Зымбабвійскі даляр

колішняя валюта Зымбабвэ

Зымбабві́йскі даля́р (па-ангельску: Dоllar of Zimbabwe; код ISO 4217: ZWD) — афіцыйная валюта Зымбабвэ. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Мае скарачэньне «$» ці «Z$» каб адрозьніць ад іншых даляравых валютаў.

Зымбабвійскі даляр
1000 даляраў, 2007
1000 даляраў, 2007
Краіна Зымбабвэ
Падзел цэнт
Код ISO-4217 ZWD
Скарачэньне Z$
Сымбаль Z$
Цэнтральны банк Рэзэрвовы банк Зымбабвэ[d]
Увядзеньне ва ўжытак 18 красавіка 1980
Вывядзеньне з ужытку 12 красавіка 2009 і 30 верасьня 2015
Папярэдняя валюта радэзійскі даляр[d]
Абменны курс:
(1 лістапада 2007 (Даляр ЗША))
1 200 000
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Куча банкнот у Зымбабвэ. Адзін даляр ЗША каштаваў каля 200—400 тыс. зымбабвійскіх даляраў у 2006—2007
 
Інфляцыя ў 2008 годзе

Першы даляр

рэдагаваць

Першы зымбабвійскі даляр быў уведзены ў 1980 годзе для замены радэзійскага даляра. Пры ўвядзеньні, зымбабвійскі даляр каштаваў меней за адзін амэрыканскі даляр. Тым ня меней, абменны курс рухнуў вельмі хутка. У 2006 годзе зымбабвійскі даляр суадносіўся да амэрыканскага як 1 000 000 да 1.

Другі даляр

рэдагаваць

У кастрычніку 2005 году кіраўнік Нацыянальнага банку Зымбабвэ абвясьціў аб намеры ўвядзеньня новай валюты, але ў ліпені 2006 году міністар фінансаў Зымбабвэ спыніў увядзеньне новай валюты да дасягненьня макраэканамічнай стабілізацыі.

Тым ня менш, новы даляр быў уведзены 1 жніўня 2006 году, замяніўшы стары даляр па курсу 1 да 1000. Новы даляр дзяліўся на 100 цэнтаў, але ў нашы дні яны ўжо не ўжываюцца.

Нягледзячы на прынятыя меры, стабілізацыі курса не атрымалася дасягнуць і да нашых дзён. У 2007 годзе інфляцыя склала больш за 4500% у месяц (да канца году перавысіла 100 000%).

У сувязі з тым, што інфляцыя на сярэдзіну ліпеня 2008 году паводле афіцыйных зьвестак склала 2,2 млн % у гадавым разьліку (па неафіцыйных — 12,5 млн %), урад краіны ўвёў у абарачэньне банкноты вартасьцю 100 млрд даляраў (на якую можно купіць чатыры апэльсіны). Напрыклад, банка піва 7 ліпеня 2008 году а 17:00 па мясцовым часе каштавала 100 млрд зымбабвійскіх даляраў, ужо праз гадзіну яна стала каштаваць 150 млрд.

Афіцыйны ўзровень інфляцыі ў Зымбабвэ
год Інфляцыя ў % год Інфляцыя ў % год Інфляцыя ў % год Інфляцыя ў % год Інфляцыя ў % год Інфляцыя ў %
1980 7% 1981 14% 1982 15% 1983 19% 1984 10% 1985 10%
1986 15% 1987 10% 1988 8% 1989 14% 1990 17% 1991 48%
1992 40% 1993 20% 1994 25% 1995 28% 1996 16% 1997 20%
1998 48% 1999 56,9% 2000 55.22% 2001 112,1% 2002 198.93% 2003 598,75%
2004 132.75% 2005 585,84% 2006 1 281.11% 2007 66 212,3% 2008 231,150,888.87%

Зь ліпеня ў Зымбабвэ праводзіліся дзьве дэнамінацыі. У выніку з зымбабвійскіх даляраў у агульнай складанасьці «зьнікла» 13 нулёў. Аднак гэта не спыніла інфляцыю і не палепшыла эканамічнага становішча насельніцтва, каля 80 адсоткаў якога жывуць за рысай беднаты і ня маюць працы. У краіне не хапае ня толькі прадуктаў і тавараў першай неабходнасьці, але нават банкнот. Яшчэ ў ліпені стала вядома, што ў краіне сканчаецца папера для друкаваньня грошай, бо яе пастаўшчык быў змушаны спыніць супрацоўніцтва з рэжымам Робэрта Мугабэ.

У верасьні 2008 Цэнтрабанк Зымбабвэ дазволіў хадню замежнай валюты ў краіне (бацванская пула, паўднёваафрыканскі рэнд, даляр ЗША, эўра і брытанскі фунт). У выніку нацыянальная валюта апынулася незапатрабаванай. Мяркуецца, што гэты дазвол будзе дзейнічаць на працягу паўтара году ў якасьці «экспэрымэнту». Чыньнікам стала інфляцыя, якая ў чэрвені бягучага году склала 11,2 мільёну адсоткаў у гадавым вырахаваньні. У параўнаньні з траўнем яна вырасла на дзевяць мільёнаў адсоткаў. Па неафіцыйных зьвестках, гэты паказчык яшчэ вышэй.

У верасьні 2008 году інфляцыя ў Зымбабвэ дасягнула новага рэкорду, павялічыўшыся да 231 мільёну адсоткаў у год. Рост тэмпаў інфляцыі ў краіне адбыўся з-за росту коштаў на хлеб і збожжавыя. Па ацэнках ААН, харчовай дапамогі патрабуюць два мільёны зымбабвійцаў.[1]

Зь сярэдзіны 2008 году ўрад Зымбабвэ не публікуе зьвесткі аб тэмпах інфляцыі ў краіне.

Становішча з інфляцыяй у краіне, якая пабіла ўсе гістарычныя максымумы, не палепшылася, нягледзячы на дамову аб падзеле ўлады ў краіне паміж прэзыдэнтам Робэртам Мугабэ і лідэрам апазыцыі Морганам Тсвангіраі. Апошні атрымаў пасаду прэм’ер-міністра, аднак дамовіцца аб складзе ўраду бакам не атрымалася.

У сярэдзіне красавіка 2009 году ўрад Зымбабвэ прыняў рашэньне прыпыніць функцыянаваньне нацыянальнай валюты. Урадавая пастанова ўзаконіла існую практыку, паколькі даляр фактычна зьнік з абарачэньня. Па словах міністра эканомікі краіны Элтана Мангомы, зымбабвійскі даляр ня будзе прымацца да аплаты на працягу году, паколькі «яго кошт не забясьпечаны нічым».[2]

Дэнамінацыя

рэдагаваць

Нацыянальны Банк Зымбабвэ 2 лютага 2009 году правёў дэнамінацыю, а таксама выпусьціў у абарачэньне сем новых банкнотаў. Пасьля дэнамінацыі старыя 10 трыльёнаў зымбабвійскіх даляраў — банкнота максымальнай вартасьці, стала каштаваць 10 новых даляраў. Такім чынам, з банкнотаў былі выдалены 12 нулёў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць