Падтыннік

род раслін

Падтыннік[3], Чыстацел (Chelidonium), народныя назвы: жоўты малачай, цалідонія, цанцалея — род кветкавых раслін сямейства макавых. Раней лічыўся монатыпічным з адзіным відам — падтыннікам вялікім, або бародаўнікам (Chelidonium majus)[4], але з 1982 года падвід Chelidonium majus subsp. asiaticum вынесены ў асобны від пад назвай Chelidonium asiaticum.

Падтыннік

Падтыннік вялікі (Chelidonium majus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chelidonium

Сінонімы
Coreanomecon Nakai
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500199
NCBI  71250
IPNI  31637-1

Апісанне

правіць

Шматгадовая травяністая расліна (30-100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4-5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцінак дзве. Плод — прамастойная струкападобная скрыначка (20-50 мм даўжынёй, 2-3 мм шырынёй). Ядавіты.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Распаўсюджваецца мурашкамі.

Класіфікацыя

правіць

У цяперашні час у складзе роду вылучаюць два віды раслін[5]:

Гаспадарчае значэнне

правіць

Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  5. Роде Chelidonium Архівавана 4 верасня 2017. на сайце The Plant List.
  6. Звесткі пра род Chelidonium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Чистотел: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)