковым чынам з тэрыторыі сучасных Камбоджы або В’етнама праз астравы Калімантан і Сулавесі. Праблема з гэтай версіяй заключаецца ў тым, што найстаражытнейшым вядомым чалавечым рэшткам на Сулавесі толькі 30 тысяч гадоў (хоць у 2016 годзе было паведамлена аб знаходцы на востраве каменных прылад узростам звыш 100 тысяч гадоў, рэшткі іх стваральнікаў яшчэ не выяўленыя[80]). Таму неабходна таксама ўлічваць магчымасць больш прамога, хоць і больш цяжкага маршруту з Явы (дзе ў раёне Сангірана знойдзеныя рэшткі Homo erectus даўнасцю 1,5 млн гадоў) праз астравы Балі, Ламбок і Сумбаву[56].

Сярод прыхільнікаў гіпотэзы аб асобным відзе не існуе таксама адзінага меркавання адносна таго, калі гэты від канчаткова вымер. Усе вядомыя знаходкі былі зроблены ў пластах узростам больш за 13 100 гадоў. На гэтым узроўні ў раскопах знаходзіцца пласт вулканічнага туфу, які археолагі звязваюць з адбыўшымся ў гэтыя гады буйным вулканічным вывяржэннем[6] і вышэй якога, ужо ў пластах узростам каля 11,5 тысяч гадоў, знойдзеныя толькі касцяныя рэшткі, якія з усёй відавочнасцю належаць чалавеку разумнаму[42]. Магчыма, падчас вывяржэння 13 тысяч гадоў таму або з-за яго наступстваў загінулі апошнія Homo floresiensis. Яшчэ адна гіпотэза, якая злучае знікненне старажытных насельнікаў Флорэс з сучасным чалавекам, адносіць яго да больш ранняга перыяду — ад 50 да 40 тысяч гадоў таму, грунтуючыся на датаванні самых старажытных рэшткаў чалавека разумнага на Флорэс[81]. З іншага боку, не выключана, што асобныя групы здолелі перажыць вывяржэнне і сустракаліся ў больш познія перыяды з сучаснымі людзьмі, на што могуць указваць мясцовыя легенды пра эбу-гаго — маленькіх валасатых людзей з пакатымі ілбамі[82]. Згодна з распаўсюджанай на Флорэс легендай, эбу-гаго не толькі прысутнічалі на востраве ўжо ў гістарычныя часы, але і здзяйснялі налёты на сялянскія гаспадаркі, за што і былі вынішчаны цалкам або часткова[83].

Гіпотэзы аб «хворых хобітах»

правіць

З-за незвычайна малога аб’ёму чарапной каробкі LB1 у навукоўцаў адразу ж паўстала пытанне, як жа чалавек з такімі памерамі мозга мог вырабляць складаныя прылады працы. Існаванне здольных да вырабу прылад разумных прыматаў з такім памерам мозга, як у LB1, хоць і не супярэчыць у цэлым прынцыпу астраўной карлікавасці, але ідзе насуперак агульнапрынятаму пункту гледжання, згодна з якім эвалюцыйны прагрэс спалучаны з павелічэннем суадносін масы мозга і цела, і з мадэлямі памяншэння масы цела і мозга для астраўных карлікавых відаў. Для LB1 гэтыя суадносіны занадта малыя: розныя мадэлі прадказваюць (калі зыходзіць з вядомых суадносін для Homo erectus) для такой масы мозга агульную масу цела, якая не перавышае 11,6 кілаграма, а ў асноўным нашмат меншую, паміж 2 і 6 кілаграмамі[84][85] (вядомыя, аднак, даследаванні, як 2000-х гадоў, так і больш раннія, якія паказваюць, што для астраўных карлікавых разнавіднасцяў жывёл стандартныя мадэлі суадносін памераў цела і мозга верныя не заўсёды і бываюць выпадкі, калі гэтыя памеры памяншаюцца сінхронна[86][42]). Сумневы выклікае і здольнасць стабільнай папуляцыі паляўнічых-збіральнікаў праіснаваць на працягу жыцця тысяч пакаленняў на такім маленькім востраве, як Флорэс[42].

Тэорыя аб разумным відзе людзей, які развіўся па іншай эвалюцыйнай лініі, чым чалавек разумны, і суіснаваў з ім, таксама супярэчыць гіпотэзе мультырэгіянальнага развіцця чалавека, згодна з якой чалавек разумны ўяўляе сабой прадукт незалежнай паралельнай эвалюцыі розных відаў гамінінаў і якая не прадугледжвае магчымасці альтэрнатыўнай эвалюцыі[25]. Менавіта тэарэтыкі-мультырэгіяналісты Мацей Хенеберг і Алан Торн сталі першымі, хто ўжо ў 2004 годзе выказаў здагадку аб тым, што косці і каменныя прылады з Флорэс належаць не новаму віду, а знявечаным паталогіяй прадстаўнікам Homo sapiens. Яны выказалі здагадку, што незвычайны выгляд Фло быў вынікам мікрацэфаліі[87].

 
Чэрапы LB1 (злева) і мікрацэфала мінойскай эпохі

Тэорыю аб мікрацэфаліі падхапіў і развіў палеаантраполаг Роберт Д. Марцін, а пазней яе падтрымаў і Тэуку Якаб. Паводле прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, малы памер і форма мозга ўкладаюцца ў рамкі вядомых выпадкаў мікрацэфаліі[88] і з’яўляюцца не адзіным яе доказам. Іншыя сімптомы гэтага захворвання могуць уключаць уласна карлікавасць (праяўляецца пры як мінімум адной разнавіднасці мікрацэфаліі — сіндроме карлікавасці Маеўскага  (англ.))[89], недаразвітую ніжнюю сківіцу са зрэзаным падбародкам і слабымі зубамі[90], слабыя неразвітыя мускулы і скрыўленыя косці[91]. Наадварот, анатамічныя асаблівасці, якія выдзяляюцца прыхільнікамі тэорыі аб асобным відзе (пачынаючы з малога росту і ўключаючы адсутнасць падбародка, пляскаты нос і форму вочных арбіт), як лічыў Якаб, цалкам укладваюцца ў рамкі унутрырасавых адрозненняў, характэрных для прадстаўнікоў аўстраламеланезійскай расы[92]. У 2007 годзе была выказана версія, згодна з якой ва ўмовах ізаляцыі і імбрыдынгу мікрацэфалія і ахондраплазія маглі з выпадковага адхілення ператварыцца ў вызначальную характарыстыку і для цэлага племені[66].

У адказ на публікацыі прыхільнікаў гіпотэзы аб мікрацэфаліі ўжо ў 2007 годзе група Дзін Фальк апублікавала маштабнае даследаванне, дзе эндакаст Фло параўноўваўся са шматлікімі эндакастамі вядомых сучасных мікрацэфалаў, уключаючы аднаго мікрацэфала-карліка. У артыкуле былі прадэманстраваны істотныя адрозненні паміж будовай мозга LB1 і мікрацэфалаў[93][94]. Тым не менш, і чатырма гадамі пазней гіпотэза аб мікрацэфаліі не лічылася канчаткова аспрэчанай, як паказвае аналіз, праведзены Ванучы, Баронам і Холавеем. Гэтыя аўтары ў чарговы раз падкрэслілі, што практычна ўсе асаблівасці будовы LB1 могуць быць растлумачаны ў рамках розных паталогій, якія развіваюцца пры мікрацэфаліі[95][96]. У пачатку 2016 года французскія даследчыкі на падставе мікратамаграфічных здымкаў чэрапа Фло прызналі наяўнасць пэўных паталогій (у прыватнасці, франтальнага ўнутранага гіперастозу), але падкрэслілі, што яны не адпавядаюць сімптомам, характэрным для мікрацэфаліі[31].

У 2006 годзе была вылучана яшчэ адна гіпотэза, якая тлумачыць асаблівасці будовы LB1 у рамках вядомай паталогіі. Аўтар гіпотэзы, Гэры Рычардс, выказаў здагадку, што Фло пакутавала ад сіндрому Ларона — генетычнага гарманальнага захворвання (гэта захворванне, якое ў асноўным сустракаецца ў семіцкіх народаў, было прыкладна ў гэты ж час дыягнаставана і недалёка ад Інданезіі — на архіпелагу Палау, дзе былі выяўленыя карлікавыя рэшткі сучасных людзей узростам ад 1400 да 2900 гадоў[72]). На наступны год група даследчыкаў, якая ўключала Цві Ларона, у гонар якога названы гэты сіндром, выступіла ў падтрымку тэорыі Рычардса, падкрэсліваючы, што сімптомы захворвання практычна не адрозніваюцца ад наяўных у Фло[97]. Сіндром Ларона характэрны ў асноўным для семіцкіх народаў Блізкага Усходу, але не абмяжоўваецца імі[98]. Крытыкі гэтай тэорыі, у першую чаргу Дзін Фальк, адзначаюць, што, нягледзячы на падабенства апісанняў, агульны фізічны выгляд хворых сіндромам Ларона значна адрозніваецца ад меркаванага аблічча чалавека флорэскага. Больш таго, адзначаецца, што новы спіс сімптомаў значна адрозніваецца ад традыцыйнага, які ўключаў тонкія косткі і чэрап. Гэтыя характарыстыкі, а таксама неразвітыя лобныя пазухі рэзка адрозніваюць традыцыйныя сімптомы сіндрому Ларона ад адносна тоўстакостнай Фло, якая мела магутныя лобныя пазухі[99].

Навейшая гіпотэза, сфармуляваная ў 2007 годзе, звязвае аблічча насельнікаў пячоры Ліанг-Буа з мікедэрматозным крэтынізмам (вынік цяжкага ёдадэфіцыту ў маці падчас выношвання дзіцяці). Вучоныя адзначаюць, што характэрнымі прызнакамі дадзенага захворвання з’яўляюцца цяжкая алігафрэнія, запавольванне фізічнага развіцця, кароткія канечнасці, вялікая галава з шырокім сплюшчаным носам, а рост пры гэтым складае не больш за адзін метр. Аўтары тэорыі дыскутуюць з прыхільнікамі гіпотэзы, звязанай з сіндромам Ларона, падкрэсліваючы тонкія рысы, доўгія ступні, развітыя падбародкі і выпуклыя ілбы пацыентаў, якія пакутуюць ад гэтай хваробы, у параўнанні з больш грубым абліччам, характэрным як для крэтынаў, так і для LB1; яны таксама адзначаюць, што на астравах Інданезіі захворванні, звязаныя з недахопам ёду, даўно вядомыя і шырока распаўсюджаныя, а ў апошнія гады выяўлены і выпадкі недахопу селену[100]. У наступныя некалькі гадоў былі апублікаваны як меркаванні ў падтрымку гэтай гіпотэзы (абапіраюцца на факт шырокага дыяпазону характарыстык людзей, якія пакутуюць на розныя формы крэтынізму[101], сярод якіх, як і сярод характарыстык розных формаў мікрацэфаліі, можна адшукаць адпаведныя апісанню флорэскіх шкілетаў), так і яе абвяржэнні[102]. Пітэр Браўн адзначае, што, акрамя малага росту, у рэшткаў з Ліанг-Буа і сучасных крэтынаў толькі адна агульная рыса — высокі вугал павароту плечавой косці, але гэтую рысу падзяляюць таксама рэшткі Homo erectus з Дманісі (узрост якіх набліжаецца да 2 млн гадоў)[103].

Згодна з яшчэ адной альтэрнатыўнай гіпотэзай, апублікаванай у 2008 годзе, малы рост і некаторыя прымітыўныя рысы LB1 могуць быць вынікам першаснай карлікавасці (разнавіднасць, пры якой адставанне ў росце пачынаецца яшчэ на стадыі цяжарнасці), якая ў сваю чаргу з’яўляецца вынікам мутацый гена PCNT, размешчанага на 21-й храмасоме[104].

У 2014 годзе Мацей Хенеберг з суаўтарамі высунуў новую гіпотэзу, згодна з якой фізічныя характарыстыкі Фло паказваюць на тое, што яна пакутавала ад сіндрому Дауна. У артыкуле сцвярджаецца, што антрапаметрычныя дадзеныя Фло, уключаючы асіметрыю твару (што праяўляецца ў нераўнамерным зносе зубоў) і скарочаную сцегнавую косць, цалкам укладваюцца ў дыягнастычную карціну сіндрому Дауна. Аўтары гіпотэзы лічаць, што з папраўкай на гэта захворванне рост Фло не з’яўляецца выключным для прадстаўнікоў сучасных аўстраламеланезійскіх народаў. Праблемы з працай шчытападобнай залозы назіраюцца, як паказвае Хенеберг, больш чым у траціны пацыентаў з сіндромам Дауна, і здагадка аб тым, што Фло пакутавала адначасова ад крэтынізму і сіндрому Дауна, на думку аўтараў цалкам тлумачыць усе яе фізічныя асаблівасці[105].

Адразу ж пасля публікацыі новай гіпотэзы яе аўтарам былі прад’яўленыя абвінавачванні ў метадалагічнай нядобрасумленнасці і магчымых парушэннях навуковай этыкі. Часопіс PNAS, у якім публікаваліся ўсе новыя тэорыі групы Хенеберга, быў абвінавачаны ў пагардзе звычайнай працэдурай навуковага рэцэнзавання, бо ён у мэтах паскарэння публікацый прадастаўляе членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША права самім выбіраць сабе рэцэнзентаў. У дадзеным выпадку такое права атрымаў пастаянны сааўтар тэорый Хенеберга, амерыканскі геолаг Кенэт Сюй. Разглядаючы метадалогію новай публікацыі, Дзін Фальк падкрэсліла, што ў артыкуле не прыводзіцца ні адной параўнальнай фатаграфіі шкілетаў хворых сіндромам Дауна і чалавека флорэскага, што адразу паказала б беспадстаўнасць новага параўнання, а аўстраліец Уільям Юнгерс задаўся пытаннем, ці вядомыя сярод хворых сіндромам Дауна індывіды з чарапной каробкай аб’ёмам 400 кубічных сантыметраў[106]. Неўзабаве пасля выхаду артыкула Хенеберга ў часопісе PNAS быў апублікаваны ліст, аўтары якога — антраполагі і археолагі з трох краін — пішуць пра адрозненні будовы двух вядомых ніжніх сківіц з Ліанг-Буа (LB1 і LB6) ад сківіц сучаснага чалавека, называючы памылковым адно з ключавых сцвярджэнняў Хенеберга — аб частым з’яўленні ў сучасных аўстраламеланезійцаў такой архаічнай рысы, як адсутнасць падбародачнага выступу, а таксама паказваючы на наяўнасць у сківіц з Флорэс унутранага патаўшчэння падбародачнага шва  (англ.), характэрнага для старажытных відаў роду Homo, але не для Homo sapiens[107]. Браўн, Фальк, Юнгерс і іншыя сааўтары апублікаванага ў 2016 годзе даследавання, у якім параўноўваюцца фенатыпічныя характарыстыкі LB1 і сучасных пацыентаў з сіндромам Дауна, прыйшлі да высновы, што наяўнага падабенства недастаткова для вываду аб тым, што LB1 пакутавала ад гэтага захворвання, і што яе рысы па-ранейшаму можна лічыць унікальнымі[108].

Сярод іншых аргументаў супраць тэорыі аб асобным відзе можа быць згаданы кур’ёз, звязаны са сцвярджэннем, што першы левы маляр ў ніжняй сківіцы LB1 змяшчае пломбу, тыповую для стаматолагаў, якія працавалі ў Інданезіі ў 30-я гады XX стагоддзя. Калі б гэта сцвярджэнне, якое ў 2008 годзе зрабіў здабыткам галоснасці Хенеберг, аказалася верным, гісторыя Homo floresiensis на гэтым была б скончана. Аднак сцвярджэнне было спачатку аспрэчана Пітэрам Браўнам, які асабіста даследаваў кожны зуб[109], а затым і асобным даследаваннем, апублікаваным у 2011 годзе[110]. Відаць, за пламбіровачны матэрыял быў прыняты збялелы ў вапняковай пячоры дэнцін, які адкрыўся пад сцёртай эмаллю[109].

У цэлым Хенеберг, Роберт Экхард з універсітэта штата Пенсільванія і іншыя праціўнікі тэорыі аб відавой самастойнасці Homo floresiensis будуюць сваю пазіцыю на тым факце, што за гады раскопак, якія прайшлі пасля аб’явы аб адкрыцці новага віду людзей, не было знойдзена ніводнага шкілета, які б валодаў тымі ж анатамічнымі асаблівасцямі, што і Фло, якая стала яго тыповым прадстаўніком. З іх пункту гледжання, гэта даказвае, што ніякага асобнага віду не існуе, а знойдзеныя ў Ліанг-Буа рэшткі належаць прадстаўнікам мясцовай нізкарослай расы чалавека разумнага[111]. Крытыкі тэорыі асобнага віду паказваюць, што любая са спецыфічных рысаў LB1 альбо ўкладваецца ў дыяпазон нармальных характарыстык Homo sapiens (як, напрыклад, вельмі малы рост), альбо можа быць растлумачаная паталагічнымі зменамі арганізма. Паводле прыхільнікаў гэтай пазіцыі, спалучэнне паталагічнй маленькай чарапной каробкі, нізкага росту і спецыфічных суадносін костак канечнасцяў не з’яўляецца статыстычна немагчымым, а значыць, у адпаведнасці з прынцыпам брытвы Окама, не варта вынаходзіць новыя сутнасці. Незалежна ад таго, ці могуць яны прапанаваць несупярэчлівы дыягназ паталогій, якія характарызуюць Фло, яны настойваюць, што сам факт паталагічных змен арганізма немагчыма адмаўляць і ён абвяргае меркаванне, што гэтыя рэшткі могуць служыць галатыпам новага віду[112].

Іншыя версіі

правіць

Хоць асноўнае супрацьстаянне ў пытанні класіфікацыі астанкаў з пячоры Ліанг-Буа праходзіць паміж прыхільнікамі гіпотэзы аб асобным відзе і прыхільнікамі гіпотэзы аб паталагічна змененым прадстаўніку Homo sapiens, існуюць таксама пункты гледжання, адрозныя ад абедзвюх пануючых гіпотэз. Так, у 2013 годзе была вылучана версія, згодна з якой флорэскія рэшткі могуць належаць цэламу карлікаваму народу сучасных людзей, для якіх малы рост і аб’ём чэрапа — не паталогія. Аўтары артыкула спасылаюцца на знойдзеныя ў 2008 годзе ў Палау карлікавыя рэшткі, узрост якіх складае ад 900 да 2900 гадоў. Гэтыя рэшткі несумненна належаць людзям сучаснага тыпу, але пры гэтым акрамя малога росту — ад 0,94 да 1,2 м — валодаюць невялікім (хоць і ўсё яшчэ ўдвая большым, чым у LB1) аб’ёмам чэрапа і некаторымі прымітыўнымі рысамі. Такім чынам, мяркуецца, што астраўная карлікавасць нармальная і для сучасных людзей, што раней адмаўлялася[67].

Іншы радыкальны погляд на флорэскія рэшткі быў агучаны адным з ранніх прыхільнікаў версіі пра мікрацэфалію[113] — Альфрэдам Чарнецкі. Згодна з яго версіяй, косці з Ліанг-Буа належаць арангутанам[114]. Аднак з гэтай гіпотэзай не пагадзіліся нават былыя аднадумцы Чарнецкі — Эркхард і Хенеберг, якія заўважылі, што яго высновы пабудаваныя на няпоўнай інфармацыі ва ўмовах адсутнасці доступу да рэшткаў і не ўлічваюць апісаныя ў апошнія гады рысы LB1, не ўласцівыя арангутанам[115].

Зноскі

  1. Morwood & van Oosterzee 2007, pp. 48–51.
  2. Dalton, R. Little lady of Flores forces rethink of human evolution // Nature. — 28 October 2004. — Vol. 431. — P. 1029. — ISSN 0028-0836. — DOI:10.1038/4311029a
  3. а б в Ivereigh, D.. Bones of contention (англ.)(недаступная спасылка). Cosmos (1 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2016. Праверана 14 верасня 2012.
  4. Morwood & van Oosterzee 2007, p. 34.
  5. Morwood & van Oosterzee 2007, pp. 86–88.
  6. а б Sarmiento et al. 2007, p. 178.
  7. Sutikna, T., et al. Revised stratigraphy and chronology for Homo floresiensis at Liang Bua in Indonesia // Nature. — 30 March 2016. — DOI:10.1038/nature17179
  8. а б в г Morwood, M. J., Brown, P., Jatmiko, Sutikna, T., Wahyu Saptomo, E., Westaway, K. E., Rokus Awe Due, Roberts, R. G., Maeda, T., Wasisto, S. and Djubiantono, T. Further evidence for small-bodied hominins from the Late Pleistocene of Flores, Indonesia // Nature. — 13 October 2005. — Vol. 437. — P. 1012—1017. — DOI:10.1038/nature04022
  9. Cauchi, S.. Lost race of human 'hobbits' (англ.)(недаступная спасылка). The Age (28 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 13 верасня 2012.
  10. Morwood & van Oosterzee 2007, pp. 100, 110, 151–153.
  11. а б в Aiello 2010, p. 169.
  12. Morwood & van Oosterzee 2007, p. 95.
  13. Morwood & van Oosterzee 2007, pp. 188–194.
  14. Morwood & van Oosterzee 2007, pp. 88–89.
  15. а б Hobbits triumph tempered by tragedy (англ.)(недаступная спасылка). Sydney Morning Herald (5 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 15 верасня 2012.
  16. Falk 2011, pp. 92–95.
  17. а б Hobbit cave digs set to restart (англ.)(недаступная спасылка). BBC News (25 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2013. Праверана 15 верасня 2012.
  18. Powledge, T.. Flores hominid bones returned (англ.)(недаступная спасылка). The Scientist (28 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2020. Праверана 15 верасня 2012.
  19. Morwood & van Oosterzee 2007, p. 233.
  20. Gagan, M. K., et al. Geoarchaeological finds below Liang Bua (Flores, Indonesia): A split-level cave system for Homo floresiensis? // Palaeogeography, Palaeoclimatology, Palaeoecology. — 2015. — Vol. 440. — P. 533—550. — DOI:10.1016/j.palaeo.2015.09.021.
    Barras, C.. Frodo’s basement: Secret chamber found where hobbit humans lived. New Scientist (29 кастрычніка 2015). Праверана 2 лістапада 2015.
  21. Argue, D., Donlon, D., Groves, C. and Wright, R. Homo floresiensis: Microcephalic, pygmoid, Australopithecus, or Homo? // Journal of Human Evolution. — 2006. — Vol. 51. — P. 360—374. — DOI:10.1016/j.jhevol.2006.04.013
  22. а б в г д е ё ж з і к л м н Jungers 2012.
  23. Baten, J. Global Height Trends in Industrial and Developing Countries, 1810-1984: An Overview // Working Paper. — University of Tubingen, 2006.
  24. Weber, G.. The Andamanese: A Physical Examination (англ.)(недаступная спасылка). George Weber's Lonely Islands: The Negrito People and the Out-of-Africa Story of the human race. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 14 верасня 2012.
  25. а б Lahr, M. M. and Foley, R. Human evolution writ small // Nature. — 28 October 2004. — Vol. 431. — P. 1043—1044. — DOI:10.1038/4311029a(недаступная спасылка)
  26. а б Weston, E. M. and Lister, A. M. Insular dwarfism in hippos and a model for brain size reduction in Homo floresiensis // Nature. — 2009. — Vol. 459. — P. 85—88. — DOI:10.1038/nature07922
  27. Morwood & van Oosterzee 2007, p. 86.
  28. Falk 2011, p. 138.
  29. а б Vanucci, R. C., Barron, T. F. and Holloway, R. L. Craniometric ratios of microcephaly and LB1, Homo floresiensis, using MRI and endocasts // Proceedings of the National Academy of Sciences. — 2011. — Vol. 108. — № 34. — P. 14043—14048. — DOI:10.1073/pnas.1105585108
  30. а б Gordon, A. D., Nevell, L. and Wood, B. The Homo floresiensis cranium (LB1): Size, scaling, and early Homo affinities // Proceedings of the National Academy of Sciences. — 2008. — Vol. 105. — № 12. — P. 4650—4655. — DOI:10.1073/pnas.0710041105
  31. а б Balzeau, A., and Charlier, P.. Les origines d'Homo floresiensis d'après l'intérieur de son crâne (фр.). Hominidés.com (15/02/16). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 16 лютага 2016.
  32. Falk 2011, pp. 116–118.
  33. Falk 2011, p. 119.
  34. Falk 2011, p. 118.
  35. Falk 2011, p. 120—122.
  36. Brown, P. and Maeda, T. Liang Bua Homo floresiensis mandibles and mandibular teeth: a contribution to the comparative morphology of a new hominin species. — Journal of Human Evolution. — 2009. — Vol. 57. — P. 571—596. — DOI:10.1016/j.jhevol.2009.06.002.
  37. Kaifu, Y., Kono, R. T., Sutikna, T., Saptomo, E. W., Jatmiko, et al. Unique dental morphology of Homo floresiensis and its evolutionary implications // PLoS ONE. — 2015. — № 11. — Vol. 10. — DOI:10.1371/journal.pone.0141614.
    Человек флоресский, aka «хоббит», не был одного вида с современным человеком. Научная Россия (23 ноября 2015). Праверана 19 студзеня 2016.
  38. Jacob, T., Indriati, E., Soejono, R. P., Hsu, K., Frayer, D. W., Eckhardt, R. B., Kuperavage, A. J., Thorne, A. and Henneberg, M. Pygmoid Australomelanesian Homo sapiens skeletal remains from Liang Bua, Flores: Population affinities and pathological abnormalities // Proceedings of the National Academy of Sciences. — 2008. — Vol. 103. — № 36. — P. 13421—13426. — DOI:10.1073/pnas.0605563103
  39. Larson, S. G., Jungers, W. L., Morwood, M. J., Sutikna, T., Jatmiko, Saptomo, E. W., Rokus Awe Due and Djubiantono, T. Homo floresiensis and the evolution of the hominin shoulder // Journal of Human Evolution. — 28 October 2004. — Vol. 53. — № 6. — P. 718—731. — DOI:10.1016/j.jhevol.2007.06.003
  40. а б Марков А.. Примитивное строение запястья подтверждает принадлежность хоббитов к особому виду людей(недаступная спасылка). Элементы.ру (24 сентября 2007). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2012. Праверана 14 верасня 2012.
  41. Salleh, A.. Wrist gives hobbit theory the flick (англ.)(недаступная спасылка). ABC.net.au (21 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 14 верасня 2012.
  42. а б в г Марков 2012.
  43. Jungers, W. L., Larson, S. G., Harcourt-Smith, W., Morwood, M. J., Sutikna, T., Awe, R. D., and Djubiantonp, T. Descriptions of the lower limb skeleton of Homo floresensis // Journal of Human Evolution. — 2009. — Vol. 57. — P. 538—554. — DOI:10.1016/j.jhevol.2008.08.014.
  44. Argue et al. 2006, pp. 370–371.
  45. Bezzi, L.. Homo floresiensis. ATOR (Arc-Team Open Research) (13 жніўня 2015). Праверана 22 студзеня 2016.
  46. Falk 2011, p. 78.
  47. Thompson, H.. Paleoartist Brings Human Evolution to Life (англ.). Smithsonian.com (17 мая 2014). Праверана 21 студзеня 2016.
    Urban, M.. La dame de Florès au musée de l'Homme (фр.). RFI (12 лістапада 2007). Праверана 21 студзеня 2016.
  48. Hall, S.. UOW hobbit makes it big in Japan (англ.). Illawarra Mercury (26 красавіка 2010). Праверана 21 студзеня 2016.
  49. Hayes, S., Sutikna, T., and Morwood, M. Faces of Homo floresiensis (LB1) // Journal of Archaeological Science. — 2013. — № 12. — Vol. 40. — P. 4400—4410.
  50. UOW plays host to Australian Archaeological Conference (англ.)(недаступная спасылка). University of Wollongong (10 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2012. Праверана 12 снежня 2012.
  51. Wong, K.. Reconstructed Face of Extinct “Hobbit” Species Is Startlingly Humanlike (англ.)(недаступная спасылка). Scientific American Blog (11 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 3 сакавіка 2018.
  52. Маркина Н.. Хоббит не патология, а вид человека(недаступная спасылка). Газета.Ru (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2014. Праверана 15 ліпеня 2013.
    Karen L. Baab, Kieran P. McNulty, Katerina Harvati. Homo floresiensis Contextualized: A Geometric Morphometric Comparative Analysis of Fossil and Pathological Human Samples // PLOS ONE. — 2013. — Vol. 8(7). — DOI:10.1371/journal.pone.0069119
  53. Dynamic similarity predicts gait parameters for Homo floresiensis and the Laetoli hominins // American Journal of Human Biology. — 2008. — № 3. — Vol. 20. — P. 312—316. — DOI:10.1002/ajhb.20721.
  54. Flores 'hobbit' walked more like a clown than Frodo (англ.). New Scientist (16 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 21 студзеня 2016.
  55. Brumm, A., et al. Hominins on Flores, Indonesia, by one million years ago // Nature. — 2010. — № 7289. — Vol. 464. — P. 748—752. — DOI:10.1038/nature08844.
  56. а б в Dennell, R. W., Louys, J., O'Regan, H. J. and Wilkinson, D. M. The origins and persistence of Homo floresiensis on Flores: biogeographical and ecological perspectives. — Quaternary Science Reviews. — 2014. — Vol. 96. — P. 98—107. — DOI:10.1016/j.quascirev.2013.06.031.
  57. Moore, M. W. and Brumm, A. Homo floresiensis and the African Oldowan // Interdisciplinary approaches to the Oldowan / Erella Hovers, David R. Braun (Eds.). — Dordrecht : Springer, 2009. — P. 61—69. — ISBN 978-1-4020-9060-8.
  58. Moore, M. W., Sutikna, T., Morwood, M. J. and Brumm, A. Continuities in stone flaking technology at Liang Bua, Flores, Indonesia // Journal of Human Evolution. — 2009. — № 5. — Vol. 57. — P. 503—526. — DOI:10.1016/j.jhevol.2008.10.006.
  59. Culotta, E. Did Humans Learn From Hobbits? // Science. — 2009. — № 5926. — Vol. 324. — P. 447. — DOI:10.1126/science.324_447.
  60. Aiello 2010, p. 176.
  61. Falk 2011, p. 88.
  62. Fire discovery sheds new light on 'hobbit' demise. Science Daily (29 чэрвеня 2016). Праверана 10 лістапада 2016.
  63. Falk 2011, pp. 88–90.
  64. Falk 2011, p. 134.
  65. Jones, C.. Researchers to drill for hobbit history. Nature (5 студзеня 2011). Праверана 20 студзеня 2016.
  66. а б Linden, A. Reclassification of Homo floresiensis as Homo species indeterminate to accurately reflect a lack of existing knowledge // Totem: The University of Western Ontario Journal of Anthropology. — 2007. — Vol. 15. — № 1. — P. 5—20.
  67. а б De Cruz, H. and De Smedt, J. The value of epistemic disagreement in scientific practice. The case of Homo floresiensis // Studies in History and Philosophy of Science. Part A. — 2013. — № 2. — Vol. 44. — P. 169—177. — DOI:10.1016/j.shpsa.2013.02.002.
  68. Bromham, L. and Cardillo, M. Primates follow the ‘island rule’: implications for interpreting Homo floresiensis // Biology Letters: Evolutionary Biology. — 2007. — Vol. 3. — P. 398—400. — DOI:10.1098/rsbl.2007.0113
  69. Morwood & van Oosterzee 2007, pp. 177–178.
  70. а б в Argue, D., Morwood, M. J., Sutikna, T., Jatmiko and Saptomo, E. W. Homo floresiensis: a cladistic analysis. — Journal of Human Evolution. — 2009. — № 5. — Vol. 57. — P. 623—639. — DOI:10.1016/j.jhevol.2009.05.002.
  71. а б Linden 2007, p. 8.
  72. а б Bednarik, R. G. Reviewing the Flores Hobbit Chronicles // Anthropos. — 2009. — Bd. 104. — H. 1. — S. 195—198.
  73. Марков А.. Предками хоббитов могли быть люди из Дманиси. Элементы.ру (7 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 26 ліпеня 2015.
  74. Falk 2011, p. 184.
  75. Dembo, M., Matzke, N. J., Mooers, A. Ø. and Collard, M. Bayesian analysis of a morphological supermatrix sheds light on controversial fossil hominin relationships // Proceedings of the Royal Society B: Biological Sciences. — 2015. — № 1812. — Vol. 282. — P. 20150943. — DOI:10.1098/rspb.2015.0943.
  76. Argue, D., Groves, C. P., Lee, M. S. and Jungers, W. L. The affinities of Homo floresiensis based on phylogenetic analyses of cranial, dental, and postcranial characters // Journal of Human Evolution. — 2017. — Vol. 30. — P. 1—27. — DOI:10.1016/j.jhevol.2017.02.006.
    Origins of Indonesian Hobbits finally revealed. Science Daily (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2017. Праверана 26 красавіка 2017.
  77. van den Bergh, G. D., et al. Homo floresiensis-like fossils from the early Middle Pleistocene of Flores // Nature. — 2016. — Vol. 534. — P. 245—248. — DOI:10.1038/nature17999.
    Adam Hoffman.. New Fossils Hint 'Hobbit' Humans Are Older Than Thought. National Geographic (8 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2016. Праверана 8 чэрвеня 2016.
  78. Sarmiento et al. 2007, p. 177.
  79. Morwood & van Oosterzee 2007, pp. 197–200.
  80. Антонов Е.. Первые люди в Индонезии появились раньше, чем считалось. Наука и жизнь (19 января 2016). Праверана 30 сакавіка 2016.
  81. Callaway, E.. Human remains found in hobbit cave. Nature (21 верасня 2016). Праверана 10 лістапада 2016.
  82. Морвуд, М., Сутикна, Т. и Робертс, Р.. Находка на острове Флорес(недаступная спасылка). National Geographic-Россия (апрель 2005). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2019. Праверана 16 верасня 2012.
    Мужчинкин, В. «Хоббиты» с острова Цветов // Наука и жизнь. — 2005. — № 11.
  83. Redfern, N. The Bigfoot Book: The Encyclopedia of Sasquatch, Yeti and Cryptid Primates. — Canton,MI : Visible Ink, 2016. — P. 109, 120—121. — ISBN 978-1-57859-561-7.
  84. Martin et al. (Anatomical Records) 2006, pp. 1126–1127.
  85. Martin, R. D., MacLarnon, A. M., Phillips, J. L., Dussubieux, L., Williams, P. R. and Dobyns, W. B. Comment on "The Brain of LB1, Homo floresiensis" // Science. — 2006. — Vol. 312. — P. 999. — DOI:10.1126/science.1121144
  86. Falk 2011, pp. 124–125.
  87. Falk 2011, pp. III–IV.
  88. Martin et al. (Anatomical Records) 2006.
  89. Martin et al. (Anatomical Records) 2006, p. 1136.
  90. Martin et al. (Anatomical Records) 2006, p. 1140.
  91. Jacob et al. 2008, pp. 13424–13425.
  92. Jacob et al. 2008, pp. 13422–13424.
  93. Falk, D., Hildebolt, C., Smith, K., et al. Brain shape in human microcephalics and Homo floresiensis // Proceedings of the National Academy of Sciences. — 2007. — № 7. — Vol. 104. — P. 2513—2518. — DOI:10.1073/pnas.0609185104.
  94. Falk 2011, pp. 142–147.
  95. Vanucci, Barron and Holloway 2011.
  96. Соколов, А.. Homo floresiensis: 3:2 в пользу микроцефалии…(недаступная спасылка). Антропогенез.ру (25 августа 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2012. Праверана 17 верасня 2012.
  97. Hershkovitz, I., Kornreich, L. and Laron, Z. Comparative skeletal features between Homo floresiensis and patients with primary growth hormone insensitivity (Laron syndrome) // American Journal of Physical Anthropology. — 2007. — Vol. 134. — № 2. — P. 198—208. — DOI:10.1002/ajpa.20655 Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012.
  98. Galli-Tsinopoulou, A., Nousia-Arvanitakis, S., Tsinopoulos, I., Bechlivanides, C., Shevah, O. and Laron, Z. Laron syndrome. First report from Greece // Hormones. — 2003. — Vol. 2. — № 2. — P. 120—124.
    Rosenbloom, A. L. Growth Hormone Insensitivity Syndrome // Pediatric Endocrinology: A Practical Clinical Guide / S. Radovick, M. H. MacGillivray (Eds.). — Humana Press, 2003. — P. 43. — ISBN 978-0-89603-946-9.
  99. Falk 2011, pp. 152155.
  100. IObendorf, P. J., Oxnard, C. E. and Kefford, D. J. Are the smallhuman-like fossils found on Flores human endemic cretins? // Proceeding of the Royal Society B. — 2007. — Vol. 275. — № 1640. — P. 1287—1296. — DOI:10.1098/rspb/2007.1488(недаступная спасылка)
  101. Oxnard, C. E., Obendorf, P. J. and Kefford, B. J. Post-Cranial Skeletons of Hypothyroid Cretins Show a Similar anatomical Mosaik as Homo floresiensis // PLOS ONE. — 2010. — Vol. 5. — № 10. — DOI:10.1371/journal.pone.0013018
  102. Falk 2011, pp. 156–158.
  103. Brown, P. LB1 and LB6 Homo floresiensis are not modern human (Homo sapiens) cretins // Journal of Human Evolution. — 2012. — Vol. 62. — № 2. — P. 201—224. — DOI:10.1016/j.jevol.2011.10.011
  104. Rauch, A et al. Mutation in the Pericentrin (PCNT) Gene Cause Primordial Dwarfisn // Science. — 2008. — Vol. 319. — № 5684. — P. 816—819. — DOI:10.1126/science.1151174
    Kamrani,R.. Is the Homo Floresiensis phenotipe due to mutations in the PCNT gene?(недаступная спасылка). Anthropology.net (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2019. Праверана 3 сакавіка 2018.
  105. Nogrady, B.. Did the 'Hobbit' have Down syndrome?. ABC Science (5 жніўня 2014). Праверана 29 жніўня 2014.
  106. McKie, R.. Homo floresiensis: scientists clash over claims 'hobbit man' was modern human with Down's syndrome. The Guardian (17 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 10 верасня 2014.
  107. Westaway, M. C., Durband, A. C., Groves, C. P. and Collard M Mandibular evidence supports Homo floresiensis // Proceeding of the National Academy of Sciences. — 2015. — Vol. 112. — № 7. — P. E604—E605. — DOI:10.1073/pnas.1418997112
  108. Baab, K., et al. A critlcal Evaluation of the Down Syndrome diagnosis for LB1, Type Specimen of Homo Floresensis // PLOS One. — 2016. — № 6. — Vol. 11. — DOI:10.1371/journal.pone.0155731.
  109. а б Falk 2011, p. 158—160.
  110. Jungers, W. L. and Kaifu, Y. On dental wear, dental worc, and oral healt in the type specimen (LB1) of Homo floresiensis // American Journal of Phusical Anthropology. — 2011. — Vol. 145. — № 2. — P. 282—289. — DOI:10.1002/ajpa.21492(недаступная спасылка)
  111. Erckhardt, R. B., Hennenberg, M., Chavanaves, S., Weller, A. S. and Hsü, K. J. Reply ti Westaway et al.: Mandibular misrepresentation fail to support the invalid species homo floresiensis // Proceeding of the National Academy of Sciences. — 2015. — Vol. 112. — № 7. — P. E606. — DOI:10.1073/pnas.1422176112
  112. Erckhardt, R. B., Henenberg, M., welled, A. S. and Hsü K. J. Rare events in earth history include the LB1 human skeleton from Flores, Indonesia, as a developmental singularity, not a unique taxon // Proceeding of the National academy of Sciences. — 2014. — Vol. 111. — № 33. — P. 11961—11966. — DOI:10.1073/pnas.1407385111
  113. Comment on "The Brain of LB1, homo floresiensis". — Science. — 2005. — № 5746. — Vol. 310. — P. 236b.
  114. Czarnecki, A. The unravelled LB1 (Homo floresiensis) riddle? Some critical comments on the morphology of LB1 // Archäologische Informationen. — 2015. — Vol. 37. — P. 181—189.
  115. Eckhardt, R. B., Chavanaves, S. and Henneberg, M. Riddle Unravel Reprised: the role of LB1 in inferences about human functional morphology and phylogeny // Archäologische Informationen. — 2015. — Vol. 38.

Літаратура

правіць