Паала Учэла (італ.: Paolo Uccello, сапраўднае імя Паала дзі Дона, італ.: Paolo di Dono; 1397 — 10 снежня 1475) — італьянскі матэматык і жывапісец, прадстаўнік Ранняга Адраджэння, адзін са стваральнікаў навуковай тэорыі перспектывы. Рабіў мазаікі, партрэты, станковыя карціны. Праславіўся сваімі фрэскамі і працамі па вывучэнні мастацкай перспектывы.
Паала Учэла
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Паала дзі Дона
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1397(1397-06-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1475[3][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Паходжанне італьянец
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-мазаічыст
Жанр рэлігійныя карціны, фрэскі, партрэты
Мастацкі кірунак Адраджэнне і Ранняе Адраджэнне[3]
Уплыў Мазачыа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Біяграфія
правіць
Эскіз келіха
«Бітва пры Сан-Рамана  (руск.)».
Сучаснік Мазача, працы якога аказалі на яго вялікі ўплыў. Жыў і працаваў у Фларэнцыі, Венецыі. Адзін з майстроў майстэрні Ларэнца Гіберці  (укр.). Па дакументах, у 1415 годзе прыняты ў цэх лекараў, дзе былі і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцяў. З 1424 года ў братэрства Св. Лукі, апекуна мастакоў.
Як рознабаковы майстар, выканаў некаторыя мазаікі ў саборы Святога Марка ў Венецыі. Там доўга захоўвалася візантыйская традыцыя ўбрання храма менавіта мазаікамі. У вільготным клімаце Венецыі фрэскі хутка псаваліся, і тут развіліся мазаікі і алейны жывапіс як доўгатрывалыя мастацкія тэхнікі.
Першай датаванай 1436 годам мастацкай працай Учэла лічаць фрэску — конны манумент  (руск.) кандацьеру Джону Хоквуду  (руск.), англічаніну на італьянскай службе.
Прыблізна з сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 40-х гг. XV ст. працаваў над цыклам фрэсак у царкве Санта-Марыя-Навэла  (руск.) на сюжэты са Старога Запавету. У 1456 г. па запрашэнні Козіма Медычы прыступіў да ўпрыгожвання палаца, пабудаванага Мікелоца, — зрабіў тры карціны «Бітвы пры Сан-Рамана  (руск.)», у якіх адлюстраваў эпізоды бітвы 1432 года  (руск.), дзе фларэнтыйцы атрымалі перамогу над войскамі Сіены  (руск.).
Акрамя трох станковых работ «Бітвы» заслугоўваюць увагі партрэты пэндзлю Учэла.
Для многіх работ Учэла характэрная казачнасць, вытанчаная дэкаратыўнасць, маляўнічасць і фантастычнасць; шэраг работ авеяны духам куртуазнасці  (руск.). Напрыклад, карціна «Святы Георгій пераадольвае Цмока  (фр.)» выглядае нязграбнай, нерэальнай і кампраміснай, таму што мастак няўдала спрабаваў аб'яднаць кананічны абраз з найноўшымі знаходкамі 15 стагоддзя.
У апошнія гады працаваў мала. Памёр у беднасці ў 1475 годзе.
Зноскі
1. Paolo Uccello // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
2. а б BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
3. а б в г Paoletti J. T. Paolo Uccello // Encyclopædia Britannica
4. The Fine Art Archive
5. Sapere.it EncyclopediaDe Agostini Editore, 2001.
6. mutualart.com — 2008.
Літаратура
правіць
• Бернард Берансан. Живописцы итальянского Возрождения. М., 1965
• История искусства зарубежных стран. Средние века, Возрождение / Под ред. Ц. Г. Нессельштраус. М., 1982
Спасылкі
правіць