Дрэвы вышынёй да 15—20 м (часам да 40 м), дыяметрам ствала да 2 м. Лісце нераўнабокае, круглавата-сэрцападобнае, завостранае, пілаватае. Кветкі жоўтыя, або жоўта-белыя, духмяныя, у паўпарасоніках. Цвітуць ліпы ў чэрвені—жніўні. Плод — арэшак. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.
Цене-, мароза- і ветраўстойлівае дрэва. Жыве 300—400 гадоў.
Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 321. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)