Вэрсія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі броўзэру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку броўзэру.
Гілары Мэнтэл (па-ангельску: Hilary Mary Mantel; 6 ліпеня 1952 — 22 верасьня 2022) — брытанская пісьменьніца й літаратурная крытык. Яе працы месьцяцца ад асабістых успамінаў да гістарычных падзей і былі зьмешчаны ў шэрагу шорт-лістоў літаратурных прэмій. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2009 і 2012 гадоў[7].
Біяграфія
Гілары нарадзілася ў мястэчку Гласоп (Glossop) графства Дэрбішыр і была старэйшай з трох дзяцей сям’і. Выхоўвалася ў Дэрбішырскай вёсцы заводу Гадфілд (Hadfield), вучачыся ў мясцовай рымска-каталіцкай пачатковай школе. Яе бацькі, Маргарэт і Гэнры Томпсан, абодва нарадзіліся ў Ангельшчыне, ірляндцы па паходжаньні. Калі Гілары было адзінаццаць, бацькі разьвяліся. Па хуткім часе зьявіўся айчым Джэк Мэнтэл і яна ўзяла яго прозьвішча.
Творчасьць
Творы
1985 «Дзень матулі кожны дзень» (Every Day is Mother’s Day)
1986 «Свабодная тэрыторыя» (Vacant Possession)
1988 «Восем месяцаў на вуліцы Газах» (Eight Months on Ghazzah Street)
1989 «Флюд» (Fludd)
1992 «Месца поўнай бясьпекі» (A Place of Greater Safety)
1994 «Зьмена клімату» (A Change of Climate)
1995 «Любоўны экспэрымэнт» (An Experiment in Love)
1998 «Гігант, О’Брайн» (The Giant, O’Brien)
2003 «Саступаючы прывіду» (Giving Up the Ghost) — успаміны
2003 «Абучэньне гутарцы» (Learning to Talk) — складанка кароткіх аповедаў