Перайсьці да зьместу

Смаленская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Спасылка
Радок 13: Радок 13:
|БуйныГорад = [[Смаленск]]
|БуйныГорад = [[Смаленск]]
|БуйныяГарады = [[Вязьма]], [[Рослаў]], [[Ярцава]], [[Сафронава]], [[Дзеснагорск]], [[Гагарын]]
|БуйныяГарады = [[Вязьма]], [[Рослаў]], [[Ярцава]], [[Сафронава]], [[Дзеснагорск]], [[Гагарын]]
|ДатаЎтварэньня = [[27 верасьня]] [[1937]]
|ДатаЎтварэньня = 27 верасьня 1937
|Кіраўнік = Аляксей Астроўскі (в. а.)
|Кіраўнік = Аляксей Астроўскі (в. а.)
|Назва пасады кіраўніка = Губэрнатар
|Назва пасады кіраўніка = Губэрнатар
Радок 63: Радок 63:


=== Клімат ===
=== Клімат ===
Клімат [[умерана кантынэнтальны клімат|умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17 °C, студзеня −9 °C. Максымум ападкаў выпадае ўлетку.
Клімат [[умерана кантынэнтальны клімат|умерана кантынэнтальны]]. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17 °C, студзеня −9 °C. Максымум ападкаў выпадае ўлетку.


=== Рэльеф ===
=== Рэльеф ===
Радок 86: Радок 86:


=== Беларусы ===
=== Беларусы ===
Паводле перапісу насельніцтва 2010 году, у Смаленскай вобласьці пражывала звыш 12 000 [[беларус]]аў. Пры канцы ліпеня 2013 году [[Беларуская дыяспара|мясцовыя беларусы]] заснавалі «Клюб беларусаў Смаленскага краю», старшынёй якога абралі [[Ігар Сакалоў|Ігара Сакалова]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Кацярына Мазганава.|загаловак=Будзе «Клюб беларусаў» і ў Смаленску|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130801/1375365091-budze-klub-belarusau-i-u-smalensku|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=1 жніўня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-141-27506-ot-01082013 141 (27506)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/08/1375361473_6.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>.
Паводле перапісу насельніцтва 2010 году, у Смаленскай вобласьці пражывала звыш 12 000 [[беларус]]аў. Пры канцы ліпеня 2013 году [[Беларуская дыяспара|мясцовыя беларусы]] заснавалі «Клюб беларусаў Смаленскага краю», старшынём якога абралі [[Ігар Сакалоў|Ігара Сакалова]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Кацярына Мазганава.|загаловак=Будзе «Клюб беларусаў» і ў Смаленску|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130801/1375365091-budze-klub-belarusau-i-u-smalensku|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=1 жніўня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-141-27506-ot-01082013 141 (27506)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/08/1375361473_6.pdf 6]|issn=1990-763x}}</ref>.


== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==

Вэрсія ад 18:44, 18 верасьня 2018

Смаленская вобласьць
Смоленская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Улучае 25 раёнаў
Найбольшы горад Смаленск
Іншыя буйныя гарады Вязьма, Рослаў, Ярцава, Сафронава, Дзеснагорск, Гагарын
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1937
Губэрнатар Аляксей Астроўскі (в. а.)
Насельніцтва (2007) 993 500
Шчыльнасьць 19,9 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы — 93,4 %, украінцы — 1,7%, беларусы — 1,55 %
Плошча 49 800 км² (56-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 321 м
 141 м
Месцазнаходжаньне Смаленскай вобласьці
Смаленская вобласьць на мапе
Мапа Смаленскай вобласьці
Смаленская вобласьць, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-SMO
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смале́нская во́бласьць (па-расейску: Смоленская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Смаленск.

Мяжуе з Маскоўскай, Калускай, Бранскай, Пскоўскай і Цьвярской абласьцямі Расеі, а таксама з Магілёўскай й Віцебскай абласьцямі Беларусі.

Была ўтвораная 27 верасьня 1937 року.

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Ўсходне-Эўрапейскай плятформы, на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусяй. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 255 км, з захаду на ўсход — 285 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17 °C, студзеня −9 °C. Максымум ападкаў выпадае ўлетку.

Рэльеф

Паверхня хвалістая, з узгорыстымі дзялянкамі і даволі глыбока запалымі рачнымі далінамі.

Большая частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Максымальна высокі пункт рэгіёну — 321 м каля вёскі Мар’іна Вяземскага раёну. На паўночным захадзе — марэнавыя грады (Слабадзкая — да 241 м — і іншыя), дзялянка Віцебскага (да 232 м) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе дзялянка Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).

Нізіны — Вавузінская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская нізіны; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласьці з абсалютнымі вышынямі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская нізіна ў паўночна-заходняй частцы, дзе знаходзіцца найніжэйшы пункт — 141 м — на беразе ракі Дзьвіны на мяжы зь Беларусяй.

Водныя аб’екты

Асноўная рака — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма. Да басэйну Волгі належаць рэкі Вазуза ды ейны прыток Гжаць, а таксама прыток Акі рака Вугра. На паўночным захадзе цячэ кароткая дзялянка Дзьвіны ды ейны прыток рака Каспля.

У вобласьці некалькі сотняў азёраў. Найбуйнейшае сярод іх Акатаўскае (655 га), найглыбейшае — Бакланаўскае (28 мэтраў). Найбуйнейшае карставае возера — Калыгінскае.

Сярод буйных вадасховішчаў можна вылучыць Вазузкае ды Яўзскае, Смаленскае, Дзеснагорскае вадасховішчы.

Гісторыя

Была ўтвораная 27 верасьня 1937 року.

Насельніцтва

Паводле зьвестак за 2002 год у Смаленскай вобласьці жыло 16 231 беларусаў (1,55 %, 3-е месца).

Беларусы

Паводле перапісу насельніцтва 2010 году, у Смаленскай вобласьці пражывала звыш 12 000 беларусаў. Пры канцы ліпеня 2013 году мясцовыя беларусы заснавалі «Клюб беларусаў Смаленскага краю», старшынём якога абралі Ігара Сакалова[1].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

З 2006 року на тэрыторыі вобласьці існуе 350 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:

  • 2 мескія акругі
  • 25 муніцыпальных раёнаў
  • 25 мескіх паселішчаў
  • 298 сельскіх паселішчаў

Крыніцы

  1. ^ Кацярына Мазганава. Будзе «Клюб беларусаў» і ў Смаленску // Зьвязда : газэта. — 1 жніўня 2013. — № 141 (27506). — С. 6. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

Смаленская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў