Леў Самойлавіч Бакст
Леў Самойлавіч Бакст | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | руск.: Лейб-Хаим Израилевич Розенберг |
Дата нараджэння | 27 студзеня (8 лютага) 1866[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1924[1][4][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | André Bakst[d] |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, дызайнер касцюмаў, сцэнограф, рысавальнік, графік |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Жан-Леон Жэром |
Уплыў на | Марк Шагал |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Леў Самойлавіч Бакст (27 студзеня 1866, Гродна — 28 снежня 1924, Парыж) — мастак, сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Гродне ў сям’і дробнага гандляра. Пасля сям’я пераехала ў Пецярбург. Вучыўся ў 6-й Пецярбургскай гімназіі, Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў (1883—1887), парыжскіх студыях Ж. Л. Жэрома і Р. Жульена (1893—1897), пазней — у фінскага мастака А. Эдэльфельта.
У 1890—1900 гадах працаваў у Маскоўскім мастацкім тэатры, Аляксандраўскім тэатры, ствараў партрэты, кніжныя ілюстрацыі, выступаў як мастак-графік. Быў удзельнікам аб’яднання «Свет мастацтва», супрацоўнічаў з часопісамі «Свет мастацтва», «Залатое руно», «Апалон». Першым спектаклем, для якога Бакст стварыў дэкарацыі і касцюмы, стаў балет «Сэрца маркізы» для імператарскіх тэатраў у пастаноўцы вядомага балетмайстра М.Петыпа.
У 1902 годзе выконваў заказ цара Мікалая II на напісанне карціны «Сустрэча рускіх маракоў у Парыжы».
У 1906—1909 гадах выкладаў жывапіс у прыватнай мастацкай школе Л. М. Звягінцавай у Пецярбургу. Cярод яго вучняў — М. Шагал.
З 1909 года Л. Бакст жыў пераважна ў Парыжы. Быў вядучым дэкаратарам «рускіх сезонаў за мяжой» С. П. Дзягілева, займаўся эскізамі дэкарацый і мадэліраваннем адзення для балетаў «Клеапатра» (1909), «Шэхерэзада» і «Жар-птушка» (1910), «Нарцыз» (1911), «Дафніс і Хлоя» (1912). У 1910-1920-я гады мастак працаваў у тэатрах Лондана, Нью-Йорка, Бруселя, Рыма.
Як жывапісец выстаўляўся з 1898 года ў Берліне, Празе, Вене, Венецыі, Рыме, Парыжы, Мюнхене. Пісаў сюжэтна-тэматычныя работы, дэкаратыўныя пано, пейзажы, партрэты.
Аўтар тэарэтычных прац у галіне мастацтва. У 1914 годзе абраны членам Імператарскай акадэміі мастацтваў. Кавалер ордэна Пачэснага легіёна (1914).
Памёр 27 снежня 1924 года ад ацёку лёгкіх у Парыжы. Яго імем названа адна з вуліц сталіцы Францыі[6].
Некаторыя творы Бакста захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[7].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Вячэра, 1902
-
Зінаіда Гіпіус, 1906
-
Старажытны жах, 1908
-
Эскіз балетнага гарнітура да балету Жар Птушка, 1910
-
Эскіз гарнітура для Іды Рубінштэйн, балет Алена Спартанская, 1912
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Alexandre A., Cocteau J. L’art decoratif de Leon Bakst. — P., 1913.
- Lewinson A. The story of Leon Bakst’s life. — B., 1922.
Зноскі
- ↑ а б Кругасвет — 2000.
- ↑ Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 24 лютага 2017.
- ↑ Бакст Лев Самойлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ пасведчанне аб смерці
- ↑ Бакст Леў Самойлавіч
- ↑ Бакст Леон Архівавана 29 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леў Самойлавіч Бакст у бібліятэцы «Старацель»
- Л. Бакст у Rollins College Архівавана 30 студзеня 2009. (англ.).
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1924 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Сена і Уаза
- Пахаваныя на могілках Баціньёль
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Памерлі 28 снежня
- Памерлі ў Парыжы
- Мадэрн
- Мастакі Расійскай імперыі
- Сцэнографы Расійскай імперыі
- Артыстычныя псеўданімы
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Асобы на марках