2008
год
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2008 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіцьСтудзень
правіць- 1 студзеня: Дзевяць новых краін-членаў ЕС уваходзяць у Шэнгенскую зону.
- 1 студзеня: Кіпр і Мальта ўводзяць еўра.
- 1 студзеня: Рэвальвацыя венесуэльскага балівара ў прапорцыі 1:1000, перайменаванне яго ў bolívar fuerte (ISO 4217 code: VEF).
- 2 студзеня: Катыроўкі нафты ўпершыню падняліся да 100$ за барэль.
- 5 студзеня: Датэрміновыя выбары прэзідэнта Грузіі выйграў Міхаіл Саакашвілі.
- 7 студзеня: Біл Гейтс абвясціў аб сваім намеры пакінуць пост галавы карпарацыі Microsoft, апошнім днём у якасці кіраўніка кампаніі, з’яўляецца 27 чэрвеня 2008. Разам з тым ён застаецца старшынёй рады дырэктараў.
- 20 студзеня: Прэзідэнцкія выбары ў Сербіі (1-ы тур, больш за ўсё галасоў атрымаў Таміслаў Нікаліч).
- Асвечаны храм у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы ў в. Вузнаж, Светлагорскае благачынне.
Люты
правіць- 1 лютага: Швецыя адмаўляецца ад аналагавага тэлевізійнага вяшчання
- 3 лютага: Прэзідэнцкія выбары ў Сербіі, у другім туры перамог Барыс Тадзіч
- 5 лютага: Уступ Украіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю
- 17 лютага: Абвяшчэнне ў аднабаковым парадку незалежнасці Косава. У часткова прызнанай дзяржаве пачаліся хваляванні ў сувязі з аддзяленнем рэгіёна ад Сербіі.
- 19 лютага: Фідэль Кастра падаў у адстаўку з пастоў главы Дзяржрады і галоўнакамандуючага войскам Кубы
- 19 лютага: Прэзідэнцкія выбары ў Арменіі
- 21 лютага: Дэманстрацыі ў Бялградзе супраць абвяшчэння незалежнасці Косава, якія скончыліся масавымі беспарадкамі, пагромамі пасольстваў краін, якія прызналі незалежнасць Косава
- 22 лютага: Парламент Рэспублікі Сербскай прыняў рэзалюцыю, паводле якой баснійскія сербы могуць выйсці з складу Босніі і Герцагавіны, калі большасць краін прызнае незалежнасць Косава
- 27 лютага: Скончана будаўніцтва метро ў Санта-Дамінга (Дамініканская Рэспубліка), другога ў карыбскім рэгіёне пасля пуэртарыканскага
- 28 лютага: Адкрыты 36-кіламетровы мост Ханчжоўвань у Кітаі.
Сакавік
правіць- 1 сакавіка: Беларусь знішчае ўвесь запас супрацьпяхотных мін (каля 4,3 млн шт.).
- 1 сакавіка: У Расійскай Федэрацыі Чыцінская вобласць і Агінская Бурацкая аўтаномная акруга аб’яднаны ў Забайкальскі край.
- 2 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Расійскай Федэрацыі, перамогу атрымаў Дзмітрый Мядзведзеў.
- 9 сакавіка: У царкве Святой Марыі Магдаліны ў Парычах (Светлагорскі раён) адбыўся акафіст з нагоды ўсталявання Здудзіцкага каменнага крыжа.
- 9 сакавіка: Парламенцкія выбары ў Іспаніі.
- 13 сакавіка: Сусветныя кошты на нафту выраслі да 110 долараў за барэль.
- 22 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары на Тайвані.
- 23 сакавіка: Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі), самы ранні, пачынаючы з 1913 года.
Красавік
правіць- 2 красавіка: Саміт НАТА ў Бухарэсце
- 14 красавіка: лідар правацэнтрысцкой кааліцыі Сільвіа Берлусконі выйграў на датэрміновых выбарах у Італіі
- 27 красавіка: Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)
Май
правіць- 2 мая: У Канадзе стартаваў 72-і Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай (чэмпіён — зборная Расіі)
- 7 мая: Дзмітрый Мядзведзеў заступіў на пасаду прэзідэнта Расіі
- 8 мая: Зацвярджэнне кандыдатуры Уладзіміра Пуціна на пост прэм’ер-міністра Расіі.
- 11 мая: Архімандрыт Святаслаў (Вячаслаў Логін) абраны епіскапам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
- 24 мая: Фінал Еўрапейскага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2008» у Сербіі (пераможца — Дзіма Білан, Расія)
- 25 мая: Прыбыццё на Марс рабатызіраванага касмічнага апарата Phoenix (запушчаны 4 жніўня 2007)
- 31 мая: У Полацку адкрыты памятны знак «Геаграфічны цэнтр Еўропы».
Чэрвень
правіць- 7—29 чэрвеня: чэмпіянат Еўропы па футболе ў Швейцарыі і Аўстрыі.
- 29 чэрвеня: Фінал Еўра-2008. Матч Германія — Іспанія. Чэмпіён Еўропы — Іспанія (1:0).
Ліпень
правіць- 1 ліпеня: расфарміраванне энергетычнага холдынга «Адзіная энергетычная сістэма Расіі» (руск.: РАО «ЕЭС России»).
- 4 ліпеня: Тэракт у Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці (3.7), пацярпела 55 чалавек.
- 4 ліпеня: Узноўлена авіяцыйная сувязь паміж Кітаем і Тайванем, перапыненая 60 гадоў таму.
- 8 ліпеня: Тэлеканал БЕЛСАТ пачаў вяшчанне са спадарожніка Sirius.
- 11 ліпеня: У продаж паступіў iPhone 3G на тэрыторыі 22 краін.
- 18 ліпеня: Адкрылася «Басовішча»—2008.
Жнівень
правіць- 1 жніўня: Сонечнае зацьменне назіралася ў Паўночнай Амерыцы і Еўразіі.
- 7 жніўня: У 23:26 грузінскія войскі атакавалі Цхінвалі, пачалася вайна ў Паўднёвай Асеціі.
- 8—24 жніўня: Летнія Алімпійскія гульні 2008 у Пекіне, Кітай.
- 16 жніўня: На волю выходзіць Аляксандр Казулін.
- 26 жніўня: Расія прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
- 27 жніўня: Пасля перамогі над клубам «Леўскі» (Сафія) ФК БАТЭ (Барысаў) упершыню выходзіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў па футболе.
- 29 жніўня: Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй.
Верасень
правіць- 6 верасня: Завершыўся 65-ы Венецыянскі міжнародны кінафестываль.
- 10 верасня: Першы пробны запуск Вялікага Адроннага Калайдэра.
- 12 верасня: У Мінску на рэйс выйшаў першы тралейбус чацвёртага пакалення.
- 13 верасня: Пры сутыкненні цягнікоў у Каліфорніі пацярпелі больш за 135 чалавек.
- 14 верасня: У Пермі пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт Boeing-737.
- 25 верасня: Да 485 года першай публікацыі паэмы «Песня пра зубра» ў Беларусі выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай.
- 28 верасня: Парламенцкія выбары ў Беларусі.
Кастрычнік
правіць- 21 кастрычніка: запуск Вялікага адроннага калайдэра ў Швейцарыі.
Лістапад
правіць- 4 лістапада: Выбары прэзідэнта ЗША (перамог Барак Абама).
- 15 лістапада: Парламенцкія выбары ў Новай Зеландыі.
- 22 лістапада: Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне-2008» на Кіпры.
Снежань
правіць- 17 снежня: Міністэрства юстыцыі Беларусі выдала пасведчанне аб рэгістрацыі Руху «За свабоду».
- 30 снежня: Заканчваецца будаўніцтва Бурдж Дубай, самага высокага будынка ў свеце.
Нарадзіліся
правіцьПамерлі
правіць- 3 студзеня: Аляксандр Абдулаў, расійскі акцёр (нар. 29.5.1953)
- 11 студзеня: Эдмунд Хілары, новазеландскі даследчык і альпініст (нар. 20.7.1919)
- 17 студзеня: Бобі Фішэр, амерыканскі шахматыст, 11-ы чэмпіён свету па шахматах (нар. 9.3.1943)
- 18 студзеня: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса
- 22 студзеня: Клод Пірон, швейцарскі лінгвіст, псіхолаг, перакладчык, эсперантыст, пісьменнік
- 27 студзеня: Мухамед Сухарта, інданезійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 8.6.1921)
- 19 лютага: Ягор Летаў, расійскі рок-музыкант
- 18 сакавіка: Энтані Мінгела, брытанскі кінарэжысёр
- 29 красавіка: Альберт Гофман, швейцарскі хімік
- 26 мая: Сідні Полак, амерыканскі кінарэжысёр
- 11 ліпеня: Анатоль Прыстаўкін, расійскі пісьменнік (нар. 17.10.1931)
- 11 ліпеня: Майкл Дэбейкі, амерыканскі хірург, стваральнік методыкі аортакаранарнага шунтавання (нар. 7.9.1908)
- 26 верасня: Пол Ньюман, амерыканскі акцёр
- 11 кастрычніка: Ёрг Хайдэр, праварадыкальны аўстрыйскі палітык
- 11 кастрычніка: Вія Артмане, латвійская актрыса
- 13 кастрычніка: Гіём Дэпардзьё, французскі акцёр
- 25 кастрычніка: Муслім Магамаеў, азербайджанскі спявак (нар. 17.8.1942)
- 19 лістапада: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 1.5.1931)
- 1 лістапада: Жак Пікар, французскі акіянолаг
- 1 лістапада: Іма Сумак, перуанская спявачка
- 5 снежня: Аляксій II, Патрыярх Маскоўскі (нар. 23.12.1929)
- 12 снежня: Ніна Тарас, беларуская пісьменніца (нар. 15.5.1916)
- 12 снежня: Карлтан Гайдузек, амерыканскі педыятр, вірусолаг і эпідэміёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1976) (нар. 9.9.1923)