Валавы ўнутраны прадукт
Валавы́ ўну́траны праду́кт (ВУП) — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З’яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.
Разлічваецца трыма метадамі: па даходах, па выдатках, і метадам даданага кошту. Прымяняюць у Сістэме нацыянальных рахункаў (СНР). На рахунку «Вытворчасць» СНР ВУП вылічваюць як розніцца паміж аб’ёмамі сукупнага выпуску і прамежкавага спажывання, на рахунку «Стварэнне даходаў» — як сума аплаты працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстанне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажыванне і ашчаджэнні.
ВУП адрозніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажывання асноўнага капіталу. ВУП разлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны ВУП). Для вывучэння дынамікі ВУП прымяняюць сталыя цэны. Рэальны ВУП разлічваецца метадам дэфлятавання.
ВУП на душу насельніцтва вылічваюць дзяленнем ВУП на колькасць жыхароў краіны. Для большай якасці параўнання ён часта падаецца з папраўкай на розніцу цэн у розных краінах.
ВУП паказвае толькі грашовы эквівалент усёй створанай прадукцыі, а не якасць прадукцыі, таму не можа прымяняцца для параўнання дабрабыту і якасці жыцця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, такія як Індэкс чалавечага развіцця.
Унізе паказаны краіны з найбольшымі ВУП у мільярдах долараў ЗША:
Месца | Краіна | 1980 | 1990 | 2000 | 2003 | 2009 | 2021[1] |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | ЗША | 2.795,600 | 5.803,300 | 9.824,700 | 10.857,200 | 14.256,275 | 22.996,100 |
2. | Кітай | 301,500 | 387,800 | 1.080,800 | 1.372,000 | 5.100,000 | 17.734,063 |
3. | Японія | 1.072,900 | 3.052,200 | 4.766,100 | 4.290,700 | 5.068,059 | 4.937,422 |
4. | Германія | 826,100 | 1.547,000 | 1.875,200 | 2.386,200 | 3.352,742 | 4.223,116 |
5. | Вялікабрытанія | 536,700 | 994,600 | 1.440,900 | 1.775,000 | 2.183,607 | 3.186,860 |
6. | Індыя | 175,500 | 313,100 | 460,800 | 556,100 | 1.340,000 | 3.173,398 |
7. | Францыя | 682,400 | 1.219,800 | 1.313,300 | 1.731,600 | 2.675,951 | 2.937,473 |
8. | Італія | 454,600 | 1.104,500 | 1.077,600 | 1.455,400 | 2.200,000 | 2.099,880 |
9. | Канада | 268,900 | 582,700 | 724,200 | 850,500 | 1.370,000 | 1.990,762 |
10. | Паўднёвая Карэя | 62,200 | 252,600 | 461,500 | 520,900 | 943,940 | 1.798,534 |
11. | Расія | 42,000 | 85,600 | 259,700 | 428,800 | 1.220,000 | 1.775,800 |
12. | Бразілія | 148,900 | 465,000 | 599,800 | 507,000 | 1.670,000 | 1.608,981 |
13. | Аўстралія | 156,700 | 307,900 | 378,700 | 508,200 | 928,040 | 1.542,660 |
14. | Іспанія | 221,800 | 511,500 | 562,800 | 827,100 | 1.670,000 | 1.425,277 |
15. | Мексіка | 202,000 | 262,700 | 581,400 | 611,600 | 900,050 | 1.293,038 |
16. | Інданезія | 72,480 | 106,140 | 165,020 | 234,770 | 539,580 | 1,186,092 |
17. | Нідэрланды | 178,400 | 295,500 | 371,600 | 509,300 | 871,520 | 1.018,007 |
18. | Саудаўская Аравія | 164,540 | 117,630 | 189,510 | 215,810 | 429,100 | 833,541 |
19. | Турцыя | 68,820 | 150,680 | 274,430 | 314,590 | 649,270 | 815,271 |
20. | Швейцарыя | 107,600 | 229,500 | 240,400 | 314,000 | 558,200 | 812,867 |
21. | Тайвань | 41,400 | 160,400 | 309,600 | 288,800 | 390,800 | 774,700 |
22. | Польшча | 56,700 | 65,980 | 172,220 | 217,830 | 439,740 | 674,048 |
23. | Швецыя | 128,900 | 238,300 | 239,800 | 297,500 | 436,540 | 627,437 |
24. | Бельгія | 121,700 | 197,800 | 228,700 | 300,800 | 483,250 | 599,879 |
25. | Тайланд | 32,350 | 85,340 | 126,390 | 152,280 | 281,710 | 505,981 |
26. | Ірландыя | 21,750 | 49,310 | 100,210 | 164,470 | 236,640 | 498,559 |
27. | Аргенціна | 76,960 | 141,350 | 284,200 | 127,590 | 332,980 | 491,492 |
28. | Нарвегія | 64,440 | 119,790 | 171,250 | 228,860 | 389,190 | 482,437 |
29. | Венесуэла | 59,120 | 48,600 | 117,140 | 83,620 | 329,790 | 482,359 |
30. | Ізраіль | 24,900 | 60,700 | 132,460 | 127,050 | 207,95 | 481,591 |
31. | Аўстрыя | 80,200 | 162,100 | 191,200 | 251,000 | 401,760 |
ВУП Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]На 2010 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 52,9 млрд дол. (69-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 130,8 млрд дол. (59-е месца). На 2021 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 68,219 млрд дол. (74-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 203 млрд дол. (69-е месца)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Валавы нацыянальны прадукт
- Валавы рэгіянальны прадукт
- Спіс еўрапейскіх краін паводле ВУП
- Знешні доўг
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка ВУП па розных краінах Архівавана 21 снежня 2008.
- Economic & Social Data Ranking Архівавана 26 студзеня 2005.
- Спіс краінаў па ВУП на душу насельніцтва Архівавана 5 верасня 2015.
- Ранжаванне краінаў свету па ВУП на душу насельніцтва Архівавана 24 красавіка 2013.