Гума
Гума (польск.: guma, ад лац.: gummi «камедзь»), рызіна (ад лац.: resina «смала») — эластычны матэрыял, які атрымоўваюць вулканізацыяй каўчуку. Па ступені вулканізацыі гумы падзяляюцца на мяккія (1-3 % серы), паўцвёрдыя і цвёрдыя (30 % серы) (эбаніт). Аб’ёмная вага — 1,2 т/м³.
Ужыванне
правіцьГума выкарыстоўваецца ў вытворчасці аўтамабільных шын і гума-тэхнічных вырабаў.
Вырабы з гумы ў прамысловасці
правіцьДля атрымання прагумаваных тканін бяруць ільняную або папяровую тканіну і гумавы клей, які ўяўляе гумавую сумесь, раствораную ў бензіне або бензоле. Клей старанна і раўнамерна размазваюць і ўпрасоўваюць у тканіну; пасля прасушкі і выпарэння растваральніка атрымліваюць прагумаваную тканіну. Для вырабу пракладкавага матэрыялу, здольнага вытрымліваць высокія тэмпературы, ужываюць параніт, які ўяўляе гумавую сумесь, у якую ўведзена азбеставае валакно. Такую сумесь змешваюць з бензінам, прапускаюць праз вальцы і вулканізуюць ў выглядзе лістоў таўшчынёй ад 0,2 да 6 мм.
Для атрымання гумавых трубак і профіляў сырую гуму прапускаюць праз шпрыц-машыну, дзе моцна разагрэтая (да 100—110 °) сумесь праціскаецца праз профільную галоўку. У выніку атрымліваюць профіль, які падвяргаюць вулканізацыі.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гума