Мірка Іваніч
Мірка Іваніч (сербск.: Мирко Иванић, нар. 13 верасня 1993, Бачкі-Ярак, Сербія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, паўабаронца бялградскай «Црвены Звезды» і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 верасня 1993[1] (31 год)
|
|||||||||||||||
Грамадзянства |
Чарнагорыя Сербія |
|||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Црвена Звезда | |||||||||||||||
Нумар | 4 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьМірка з’яўляецца выхаванцам «Вайводзіны» з Нові-Сада. У 2012 годзе быў аддадзены ў арэнду тэрмінам на адзін год у «Пролетар», які выступаў у Першай лізе Сербіі. Дэбютны матч правёў 22 верасня 2012 года супраць «Младасці», выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 10 лістапада адзначыўся першым забітым голам у гульні з клубам «Чукарычкі». Усяго ў сезоне 2012/13 паўабаронца прыняў удзел у 24 гульнях і забіў 5 мячоў. Улетку 2013 года, вярнуўшыся ў «Вайводзіну», Мірка дэбютаваў у еўракубках, з’явіўшыся на полі ў канцы сустрэчы кваліфікацыі Лігі Еўропы з венгерскім клубам «Гонвед». Неўзабаве Іваніч ізноў быў арандаваны «Пролетарам».
У канцы восені 2013 года ў сувязі з рашэннем кіраўніцтва «Вайводзіны» аб амаладжэнні складу Іваніч быў адкліканы з арэнды. 22 сакавіка 2014 года правёў дэбютную гульню за клуб з Нові-Сада. 3 мая 2014 года ў гульні з «Яварам» адзначыўся забітым мячом, які стаў для Міркі першым у Суперлізе Сербіі.
Іваніч стаў уладальнікам Кубка Сербіі 2013/2014, прыняўшы ўдзел у фінальным матчы з «Ягодзінай», у якім паўабаронца запісаў на свой рахунак галявую перадачу.
2 лютага 2016 года было абвешчана аб пераходзе серба ў беларускі БАТЭ[2]. У складзе барысаўскага клуба замацаваўся ў аснове на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У сезоне 2017 канчаткова асвоіўся ў складзе барысаўчан, у жніўні 2017 года ў двух матчах плэй-оф Лігі Еўропы забіў 3 галы ў браму «Александрыі», чым дапамог БАТЭ выйсці ў групавы этап, дзе 28 верасня паразіў браму лонданскага «Арсенала» (выніковы лік 2:4).
У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[3]. У сезоне 2018 стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 14 галамі ва ўсіх турнірах.
У лютым 2019 года за 1,3 млн еўра перайшоў у бялградскую «Црвену Звезду»[4].
Міжнародная кар’ера
правіць30 сакавіка 2015 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Сербіі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матчу з Італіяй (1:0). Улетку таго ж года ў складзе зборнай паехаў на моладзевы чэмпіянат Еўропы ў Чэхію, але так і не з’явіўся на полі.
У сакавіку 2017 года быў запрошаны ў нацыянальную зборную Чарнагорыі, у складзе якой дэбютаваў 26 сакавіка 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Польшчы (1:2)[5].
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Сербіі (5): 2019, 2020, 2021, 2022, 2023
- Уладальнік Кубка Сербіі (4): 2014, 2021, 2022, 2023
- Чэмпіён Беларусі (3): 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2016, 2017
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2018
Зноскі
- ↑ Mirko Ivanic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ БАТЭ объявил о подписании контракта с Мирко Иваничем
- ↑ Мирко Иванич продлил контракт с БАТЭ
- ↑ БАТЭ объявил о переходе Иванича в "Црвену Звезду"
- ↑ Мирко Иванич дебютировал в сборной Черногории