Марыя Жодзік
Пол | жанчына |
---|---|
Спецыялізацыя | скачкі ў вышыню |
Нарадзілася |
19 студзеня 1997 (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
IAAF | 14620985 |
Марыя Жодзік (польск.: Maria Żodzik; нар. 19 студзеня 1997, Баранавічы) — беларуская і польская лёгкаатлетка, спецыялізуецца на скачках у вышыню.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіёнка Беларусі па скачках у вышыню (2020), трохразовая чэмпіёнка Беларусі па скачках у вышыню ў закрытых памяшканнях (2017, 2020, 2022).
У 2021 годзе на чэмпіянаце Беларусі ў Мінску ўстанавіла асабісты рэкорд, узяўшы бар’ер 1 м 96 см. Гэта дало ёй права выступаць на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Аднак функцыянеры Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі працэдуру праходжання допінг-тэстаў у тэрміны, устаноўленыя Міжнароднай федэрацыяй, таму спартсменка не трапіла на Алімпіяду.
З 2022 года жыве ў польскім Беластоку. Чэмпіёнка Польшчы па скачках у вышыню сярод студэнтаў (Познань, 2023).
18 лютага 2024 года на чэмпіянаце Польшчы ў закрытых памяшканнях у Торуні, выступаючы па-за конкурсам, абнавіла асабісты рэкорд, узяўшы вышыню 1 м 97 см. Такім чынам яна выканала нарматыў для выступлення на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
20 сакавіка 2024 года Польскі саюз лёгкай атлетыкі аб’явіў аб наданні Марыі Жодзік польскага грамадзянства, рашэнне аб гэтым прыняў Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда[2].