Перайсці да зместу

Электрамагнітнае выпраменьванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Электрамагнітнае выпраменьванне
Выява
Відэафайл
Першаадкрывальнік Генрых Герц[1]
Дата адкрыцця 13 лістапада 1886[1]
Аб’яднанне спіс у кваліфікатарах[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Электрадынаміка
Электрычнасць · Магнетызм

Электрамагні́тныя хва́лі (ці электрамагні́тнае выпраме́ньванне) — узбурэнні (ваганні) электрамагнітнага поля, якія распаўсюджваюцца ў прасторы з канечнай скорасцю (гл. фазавая скорасць).

Існаванне электрамагнітных хваль прадказаў М. Фарадэй у 1832, Дж. К. Максвел у 1865 тэарэтычна даказаў, што электрамагнітныя ваганні распаўсюджваюцца ў вакууме са скорасцю святла, а Г. Герц у 1888 эксперыментальна пацвердзіў іх існаванне.

Электрамагнітныя хвалі, акрамя некаторых спецыяльных выпадкаў, — папярочныя хвалі[ru]: у кожным пункце поля электрамагнітнай хвалі вектары напружанасці электрычнага поля і магнітнай індукцыі узаемаперпендыкулярныя, і плоскасці іх ваганняў перпендыкулярныя да напрамку скорасці іх распаўсюджвання.

Скорасць распаўсюджання электрамагнітных хваль (скорасць святла) залежыць ад асяроддзя. У вакууме яна складае 299 792 458 м/с.

Заканамернасці ўзнікнення і распаўсюджвання электрамагнітных хваль апісваюцца ўраўненнямі Максвела.

Найважнейшай характарыстыкай электрамагнітнага выпрамянення з’яўляецца яго частата. У залежнасці ад частаты ваганняў (або даўжыні хвалі ў вакууме) адрозніваюць: аптычнае выпрамяненне, гама-выпрамяненне, радыёхвалі і інш. (гл. шкала электрамагнітных хваль).

Перанос энергіі электрамагнітнай хвалі характарызуецца вектарам Пойнтынга[ru].

На мяжы падзелу двух асяроддзяў адбываецца адбіццё і пераламленне электрамагнітных хваль, а пры іх распаўсюджванні ў асяроддзі магчымы з’явы дысперсіі, дыфракцыі, інтэрферэнцыі, а таксама паглынання і рассеяння хваль.

Шкала электрамагнітных хваль

[правіць | правіць зыходнік]
Назва дыяпазона Даўжыня хвалі, λ Частата, ν Крыніцы
Радыёхвалі Звышдоўгія больш за 10 км менш за 30 кГц Атмасферныя і магнітасферныя з’явы. Радыёсувязь.
Доўгія 10 км — 1 км 30 кГц — 300 кГц
Сярэднія 1 км — 100 м 300 кГц — 3 МГц
Кароткія 100 м — 10 м 3 МГц — 30 МГц
Ультракароткія 10 м — 1 мм 30 МГц — 300 ГГц
Інфрачырвонае выпраменьванне 1 мм — 780 нм 300 ГГц — 429 ТГц Выпраменьванне малекул і атамаў пры цеплавых і электрычных уздзеяннях.
Бачнае выпраменьванне 780—380 нм 429 ТГц — 750 ТГц
Ультрафіялетавае выпраменьванне 380 нм — 10 нм 7,5×1014 Гц — 3×1016 Гц Выпраменьванне атамаў пад уплывам паскораных электронаў.
Рэнтгенаўскае выпраменьванне 10 нм — 5 пм 3×1016ГЦ — 6×1019 Гц Атамныя працэсы пры ўздзеянні паскораных зараджаных часціц.
Гама-выпраменьванне менш за 5 пм больш за 6×1019 Гц Ядзерныя і касмічныя працэсы, радыеактыўны распад.

Зноскі