3 траўня
дата
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
3 тра́ўня — 124-ы дзень году (123-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 243 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1494 — Хрыстафор Калюмб адкрыў Ямайку
- 1589 — каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала Пружанам Магдэбурскае права і герб
- 1660 — падпісаньне Аліўскага міру паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, які завяршыў Паўночную вайну 1655—1660 гадоў
- 1791 — Вялікі Сойм Рэчы Паспалітае зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага
- 1815 — утварэньне Царства Польскага, якое згодна з рашэньнем Венскага кангрэсу зрабілася часткаю Расейскае імпэрыі
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у баі з расейскімі войскамі каля вёскі Азярцы (Случчына) загінуў Уладзіслаў Машэўскі, палявы паўстанцкі камандзір
- 1937 — раман Маргарэт Мітчэл «Зьнесеныя ветрам» уганаравалі Пулітцэраўскай прэміяй
- 1952 — падпалкоўнік амэрыканскіх ваенна-паветраных сіл Джозэф Флетчар і лейтэнант Ўільям Бэнэдыкт зрабілі пасадку на геаграфічным паўночным полюсе
- 1991 — падпісаньне ў сталіцы Намібіі «Ўіндгуцкае дэклярацыі», якае заклікае ўлады ўсіх краінаў забясьпечваць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар
- 2016 — 1-е прысуджэньне прэміі Цёткі
Нараджэньні
рэдагаваць- 1162 — Чынгісхан, мангольскі хан, ваеначальнік, стваральнік сусьветнай дзяржавы, заснавальнік Мангольскай дзяржавы, арганізатар заваявальных паходаў у Азію і Ўсходнюю Эўропу, аб’яднальнік Манголіі
- 1469 — Нікалё Мак’явэльлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат
- 1620 — Багуслаў Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1870 — Аляксандар Бэнуа, расейскі мастак
- 1892 — Аляксандар Вальковіч, беларускі палітычны дзяяч, сябра БПСР
- 1892 — Станіслаў Мэртэнс, дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Польшчы і Заходняй Беларусі
- 1939 — Леанід Нячаеў, савецкі і расейскі кінарэжысэр, народны артыст Расеі
- 1951 — Тацяна Талстая, расейская пісьменьніца
Сьмерці
рэдагаваць- 1704 — Генрых Бібэр, нямецкі скрыпач, кампазытар
- 1758 — Бэнэдыкт XIV (Праспэра Лямбэртыні), папа рымскі
Сьвяты
рэдагаваць- Сусьветны дзень свабоды прэсы
- Польшча — Канстытуцыі 3 траўня (афіцыйнае дзяржаўнае)
- Польшча — Маці Божай Каралевы Польшчы (царкоўнае, у каталіцкай царкве)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць3 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў