Вярблюдкі (Raphidioptera) — атрад насякомых.

Вярблюдкі

Самка Dichrostigma flavipes
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Raphidioptera Martynov, 1938


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  733320
NCBI  50482
EOL  1059
FW  175116

Апісанне

правіць

Даўжыня 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй часткі цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). Дзве пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вуэейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам.

Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі развіваювда 2 гады. Кукалкі рухомыя. Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў, дарослыя — на дрэвах.

Пашырэнне

правіць

Выдзяляецца 2 сучасных сямействы, каля 100 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На Беларусі ў вільготных лясах распаўсюджаны вярблюдка танкавусая (Raphidia ophiopsis) і бязвочка таўставусая (Inocellia crassicornis).

Значэнне

правіць

Вярблюдкі і іх лічынкі знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў.

Літаратура

правіць
  • Вярблюдкі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.