Хоўард Уолтэр Флоры
Хоўард Уолтэр Флоры (англ.: Howard Walter Florey; 24 верасня 1898, Адэлаіда, Аўстралія — 21 лютага 1968) — англійскі вучоны ў галіне паталогіі і мікрабіялогіі. Член (1941) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1960-65). Замежны член АН СССР (1966).
Говард Уолтэр Флоры | |
---|---|
Howard Walter Florey | |
выдатны фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1945) | |
Род дзейнасці | палітык, фармацэўт, хімік, урач, прафесар, патолагаанатам, біёлаг |
Дата нараджэння | 24 верасня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1968[3][1][…] (69 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Joseph Florey[d][4] |
Маці | Bertha Mary Wadham[d][4] |
Жонка | Mary Ethel Hayter Florey[d] і Margaret Jennings[d] |
Дзеці | Paquita Mary Joanna Florey[d] і Charles du Vé Florey[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Каралеўскі медаль[d] (1951) медаль Вільгельма Экснера[d] (1960) Lister Medal[d] (1945) Крунаўская лекцыя[d] (1954) стыпендыя Родса (1921) медаль Джона Скота[d] (1965) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Адэлаідскі (1921) і Оксфардскі (1924) універсітэты. З 1926 года ў Кембрыджскім, з 1931 года ў Шэфілдскім універсітэтах. У 1935-62 гадах у Оксфардскім інстытуце У.Дана, у 1962-68 гадах рэктар каралеўскага каледжа г. Оксфард.
Навуковыя працы па паталогіі капілярнага кровазвароту, запаленчых працэсах, функцыі лімфацытаў, антыбіётыках мікробнага паходжання. Узначаліў работы па ачыстцы пеніцыліну (з Э. Б. Чэйнам) і выкарыстаў яго ў 1940 годзе для лячэння жывёл і чалавека. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1945) (разам з А.Флемінгам і Э. Б. Чэйнам).
Зноскі
- ↑ а б Howard Walter Florey, Baron Florey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Howard Walter Florey, Baron Florey // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Флори Хоуард Уолтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Rhodes Scholar Database Праверана 23 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хоўард Уолтэр Флоры
- Профіль Флоры Хоўард (Говард) Уолтэр на афіцыйным сайце РАН
- Біяграфія Хоўарда Флоры на сайце Нобелеўскага камітэта (англ.).
- Нобелеўская лекцыя Хоўарда Флоры (англ.).