Перайсці да зместу

Айнажы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Айнажы
Ainaži
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
1926
Першая згадка
Горад з
Плошча
5,02 км²
Вышыня цэнтра
0 м
Насельніцтва
835[1] чалавек (2016)
Шчыльнасць
198 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 640
Паштовы індэкс
LV-4035[2]
Афіцыйны сайт
Айнажы на карце Латвіі
Айнажы (Латвія)
Айнажы

Айнажы (лат.: Гук Ainaži, эст.: Heinaste) — горад у паўночнай Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Відзэмэ. У адміністрацыйным значэнні адносіцца да Салацгрыўскага края. Размяшчаецца на ўзбярэжжы Рыжскага заліва Балтыйскага мора, недалёна ад мяжы з Эстоніяй. За 113 км ад Рыгі. Насельніцтва — каля 1 тыс. чалавек.

У гістарычных звестках Айнажы ўзгадваюцца ў 1564 годзе як невялікае паселішча ліваў. Хуткае развіццё пачалося ў 1870-х гг., калі тут быў пабудаваны марскі порт, а так сама карабельная верф. У 1864 годзе тут была адкрытая карабельная школа, у якой вучыліся дзеці эстонскіх і латышскіх сялян. Школа дзейнічала амаль 50 гадоў, пакуль не была зруйнавана пад час Першай сусветнай вайны.

У 1919 годзе латышскае войска выбіла немцаў з Айнажы. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны паселішча было далучана да Латвіі, нягледзячы на тое, што большасць насельніцтва з’яўлялася эстонцамі. У часы незалежнасці Латвіі (1919 — 1940 гг.). Айнажы хутка развіваліся. У 1926 годзе паселішча атрымала статус горада. Пад час Другой сусветнай вайны горад быў значна разбураны і нягледзячы на тое, што порт быў часткова адноўлены пасля вайны, значнасць горада значна знізілася.

Да 1917 года горад меў назву Гайнаш (Haynasch ці Hainasch).

Насельніцтва складае 891 чалавек (2013), з якіх 92 % латышы, 3 % рускія, 2 % эстонцы. Да пачатку 1920-х гадоў у Айнажы пераважала эстонскае насельніцтва.

  • Музей Айнажскай мараходнай школы.
  • Музей пажарнікаў.
  • Памятны камень «Белае сонца». Памятны знак, створаны ў 1998 годзе, уяўляе карту марскіх падарожжаў латышскіх маракоў.

Зноскі