2018
год
2018 — невысакосны год.
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2018 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіцьСтудзень
правіць- 2 студзеня: У Перу, недалёка ад Лімы, пры падзенні аўтобуса ў прорву загінулі 48 чалавек.
- 25 студзеня: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва (у яго не ўвайшлі ўведзеныя раней нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў).
- 28 студзеня: Саўлі Нійнісцё перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі.
- 31 студзеня: Адбылося зацьменне Месяца.
Люты
правіць- 4 лютага: Нікас Анастасіадзіс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр.
- 9 лютага: У Пхёнчхане ўрачыста адкрыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018.
- 11 лютага: Самалёт Ан-148 «Саратаўскіх авіяліній», які накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Орск пацярпеў крушэнне ў Падмаскоўі, на борце знаходзіўся 71 чалавек, усе яны загінулі.
- 15 лютага: Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасад міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях.
- 17 лютага: Прах беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл перапахаваны ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску[1].
- 18 лютага: Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі.
- 18 лютага: Беларускі тэнісіст Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар'еры.
- 21 лютага: Нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген выйграла 14-ы алімпійскі медаль і стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд.
- 22 лютага: Беларуская каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар’і Домрачавай выйграла залатыя медалі ў біятлоннай эстафеце на Алімпійскіх гульнях.
- 25 лютага: Скончыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 у карэйскім Пхёнчхане.
Сакавік
правіць- 9 сакавіка: Беларуска Дар’я Домрачава атрымала 31-ю перамогу на этапах Кубка свету па біятлоне.
- 10 сакавіка: ФК «Дынама-Брэст» выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2018.
- 14 сакавіка: Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін.
- 16 сакавіка: Беласток і Гродна падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
- 17 сакавіка: Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй КНР на трэці тэрмін.
- 18 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін.
- 25 сакавіка:
- Лаўрэатам Абелеўскай прэміі «за дальнабачную праграму, якая звязвае тэорыю прадстаўленняў з тэорыяй лікаў» стаў Роберт Ленглендс.
- Святочным канцэртам і мітынгам адзначаны Дзень Волі ў Мінску.
- Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, загінулі 60 чалавек, з іх большасць — дзеці.
Красавік
правіць- 3 красавіка: Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален аб’явіў пра завяршэнне спартыўнай кар’еры.
- 6 красавіка: Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе прыгаворана да 24 гадоў турмы ў выніку карупцыйнага скандалу.
- 6 красавіка
- Хакеісты гродзенскага «Нёмана» абаранілі тытул чэмпіёнаў Беларусі ў зкстралізе.
- Нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген аб’явіла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры.
- 7 красавіка:
- У правінцыі Саскачэван (Канада) у выніку аварыі з удзелам аўтобуса загінулі 14 чалавек[2].
- ЗША, Францыя і Вялікабрытанія нанеслі серыю ракетных удараў па ўрадавых аб’ектах у Сірыі.
- 8 красавіка: У Японіі ўпершыню з Другой сусветнай вайны была адноўлена марская пяхота[3].
- 11 красавіка: Пры крушэнні ваенна-транспартнага самалёта Іл-76ТД у Алжыры загінулі 257 чалавек[4].
- 12 красавіка: Грамадзянская вайна ў Сірыі: Усходняя Гута перайшла пад кантроль войскаў Асада[5].
- 14 красавіка: Ракетныя ўдары кааліцыі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі па шэрагу ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў у Дамаску (Сірыя)[6]
- 19 красавіка
- Кіраўнік Дзяржаўнага савета Кубы Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краіны стаў Мігель Дыяс-Канель[7].
- Кароль Свазіленда Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну, дзяржава вярнулася да гістарычнай назвы — Эсваціні[8].
- 23 красавіка: У выніку пратэстаў у Арменіі прэм’ер-міністр Серж Саргсян падаў у адстаўку.[9]
- 27 красавіка: Лідары КНДР і Рэспублікі Карэя Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін падпісалі дэкларацыю, у якой абвясцілі аб пачатку «эры міру» паміж краінамі[10].
Май
правіць- 2 мая: Уладзімір Патупчык зняты з пасады міністра энергетыкі Беларусі за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнесу.
- 4 мая: Улады Гаваяў аб’явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа.
- 7 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 2018 скончыўся перамогай валійца Марка Уільямса.
- 10 мая: Парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы тэрмін.
- 12 мая:
- Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрылі на тэрыторыі музея-сядзібы ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля горада Косава.
- Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне»-2018 (Лісабон, Партугалія). Перамогу атрымала прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай з песняй «Toy».
- 15 мая:
- Адкрыццё Крымскага моста праз Керчанскі праліў.
- Аргенцінец Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама».
- 16 мая: Мадрыдскі «Атлетыка» трэці раз выйграў Лігу Еўропы па футболе.
- 19 мая:
- Японскі фільм «Крамныя зладзеі» рэжысёра Хірокадзу Корээды ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю[11].
- У фінале Кубка Беларусі па футболе 2018 «Дынама-Брэст» атрымала перамогу над БАТЭ.
- 21 мая: Грамадзянская вайна ў Сірыі: у прыгарадах Дамаска знішчана апошняя апора тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Сталіца Сірыі ўпершыню з 2011 года апынулася па-за зонай баявых дзеянняў.
- 26 мая:
- Баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у дзясяты раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі.
- Мадрыдскі «Рэал» выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА трэці раз запар.
Чэрвень
правіць- 1 чэрвеня: У Гродне пачаўся XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур і ўрачыста адкрыты помнік Давыду Гарадзенскаму.
- 1 чэрвеня: Парламент Іспаніі пазбавіў Марыяна Рахоя пасады прэм’ер-міністра.
- 9 чэрвеня: Голдэн Стэйт Уорыярз другі раз запар і трэці раз за чатыры гады сталі чэмпіёнамі НБА.
- 14 чэрвеня: Стартаваў Чэмпіянат свету па футболе 2018 (Расія).
- 15 чэрвеня: выпушчана камп'ютарная і мабільная гульня Among Us.
- 24 чэрвеня: Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі: перамогу атрымалі дзеючы прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган i яго Партыя справядлівасці і развіцця.
Ліпень
правіць- 1 ліпеня: Усеагульныя выбары ў Мексіцы. Былі абраны 500 дэпутатаў Кангрэсу, 128 членаў Сената і новы прэзідэнт Андрэс Мануэль Лопес Абрадор.
- 3 ліпеня: Паводка ў Японіі, больш за 400 загінулых і пацярпелых.
- 11 ліпеня: У Бруселі пачаўся саміт НАТА.
- 15 ліпеня: У фінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Францыі атрымала перамогу над Харватыяй.
- 21 ліпеня: Пасля пагранічнага сутыкнення ізраільскія вайскоўцы атакавалі 60 аб'ектаў у Сектары Газа.
- 27 ліпеня: Самае працяглае ў XXI стагоддзі месяцавае зацьменне.
- 30 ліпеня: Прэзідэнцкія выбары ў Зімбабвэ, перамогу адтрымаў Эмерсан Мнангагва.
Жнівень
правіць- 4 жніўня: Няўдалая спроба замаху на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.
- 10 жніўня: У Бухарэсце ў ходзе масавай антыкарупцыйнай маніфестацыі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ. Пацярпела 440 чалавек.
- 12 жніўня: Расія, Іран, Азербайджан, Туркменія і Казахстан падпісалі Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора.
- 12 жніўня: У Берліне завяршыўся Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018.
Верасень
правіць- 7 верасня: Канстанцінопальскі патрыярхат ўмяшаўся ў царкоўнае сітуацыю на Украіне: патрыярх Варфаламей адправіў на Украіну дваіх экзархаў, дэ-факта запусціўшы працэс стварэння на Украіне аўтакефальнай царквы на аснове «Кіеўскага патрыярхата». РПЦ расцаніла гэтыя дзеянні як раскол Праваслаўнай царквы.
- 9 верасня:
- Адзіны дзень галасавання ў Расіі.
- Парламенцкія выбары ў Швецыі.
- 8 верасня: Мексіканскі фільм «Рым» рэжысёра Альфонса Куарона ўзнагароджаны прэміяй «Залаты леў» на Венецыянскім кінафестывалі[12].
- 17 верасня: катастрофа Іл-20 у Сірыі.
- 30 верасня: Рэферэндум аб перайменаванні краіны ў Македоніі дзеля ўступлення ў Еўрапейскі Саюз і НАТА; у выніку, нягледзячы на пераважную колькасць тых, хто прагаласаваў за пагадненне (з тых, хто прыйшоў на ўчасткі), рэферэндум не адбыўся ў сувязі з нізкай яўкай.
Кастрычнік
правіць- 4 кастрычніка: Ва Узброеных сілах Украіны зацверджана новае прывітанне «Слава Украіне» — «Героям Слава». Слова «таварыш» заменяць на «пан» і «пані».
- 5 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Дэніс Муквегэ з ДР Конга і Надзя Мурад з Ірака.
- 6: 18 кастрычніка: Адбыліся Летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2018.
- 11 кастрычніка: Запуск пілатаванага касмічнага карабля Саюз МС-10 завяршыўся аварыйнай пасадкай, касманаўты Аляксей Аўчынін і Тайлер Хэйг былі эвакуяваны.
- 11 кастрычніка: Літаратурную прэмію Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Танцы над горадам».
- 15 кастрычніка: На праведзеным у Мінску пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ прынята рашэнне аб поўным разрыве еўхарыстычных зносін з Канстанцінопалем пасля прадастаўлення аўтакефаліі праваславнай царкве ва Украіне.
- 16 кастрычніка: Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян абвясціў аб сваёй адстаўцы.
- 16 кастрычніка: Стартаваў 73-і сезон НБА.
- 17 кастрычніка: У выніку выбухаў і стральбы ў Керчанскім політэхнічным каледжы загінуў 21 чалавек.
- 17 кастрычніка: Лаўрэатам Букераўскай прэміі стала брытанская пісьменніца Анна Бёрнс за раман «Малочнік ».
- 19 кастрычніка: Падчас індуісцкага свята Дашара каля горада Амрытсар у індыйскім штаце Пенджаб у натоўп людзей урэзаўся цягнік . Загінула больш за 60 чалавек і каля 200 атрымалі раненні.
- 20 кастрычніка: Чэмпіёнам свету па валейболе сярод жанчын у Японіі ўпершыню стала зборная Сербіі.
Лістапад
правіць- 4 лістапада: Рэферэндум аб незалежнасці Новай Каледоніі. Рэферэндум паказаў, што насельніцтва не жадае аддзяляцца ад Францыі.
- 11 лістапада:
- У Парыжы прайшлі памятныя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.
- У Варшаве прайшоў шматтысячны марш з нагоды 100-годдзя незалежнасці Польшчы.
- 18 лістапада: 100-годдзе незалежнасці Латвіі.
- 25 лістапада:
- Інцыдэнт у Керчанскім праліве, затрыманы караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, што спрабавалі прайсці цераз Керчанскі праліў, які пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе знаходзіўся пад кантролем Расіі.
- Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне 2018» прайшоў на «Мінск-Арэне».
- 28 лістапада: другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі, перамогу атрымала Саламэ Зурабішвілі, якая стала першай у гісторыі Грузіі жанчынай на пасадзе прэзідэнта і разам з тым сталая апошнім ўсенародна абраным прэзідэнтам Грузіі.
Снежань
правіць- 3 снежня: Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон часова адхілены ад пасады.
- 15 снежня:
- У Сафійскім саборы Кіева прайшоў аб’яднаўчы сабор з удзелам Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ, а таксама Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, на якім абвясцілі аб стварэнні новай Праваслаўнай царквы Украіны, падкантрольнай Канстантынопальскаму патрыярхату; УПЦ МП і Руская праваслаўная царква адмовіліся прызнаваць новаўтвораную царкву[13].
- 31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Севільі. Найлепшым фільмам названа кінадрама «Халодная вайна», пастаўленая польскім рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім.
- 22 снежня: цунамі ў Зондскім праліве, выкліканае вывяржэннем вулкана; 429 чалавек загінулі.
- 30 снежня: Усеагульныя выбары ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, перамогу на якіх атрымаў кандыдат ад апазіцыі Фелікс Чысекеды (38,57%).
Памерлі
правіць- 3 студзеня: Людміла Барысаўна Яфімава, народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор
- 5 студзеня: Джон Янг, амерыканскі астранаўт (нар. 24.9.1930)
- 8 студзеня: Джордж Максвел Рычардс, прэзідэнт Трынідада і Табага (2003-2013)
- 15 студзеня: Далорэс О’Рыардан, ірландская спявачка, кампазітар
- 15 студзеня: Віктар Іванавіч Анпілаў, расійскі журналіст, палітычны дзеяч
- 17 студзеня: Уладзімір Сяргеевіч Улашчык, беларускі вучоны-медык
- 24 студзеня: Міхаіл Анемпадыстаў, беларускі мастак, паэт
- 28 студзеня: Нэлі Багуслаўская, беларуская эстрадная спявачка
- 1 лютага: Барыс Кіт, беларускі грамадскі дзеяч і навуковец (нар. 6.4.1910)
- 7 лютага: Генадзь Гарбук, народны артыст Беларусі
- 21 лютага: Аляксандр Шымкавяк, беларускі баскетбольны трэнер (нар. 1955)
- 2 сакавіка: Георгій Васілевіч Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык
- 3 сакавіка: Валянціна Пятроўна Лемцюгова, беларускі мовазнавец
- 9 сакавіка: Валянцін Уладзіміравіч Вялічка, беларускі дыпламат
- 12 сакавіка: Алег Паўлавіч Табакоў, расійскі акцёр і рэжысёр
- 14 сакавіка: Стывен Уільям Хокінг, англійскі фізік-тэарэтык
- 24 сакавіка: Ліз Асіа, швейцарская спявачка
- 6 красавіка: Аляксандр Курловіч, беларускі цяжкаатлет
- 8 красавіка: Лейла Абашыдзэ, грузінская кінаактрыса, народная артыстка Грузіі (1965)[14].
- 13 красавіка: Мілаш Форман, чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст[15].
- 15 красавіка: Міхаіл Ільіч Цэйцін, беларускі трэнер і выкладчык, заслужаны трэнер СССР і Рэспублікі Беларусь[16].
- 17 красавіка: Барбара Буш, жонка 41-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша старэйшага, маці 43-га прэзідэнта Джорджа Буша малодшага і 43-га губернатара Флорыды Джэба Буша[17].
- Не пазней 20 красавіка: Тым Берглінг, больш вядомы як Avicii, шведскі дыджэй[18].
- 24 красавіка: Іван Васільевіч Гайшун, беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1992), акадэмік (1991) НАН Беларусі[19].
- 7 мая: Міхаіл Юр’евіч Герман, савецкі і расійскі мастацтвазнаўца, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, пісьменнік
- 15 мая: Рэйман Уілсан, брытанскі футбаліст, гулец зборнай Англіі, чэмпіён свету 1966 года[20].
- 17 мая: Рычард Пайпс, польскі і амерыканскі гісторык (нар. 1923)
- 22 мая: Віктар Піскароў, міністр унутраных спраў БССР
- 23 мая: Філіп Рот, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі
- 28 мая: Арсень Ліс, беларускі фалькларыст, літаратуразнавец, літаратар (нар. 1934)
- 2 чэрвеня: Віктар Іванавіч Бялевіч, беларускі баскетбольны трэнер
- 6 чэрвеня: Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазітар (нар. 1946)
- 6 чэрвеня: Кіра Георгіеўна Муратава, украінскі і савецкі кінарэжысёр, сцэнарыстка і актрыса (нар. 1934)[21]
- 8 чэрвеня: Міхась Мушынскі, беларускі крытык, літаратуразнавец
- 10 чэрвеня: Авенір Вайнштэйн, беларускі джазмен і кампазітар[22].
- 13 чэрвеня: Іосіф Віктаравіч Залуцкі, беларускі вучоны-анколаг.
- 14 чэрвеня: Станіслаў Сяргеевіч Гаварухін, савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст[23].
- 26 чэрвеня: Алесь Зайка, беларускі краязнавец
- 28 чэрвеня: Крысцінэ Нёстлінгер, аўстрыйская пісьменніца
- 3 ліпеня: Робі Мюлер, нідэрландскі кінааператар
- 10 ліпеня: Мікалай Іванавіч Дземянцей, беларускі савецкі палітычны дзеяч
- 19 ліпеня: Іван Іванавіч Савосцікаў, беларускі футбаліст і трэнер[24].
- 19 ліпеня: Дзяніс Юр’евіч Тэн, казахстанскі фігурыст, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы[25].
- 27 ліпеня: Уладзімір Мікалаевіч Вайновіч, расійскі празаік, паэт і драматург[26].
- 4 жніўня: Аляксандр Міхайлавіч Кулінковіч, беларускі рок-музыкант, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel».[27].
- 7 жніўня: Антон Лемдэн, аўстрыйскі мастак
- 14 жніўня: Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка, беларускі акцёр, Народны артыст Беларусі.[28].
- 14 жніўня: Эдуард Мікалаевіч Успенскі, савецкі і расійскі пісьменнік, драматург і сцэнарыст, аўтар дзіцячых кніг, тэлевядучы.[29].
- 15 жніўня: Хведар Нюнька, беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве.[30]
- 16 жніўня: Арэта Франклін, амерыканская спявачка ў стылях рытм-энд-блюз, соўл і госпел
- 16 жніўня: Атал Біхары Ваджпаі, індыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 11-ы і 14-ы прэм’ер-міністр Індыі.[31]
- 18 жніўня: Кофі Анан, ганскі дыпламат, Генеральны сакратар ААН (1997—2006), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру[32].
- 21 жніўня: Іосіф Робертавіч Варановіч, беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, заслужаны дзеяч навукі БССР, адзін з заснавальнікаў беларускай школы траўматалогіі і артапедыі, дырэктар БелНДІ траўматалогіі і артапедыі (1972—1993)[33].
- 23 жніўня: Алесь Ліпай, беларускі журналіст і паэт, заснавальнік агенцтва навін БелаПАН[34].
- 25 жніўня: Джон Сідні Мак-Кейн, амерыканскі палітык, кандыдат у прэзідэнты ЗША 2008 г.[35].
- 30 жніўня: Іосіф Давыдавіч Кабзон, савецкі і расійскі эстрадны спявак, Народны артыст СССР (1987)[36].
- 31 жніўня: Аляксандр Уладзіміравіч Захарчанка, ваенны і дзяржаўны дзеяч непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі[37].
- 11 верасня: Васіль Сцяпанавіч Казакоў, першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі[38]).
- 21 верасня: Чан Дай Куанг, Прэзідэнт В’етнама (2016—2018)[39].
- 22 верасня: Анатоль Анатолевіч Капскі, беларускі бізнесмен і спартыўны дзеяч[40].
- 1 кастрычніка: Шарль Азнавур, французскі спявак, музыкант, акцёр, пісьменнік[41]
- 2 кастрычніка: Раман Андрэевіч Карцаў, савецкі і расійскі акцёр эстрады, тэатра і кіно[42].
- 2 кастрычніка: Джамаль Хашогі, журналіст, аглядальнік і пісьменнік з Саудаўскай Аравіі[43].
- 8 кастрычніка: Мансерат Кабалье, іспанская оперная спявачка (сапрана)[44].
- 22 кастрычніка: Фёдар Данілавіч Клімчук, беларускі мовазнавец-дыялектолаг, гісторык[45].
- 26 кастрычніка: Мікалай Пятровіч Карачанцаў, савецкі і расійскі акцёр[46].
- 1 лістапада: Юрый Нарайравіч Варданян, савецкі цяжкаатлетык, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980), заслужаны майстар спорту СССР (1977), бацька Норыка Варданяна[47].
- 4 лістапада: Кацярына Віктараўна Гандзюк, украінская палітычная і грамадская дзяячка; наступствы тэракта[48].
- 9 лістапада: Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка, беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст.
- 12 лістапада: Стэн Лі, амерыканскі пісьменнік, акцёр, прадзюсар, тэлевядучы, сцэнарыст, рэдактар і стваральнік мноства натуралістычных персанажаў коміксаў[49].
- 12 лістапада: Ігар Міхайлавіч Лучанок, беларускі кампазітар і педагог, народны артыст Беларусі (1982) і СССР (1987)[50].
- 17 лістапада: Яўген Віктаравіч Осін, расійскі эстрадны спявак і кампазітар[51].
- 18 лістапада: Уладзімір Іванавіч Журавель, беларускі футбаліст (абаронца), трэнер[52].
- 26 лістапада: Томас Мальданада, аргенцінскі мастак і дызайнер
- 30 лістапада: Джордж Герберт Уокер Буш, 41-ы прэзідэнт ЗША (1989—1993)[53].
- 1 снежня: Аляксандр Міхайлавіч Абрамовіч, беларускі юрыст, дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук[54].
- 3 снежня: Андрэй Рыгоравіч Бітаў, расійскі пісьменнік. Лічыцца адным з пачынальнікаў постмадэрнізму ў рускай літаратуры
- 19 снежня: Кім Дзмітрыевіч Цесакоў, беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь[55].
Зноскі
- ↑ У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл . «Радыё Свабода». Праверана 17 лютага 2018.
- ↑ У Канадзе ў выніку аварыі з удзелам аўтобуса загінулі 14 чалавек . Інтэрфакс. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ / В Японії відновили морську піхоту . https: //mil.in.ua/. Український мілітарний партал (17 красавіка 2018). Праверана 17 красавіка 2018. (укр.)
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Korrespondent.net. "Усходняя Гута перайшла пад кантроль войскаў Асада"(руск.). Праверана 2018-04-17.
- ↑ Амерыкана-французска-англійскія ракетныя ўдары па Сірыі
- ↑ Новым лідарам Кубы стаў Мігель Дыяс-Канель
- ↑ blr.belta.by
- ↑ Վարչապետ Սերժ Սարգսյանի հայտարարությունը - Մամլո հաղորդագրություններ - Լրատվություն - Հայաստանի Հանրապետության վարչապետ (арм.). www.primeminister.am. Праверана 24 красавіка 2018.
- ↑ КНДР і Рэспубліка Карэя дамовіліся пакласці канец вайне і пазбавіць паўвостраў ад ядзернай зброі . BBC (27 красавіка 2018). Праверана 27 красавіка 2018.
- ↑ Nancy Tartaglione. Cannes Winners: ‘Shoplifters’ Takes Palme D’Or; Spike Lee’s ‘BlacKkKlansman’ Is Grand Prize – Full List (англ.). Сайт «Deadline». «Deadline» (19 мая 2018). Праверана 2 чэрвеня 2018.
- ↑ Official Awards of the 75th Venice Film Festival (англ.). «La Biennale di Venezia» (8 верасня 2018). Праверана 9 верасня 2018.
- ↑ УПЦ отказалась признать созданную на "объединительном соборе" церковь
- ↑ Памерла легендарная савецкая і грузінская актрыса Лэйла Абашыдзэ
- ↑ Памёр Мілаш Форман — рэжысёр фільма «Палёт над гняздом зязюлі»
- ↑ Памёр вядомы трэнер і выкладчык Міхаіл Цэйцін
- ↑ Памерла Барбара Буш, жонка 41-га прэзідэнта ЗША і маці 43-га
- ↑ Мегапапулярны шведскі дыджэй Avicii памёр у 28 гадоў
- ↑ Умер академик Иван Васильевич Гайшун (руск.)
- ↑ Памёр Рэйман Уілсан (руск.)
- ↑ Памерла рэжысёр Кіра Муратава
- ↑ Памёр вядомы беларускі джазмен і кампазітар Авенір Вайнштэйн
- ↑ Памёр савецкі і расійскі рэжысёр Станіслаў Гаварухін
- ↑ Памёр футбольны трэнер Іван Савосцікаў
- ↑ Фігурыста-чэмпіёна Дзяніса Тэна ў Казахстане забілі нажом
- ↑ Памёр Уладзімір Вайновіч
- ↑ Памёр спявак Аляксандр Кулінковіч
- ↑ «Быў чалавекам Тэатра». Памёр акцёр Мікалай Кірычэнка, Радыё Свабода, 14-08-2018
- ↑ Памёр Эдуард Успенскі Архівавана 29 кастрычніка 2020., Intex-press, 15-08-2018
- ↑ Памёр Хведар Нюнька, шматгадовы лідар беларусаў Літвы, Радыё Свабода, 15-08-2018
- ↑ Atal Bihari Vajpayee funeral will be held at 4pm on Friday (англ.)
- ↑ Памёр Кофі Анан
- ↑ Памёр заснавальнік беларускай школы траўматалогіі і артапедыі Іосіф Варановіч
- ↑ Раптоўна памёр заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай(недаступная спасылка)
- ↑ Памёр амерыканскі палітык Джон Мак-Кейн
- ↑ Памёр спявак і палітык Іосіф Кабзон
- ↑ У Данецку забіты лідар ДНР(недаступная спасылка)
- ↑ Умер первый министр здравоохранения независимой Беларуси Василий Казаков (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 11.09.2018.
- ↑ Раптоўна памёр прэзідэнт В’етнама Чан Дай Куанг
- ↑ Памёр старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі
- ↑ Памёр Шарль Азнавур — адзін з найпапулярнейшых спевакоў ХХ стагоддзя
- ↑ Памёр артыст эстрады Раман Карцаў
- ↑ "Цела забітага журналіста Хашогі знайшлі ў рэзідэнцыі саудаўскага генконсула ў Стамбуле". Наша Ніва. 23 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
- ↑ У Барселоне памерла спявачка Мансерат Кабалье
- ↑ Памёр чалавек, які пераклаў Новы Запавет на заходнепалескі дыялект
- ↑ Памёр расійскі акцёр Мікалай Карачанцаў, які праславіў Белыя Росы
- ↑ Не стало легендарного армянского тяжелоатлета Юрия Вардаяняна (руск.)
- ↑ Убийство Екатерины Гандзюк: Все интересные факты (руск.)
- ↑ "Памёр стваральнік персанажаў Marvel Стэн Лі". Звязда. 13 лістапада 2018. Праверана 13 лістапада 2018.
- ↑ Памёр кампазітар Ігар Лучанок(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 12 лютага 2019.
- ↑ "Памёр спявак Яўген Осін". Звязда. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018.
- ↑ "Памёр вядомы беларускі футбаліст і трэнер Уладзімір Журавель". Звязда. 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ Памёр былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы. Яму было 94 гады
- ↑ Памёр адзін з папярэднікаў Ярмошынай у кіраўніцтве ЦВК Беларусі Архівавана 4 снежня 2018.
- ↑ https://minsknews.by/ushel-iz-zhizni-izvestnyiy-belorusskiy-kompozitor-kim-tesakov/ Архівавана 20 снежня 2018.