Перайсці да зместу

Кароўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кароўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius piperatus (L.) Pers., 1797


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71966
EOL  1029841
MB  174964

Кароўка, малачай[1] (Lactarius piperatus) — шапкавы грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae). Умоўна-ядомы.

Шапка ў дыяметры 7—18 см[1], спачатку злёгку выпуклая, потым лейкападобная[1], у маладых пладовых цел з падагнутымі бакамі, якія затым распраўляюцца і становяцца хвалістымі. Скурка белага колеру, матавая, гладкая або злёгку аксаміцістая. Пласцінкі вузкія, частыя, па ножцы часам расшчэпленыя, маецца мноства кароткіх пласцінак. Споравы парашок белы, споры 8—9 × 6—7 мкм, арнаментаваныя, амаль круглай формы, бясколерныя, шыпаватыя, амілоідныя. Ножка 3—7 см у вышыню, ∅ 2—3 см[1], цыліндрычная, белая, суцэльная, вельмі шчыльная, звужваецца ля асновы, гладкая або злёгку зморшчаная[1]. Мякаць белая, шчыльная, ломкая. Млечны сок густы, ліпкі, белы, вельмі едкі, пры высыханні колер не мяняе або злёгку жаўцее[1].

Колер шапкі бывае зусім белым ці з крэмавым адценнем, яна, як правіла, у цэнтры больш цёмная, чым па краях. Пласцінкі спачатку белыя, потым крэмавыя, пры пашкоджанні пакрываюцца жаўтавата-карычневымі плямамі.

Расце радамі або кольцамі ў сырых і зацененых лісцевых і мяшаных лясах, значна радзей у хвойных. Аддае перавагу добра дрэніраваным гліністым глебам.

На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна ў шыракалістых лясах[1]. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі, у Заходняй і Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе.

Сезон: лета-восень.

Падобныя віды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Lactarius vellereus адрозніваецца шапкай, пакрытай пухам, і ножкай з больш рэдкімі пласцінкамі.
  • Lactarius glaucescens з белым млечным сокам, пры высыханні робяцца шаравата-зеленаватым, які набывае ад кроплі КОН жоўты колер.
  • Lactarius pergamenus з больш доўгай ножкай і маршчыністай шапкай.
  • Agaricus piperatus L. 1753
  • Agaricus acris Bull. 1785
  • Lactifluus piperatus (L.) Roussel 1806
  • Lactifluus piperatus (L.) Kuntze 1891
  • Agaricus lactifluus var. piperatus (L.) Pers.

Харчовыя якасці

[правіць | правіць зыходнік]

Часта лічыцца неядомым з-за вельмі вострага густу. У прынцыпе, умоўна-ядомы, часам ужываецца, пасля дбайнай апрацоўкі, у салёным выглядзе[1]. Таксама часам яго сушаць, расціраюць у парашок і выкарыстоўваюць у якасці пякучай прыправы замест перцу.

Лячэбныя ўласцівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Кароўка прыгнятальна дзейнічае на туберкулёзную палачку[2]. У народнай медыцыне гэты грыб у злёгку падсмажаным выглядзе ўжывалі для лячэння нырачна-каменнай хваробы[3].

Хімічнае тэставанне грыбоў|Хімічнае тэставанне

[правіць | правіць зыходнік]

Раствор FeSO4 афарбоўвае мякаць у крэмава-ружовы колер, пад дзеяннем шчолачаў (KOH) колер не мяняе.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Груздь перечный // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 4. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. Шиврина А. Н., Низковская О. П. и др. Биосинтетическая деятельность высших грибов. — Л., 1969.
  3. Кондратюк Е. Н., Ивченко С. И., Смык Г. К. Дикорастущие лекарственные и плодовые растения Украины. — Киев, 1969.
  • Кибби Дж. Атлас грибов: Определитель видов. — СПб.: Амфора, 2009. — С. 186.
  • Хардинг П. Грибы. — М.: АСТ, 2002. — С. 89.
  • Янсен П. Всё о грибах. — СПб.: Кристалл, 2006. — С. 87.
  • Грибы: Справочник / Пер. с итал. Ф. Двин. — М.: АСТ, 2001. — С. 122.
  • Грибы СССР / отв. ред. Горленко М. В. — М.: Мысль, 1980. — С. 230.
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 160. — 192 с. — 60 000 экз.
  • Lactarius Pers. // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 101—126. — 199 с.: ил. — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).