Манета

(Пасля перасылкі з Манеты)

Мане́та (лац.: moneta) — грашовы металічны (шкляны, парцаланавы, кардонны ці інш.) знак дыскападобнай формы з нанесенымі на ім клеймамі — штэмпелямі. Большасць манет б'ецца з двух бакоў. Адпаведна кожны бок мае сваю назву — аверс і рэверс. Бакавое поле манеты называецца — рантам. Вырабляецца на адмысловым прадпрыемстве — манетны двор.

Манета Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. 2007 г. Крыж Ефрасінні Полацкай

Асноўнымі металамі манеты з'яўляюцца: золата, срэбра, білон, медзь, бронза, нікель, алюміній, жалеза. Сучасныя манеты выбіваюцца са сплаваў. Кожная манета мае сваю вартасць — намінал. У старыя часы, намінал раўняўся вазе і вартасці каштоўнагам металу.

Назва традыцыйна звязаная з эпітэтам рымскай багіні Юноны Манеты (Yuno Moneta) ад лацінскага moneo — раіць, уладжваць. Згодна падання Юнона дала рымлянам грошы на вайну з эпірскім царом Пірам і дапамагла перамагчы. У 275 годзе да н. э. Пір быў канчаткова пераможаны. У гонар Юноны, у яе храм была перанесены манетны двор.

Згодна Герадоту, радзімай манеты з'яўляецца азіяцкая дзяржава Лідыя. Сучаснымі археолагамі знойдзеныя ў тых мясцінах манеты канца 7 стагоддзі да н. э. Гэта на некалькі дзесяцігоддзяў раней за вядомыя грэчаскія манеты.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 79. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі

правіць