Адзін з самых буйных наезнікаў, якія жывуць на тэрыторыі Еўропы. Дасягае даўжыні 30 мм. Афарбоўка чорная з белымі плямамі, ногі чырвоныя. У самак доўгі яйцаклад, які перавышае даўжыню цела.
Лічынкі паразітуюць на лічынках вусачоў (Cerambycidae) і златак (Elateridae). Самкі валодаюць здольнасцю адшукваць змешчаных глыбока ў драўніне (да 40 мм) лічынак жукоў. Затым з дапамогай доўгага яйцаклада яна свідруе драўніну і адкладае яйцы на лічынках.