Свіяга
Свія́га (руск.: Свия́га[2], татар.: Зөя, чувашск.: Сĕве, мар.: Сӱйэ) — рака ў Расіі, ва Ульянаўскай вобласці і Татарстане, правы прыток Волгі.
Свіяга | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 375 км |
Басейн | 16 700 км² |
Расход вады | 34[1] м³/с (за 26 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Ульянаўская вобласць |
• Месцазнаходжанне |
Прыволжскае ўзвышша п. Кузаватава (Ульянаўская вобласць) |
• Вышыня | 332 м |
• Каардынаты | 53°31′21″ пн. ш. 47°34′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Волга |
• Месцазнаходжанне |
1851,6 км па правым беразе Свіяжскі заліў Куйбышаўскага вадасховішча |
• Вышыня | 53 м |
• Каардынаты | 55°43′52″ пн. ш. 48°36′57″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | [[Ульянаўская вобласць, Татарстан, Чувашыя|Ульянаўская вобласць, Татарстан, Чувашыя]] |
Код у ДВР | 08010400512112100001977 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня — 375 км, плошча вадазбору — 16 700 км². Шырыня 5—40 м, глыбіня 0,3—4,0 м, хуткасць цячэння 0,1—1 м/с. Сярэдні расход вады каля 35[2] м³/с.
Рака бярэ пачатак на ўсходнім схіле Прыволжскага ўзвышша ў Кузаватаўскім раёне і мае тры вытокі. Асноўным вытокам лічыцца размешчаны на ўзвышшы (332 м) у 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Кузаватава. Другі выток бярэ пачатак каля вёскі Красная Паляна, а трэці на захад ад вёскі Баеўка. Цячэ з поўдня на поўнач паралельна Волзе па асіметрычнай ўзнёслай хвалістай раўніне, моцна перасечанай шматлікімі глыбокімі (часам у дзесяткі метраў) ярамі і балкамі. Правабярэжная частка больш складаная па рэльефе. Рэчышча ракі звілістае, шырыня ў межань 20—30 м, сярэдняя глыбіня на перакатах — 0,6 м, на плёсах — 1,3 м. Упадае ў Свіяжскі заліў Куйбышаўскага вадасховішча. Суднаходная на 53[3] (62[2]) км ад вусця.
На рацэ знаходзіцца горад Ульянаўск.
Зноскі
- ↑ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Свияга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 376. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Река Свияга // Государственный водный реестр РФ (руск.)
Літаратура
правіць- Свияга // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 376. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Река Свияга // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Свияга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Свияга // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.