Перайсьці да зьместу

Смаленская вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д робат дадаў: ace:Oblast Smolensk
д робат дадаў: war:Smolensk Oblast
Радок 151: Радок 151:
[[tt:Смоленск өлкәсе]]
[[tt:Смоленск өлкәсе]]
[[uk:Смоленська область]]
[[uk:Смоленська область]]
[[war:Smolensk Oblast]]
[[zh:斯摩棱斯克州]]
[[zh:斯摩棱斯克州]]

Вэрсія ад 20:53, 5 студзеня 2010

Смаленская вобласьць
Смоленская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Улучае 25 раёнаў
Найбольшы горад Смаленск
Іншыя буйныя гарады Вязьма, Раслаў, Ярцава, Сафронава, Дзеснагорск, Гагарын
Дата ўтварэньня 27 верасьня 1937
Губэрнатар С.У.Антуф'еў
Насельніцтва (2007) 993 500
Шчыльнасьць 19,9 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы- 93,4 %, украінцы- 1,7%, беларусы- 1,55 %,
Плошча 49 800 км² (56-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 321 м
 141 м
Месцазнаходжаньне Смаленскай вобласьці
Смаленская вобласьць на мапе
Мапа Смаленскай вобласьці
Смаленская вобласьць, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-SMO
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Смале́нская во́бласьць (па-расейску: Смоле́нская о́бласть) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Смаленск.

Мяжуе з Маскоўскай, Калускай, Бранскай, Пскоўскай і Цьвярской абласьцямі Расеі, а таксама з Магілёўскай й Віцебскай абласьцямі Беларусі.

Была ўтвораная 27 верасьня 1937 року.

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчана ў цэнтральнай частцы Ўсходне-Эўрапейскай платформы, на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусяй. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 255 км, з захаду на ўсход — 285 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17°С, студзеня -9°С. Максымум ападкаў выпадае ўлетку.

Рэльеф

Паверхня хвалістая, з узгорыстымі дзялянкамі і даволі глыбока запалымі рачнымі далінамі.

Большая частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Максымальная кропка рэгіёну — 321 м ля вёскі Мар'іна Вяземскага раёна. На паўночным захадзе — марэнавыя грады (Слабадзкая (да 241 м) і іншыя), дзялянка Віцебскага (да 232 м) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе дзялянка Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).

Нізіны — Вавузінская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская нізіны; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласьці з абсалютнымі вышынямі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская нізіна ў паўночна-заходняй частцы, дзе знаходзіцца найніжэйшая кропка — 141 м па беразе ракі Заходняя Дзьвіна на мяжы зь Беларусяй.

Водныя аб'екты

Асноўная рака — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма. Да басэйну Волгі адносяцца рэкі Вазуза ды ейны прыток Гжаць, а таксама прыток Акі рвка Вугра. На паўночным захадзе цячэ кароткая дзялянка Заходняй Дзьвіны ды ейны прыток рака Каспля.

У вобласьці некалькі сотняў азёраў. Найбуйнейшае сярод іх Акатаўскае (655 га), найглыбейшае — Бакланаўскае (28 мэтраў). Найбуйнейшае карставае возера — Калыгінскае.

Сярод буйных вадасховішчаў можна вылучыць Вазузкае ды Яўзскае, Смаленскае, Дзеснагорскае вадасховішчы.

Гісторыя

Была ўтвораная 27 верасьня 1937 року.

Адміністрацыйны падзел

З 2006 року на тэрыторыі вобласьці існуе 350 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:

  • 2 мескія акругі
  • 25 муніцыпальных раёнаў
  • 25 мескіх паселішчаў
  • 298 сельскіх паселішчаў

Вонкавыя спасылкі

Смаленская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў