Кастрычнік

дзесяты месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах


Кастрычнік — дзясяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

кастрычнік
п а с ч п с н
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      
2024
Кастрычнік, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»

Назва кастрычнік паходзіць ад кастры — адкідаў апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін. У гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры.

Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — листопад[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як паздерник[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: акцябр, кастрычнік (акцябр), і канчаткова — кастрычнік.[3]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

правіць
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С. 138, 139;
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі

правіць