Вошы (Anoplura) — падатрад насякомых.

Вошы

Вош галаўная (Pediculus humanus capitis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anoplura Leach, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103344
NCBI  30005
EOL  52209491

Апісанне

правіць

Даўжыня 0,3—6 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае валаскамі, шчацінкамі, шыпамі, бялява-жаўтаватае з бурымі або чорнымі плямкамі. Галава прадаўгаватая, брушка авальнае. Вочы рэдукаваныя або адсутнічаюць. Ротавы апарат колюча-сысучы, ротавая адтуліна абкружана з кручкамі. Тры пары ног з адна-, двухчленікавымі лапкамі з учэпістымі кіпцюркамі.

Класіфікацыя

правіць

Сямействы:

Пашырэнне

правіць

У сусветнай фаўне налічваецца каля 300 відаў, на Беларусі 12 відаў. Крывасмокі, спецыфічныя паразіты млекакормячых жывёл і чалавека. Найбольш вядомыя паразіты чалавека — вош плацяная (Pediculus humanus corporis), вош галаўная (Pediculus humanus capitis), вош лабковая, або плашчыца (Phthirus pubis), свіней — вош свіная (Haematopinus suis).

Асаблівасці біялогіі

правіць

Раздзельнаполыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Адкладваюць да 300 яец. Самкі спецыяльным сакрэтам прыклейваюць яйцы (гніды) да валасоў, адзення або субстрату. Праз 5—19 сутак з яец развіваюцца лічынкі, якія тройчы ліняюць і ператвараюцца ў полаваспелыя асобіны. Лічынкі і дарослыя вошы жывяцца крывёю гаспадароў 2—8 разоў за суткі. Жывуць 32—46 сутак.

Шкоднасць і барацьба

правіць

Пераносяць узбуджальнікаў сыпнога і зваротнага тыфаў, ліхаманак, сібірскай язвы і іншых небяспечных хвароб. Знішчаюць вошай механічным, тэрмічным і хімічным спосабамі.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць