Красавік

чацвёрты месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах

Красавік — чацвёрты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.

Красавік, ілюстрацыя Аляксандра Тарасевіча з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…»
Бізнес цэнтр "Красавік", праспект Жукава 29, Мінск

Назва месяца па-лацінску Aprilis паходзіць або ад слова aperire (адчыняць, раскрываць — расліны распускаюцца) або ад этрускага імя Apru багіні Афрадыта.

У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва красавіка — кветень[1], таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «красовикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік».[3] У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 19071908 — апрыль, у 1909 — апрэль, у 19101912 — красавік (апрыль); з 1913 — красавік.[4]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…
  3. И. Носович. Словарь белорусского наречия. 1870. С. 252.
  4. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура

правіць
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С.138,139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.