Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
2 лютага 2025 года
250 522 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Мяцеж Глінскіх — выступленне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхаіла Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжання Аляксандра Ягелончыка. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленне ад пасад Міхаіла Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасля няўдачы мірнага вырашэння справы ў судзе Глінскі і яго прыхільнікі, якімі пераважна былі члены клана Глінскіх, паднялі мяцеж. Праз некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым змяніўшы сутнасць выступлення, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеянняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна з мірным дагаворам, Глінскія і іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Тэарэма Паскаля ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
- Гідрастатычны парадокс заключаецца ў несупадзенні вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны.
- У генах эўгленавых пратыстаў знойдзены інтроны III групы.
- На з’езд еўрапейскіх манархаў у Луцк прыбыло ў некалькі разоў больш людзей, чым насельніцтва горада.
- Пілігрымы прынеслі да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай шматлікія ахвяраванні і дары.
- Тастамент апошняга з роду князёў Саламярэцкіх быў прызнаны несапраўдным.
- Ваенна-паветраныя сілы Катангі выкарыстоўвалі самаробныя авіябомбы з гранат і бутэлек.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Авіяцыйная катастрофа здарылася над Вашынгтонам. (29 студзеня)
- Прэзідэнтам Сірыі на пераходны перыяд абвешчаны Ахмед Хусейн аш-Шараа. (29 студзеня)
- Групоўка «Рух 23 сакавіка» і руандыйскія войскі захапілі Гому ў ДР Конга. (27 студзеня)
- Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. (26 студзеня)
- Інаўгурацыя 47-га Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. (20 студзеня)
- У зоне палесціна-ізраільскага канфлікту ўступіў у сілу рэжым спынення агню. (19 студзеня)
Дзень у гісторыі
- 962: Атон I Вялікі стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі.
- 1348: Бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэна і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства.
- 1386: Адбыўся з’езд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы.
- 1508: Міхаіл Глінскі з узброеным атрадам учыніў расправу над Янам Забярэзінскім у маёнтку пад Гроднам.
- 1536: Заснавана сталіца Аргенціны — Буэнас-Айрэс.
- 1626: Каранацыя Карла І, караля англійскага.
- 1861: Францыя прызнала незалежнасць Манака.
- 1920: У Тарту падпісаны мірны дагавор паміж РСФСР і Эстоніяй.
- 1945: Аляксій I абраны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.
- 1968: Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей прыняў першых наведвальнікаў.
- 1971: Падпісана «Рамсарская канвенцыя».
Вікістужка
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.
- 20 верасня 2024 — Агульная колькасць старонак Беларускай Вікіпедыі дасягнула 700 000.