Шматгадовыя травяністыя расліны з пальцава-лопасцевымі каранёвымі клубнямі. Лісце доўгае, вузкае, ланцэтнае. Кветкі дробныя, лілова-ружовыя, з пахам ванілі або гваздзікі, сабраныя ў суквецце колас. Плод — каробачка.
Адрозніваецца каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі ядрушка камарніковая (Gymnadenia conopsea) (народныя назвы ручнікі, старчык) і ядрушка духмяная (Gymnadenia odoratissima) трапляецца на забалочаных лугах, асаковых балотах, у хмызняку.
У гэтым родзе былі выяўлены крыптычныя віды. Пацверджана, што на паўночным захадзе Еўрапейскай Расіі Gymnadenia densiflora (Wahlenb.) A. Dietr. надзейна вылучаецца са складу Gymnadenia conopsea (L.) R. Br., і пастаўлена пытанне пра тое, што ў некаторых іншых раёнах Расіі Gymnadenia conopsea таксама не прадстаўляе сабой адзінага цэлага[4].
Gymnadenia R. Вг. — Кокушник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 349, 352. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.