29 лістапада
29 лістапада — трыста трыццаць трэці (трыста трыццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← лістапад → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 |
Падзеі
правіць- 539: У Антыёхіі адбыўся землятрус.
- 1791: Экспедыцыя Джорджа Ванкувера адкрыла астравы Чатэм у Ціхім акіяне.
- 1812: Падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адсталых войскаў і абозаў, загадаў спаліць масты.
- 1830: У Варшаве пачалося Лістападаўскае паўстанне.
- 1877: Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон.
- 1899: Заснаваны футбольны клуб «Барселона»
- 1947: Генеральная асамблея ААН прыняла план падзелу Палесціны на яўрэйскую і арабскую дзяржавы.
- 1961: Узарваны Гродзенскі фарны касцёл.
- 1974: Адчынены Музей індустрыі Дэрбі.
- 1975: Кароль Лаоса адрокся стальца.
- 1982: Адбылася прэм’ера фільма «Людзі на балоце».
Нарадзіліся
правіць- 1725: Нікаля Гібаль, французскі мастак
- 1803: Крысціян Доплер, аўстрыйскі фізік
- 1825: Жан Мартэн Шарко, французскі псіхіятр
- 1835: Цысі, маньчжурская імператрыца (пам. 15.11.1908)
- 1932: Жак Шырак, 22-і прэзідэнт Францыі
- 1959: Рычард Борчэрдс, амерыканскі матэматык
- 1973: Раян Гігз, валійскі футбаліст
Памерлі
правіць- 561: Хлотар I, кароль франкаў
- 1039: Адальбера, герцаг Карынтыі (нар. у 980)
- 1314: Філіп IV, кароль Францыі
- 1378: Карл IV Люксембургскі, кароль Германіі
- 1662: Вінцэнт Гасеўскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ (нар. 1628)
- 1938: Палута Бадунова, беларускі палітык (нар. 7.9.1885)
- 1938: Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнавец і палітык (нар. 20.1.1892)
- 1949: Адам Станкевіч, беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, выдавец і публіцыст (нар. 6.1.1892)
- 1974: Пэн Дэхуай, Маршал КНР
- 1986: Кэры Грант, англа-амерыканскі акцёр
- 2001: Джордж Харысан, англійскі рок-музыкант і рок-кампазітар (нар. 25.2.1943)
- 2008: Ёрн Утзан, дацкі архітэктар
- 2010: Марыа Манічэлі, італьянскі кінарэжысёр
- 2015: Эльдар Разанаў, расійскі рэжысёр
- 2023: Генры Кісінджэр, амерыканскі дзяржаўны дзеяч
Святкуюць
правіць- Албанія : Дзень вызвалення Албаніі
- Вануату: Дзень еднасці
- Ліберыя: Дзень нараджэння Уільяма Табмена
- Палесціна: Міжнародны дзень салідарнасці з палесцінскім народам