Хандыга
Выгляд
Хандыга (па-расейску: Хандыга, па-якуцку: Хаандыга) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Тампонскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Аэрапорт, рачная прыстань. Насельніцтва: 4049 (1970), 6703 (1970), 7176 (1979), 9536 (1989), 7025 (2002), 6700 (2007), 6457 (2010). Разьмешчаны на правым беразе ракі Алдан, пры ўпадзеньні ў яе ракі Хандыга, на адлегласьці ад Якуцку: наземным шляхам 449 км, паветраным 370 км, водным 642 км.
Узьнік у 1938 г. як прыстань ды разьмеркавальны пункт ГУЛягу. З 1939 г. пасёлак пачаў павялічвацца ў сувязі з будаўніцтвам трасы да Аймякону на Магадан. У 1941—1943 гг. Алданскі ІТЛ Дальбуда, у 1951—1954 гг. упраўленьне Янбудлягу, Хандыгскі ІТЛ УПУІТЛа. З 1957 г. рабочы пасёлак.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хандыга. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 44.