Нампхо
Горад
| ||||||||||
Нампхо (кар. 남포, 南浦) — партовы горад у правінцыі Пхёнан-Намдо, КНДР. Аванпорт Пхеньяна на Жоўтым моры. Нампхо быў горадам прамога падпарадкавання (Чыкхальсі, кар.: 직할시) з 1980 да 2004 года, аднак цяпер ён з’яўляецца часткай правінцыі Пхёнан-Намдо.
Горад знаходзіцца за 50 км на паўночны захад ад Пхеньяна, у вусці ракі Тэданган. У горадзе маецца развітая прамысловасць, створаная дзякуючы значным дзяржаўным інвестыцыям. Нампхо з’яўляецца цэнтрам суднабудаўнічай прамысловасці КНДР.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Калісьці гэта месца было маленькай рыбацкай вёскай. У 1897 годзе горад стаў адкрытым для замежнай гандлю. Нампхо стаў развівацца як сучасны порт пасля аднаўлення карэйскай незалежнасці ў 1945 годзе.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на паўночным беразе ракі Тэданган, за 15 км на ўсход ад вусця. Хоць гэта месца мае кантынентальны клімат і раўнінны рэльеф, сельская гаспадарка ў раёне Нампхо абмежавана з-за малой колькасці ападкаў і недахопу вады.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэднегадавая тэмпература паветра — 10,9 °C
- Адносная вільготнасць паветра — 72,7 %
- Сярэдняя хуткасць ветру — 2,7 м/с
Клімат Нампхо | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдняя тэмпература, °C | −4,9 | −2,3 | 3,3 | 10,5 | 16,3 | 20,9 | 23,9 | 24,5 | 19,9 | 13,5 | 5,4 | −1,5 | 10,9 |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць Нампхо — суднабудаванне, каляровая металургія, машынабудаванне, шкляныя і тэкстыльныя прадпрыемствы, вытворчасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, рыбалоўства.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Нампхо злучаны з Пхеньянам чыгункай і аўтамабільнай трасай. Васьмікіламетровая дамба горада мае тры шлюзавыя камеры, якія дазваляюць прапускаць судны памерам да 50 000 тон. Порт мае сучасную інфраструктуру і можа прымаць судны да 20 000 тон. Падчас зімы гавань замярзае. Нампхо з’яўляецца варотамі Пхеньяна ў Жоўтае мора.
Раней, у 1982—2009 гадах, дзейнічала тралейбусная сістэма[2].
Помнікі
[правіць | правіць зыходнік]«Манумент вызвалення» — мемарыял савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Карэі ад японскай акупацыі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Здымак з космасу
-
Траса, якая злучае Нампхо з Пхеньянам
-
Плаціна на Жоўтым моры
-
Малюнак адкрыцця плаціны
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Пецярбург, Расія (2005)[3]
- Цяньцзінь, Кітай
Зноскі
- ↑ 2008 North Korean census
- ↑ Нампхо — TransPhoto . Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2017.
- ↑ https://kvs.gov.spb.ru/en/agreements/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нампхо
- Карта Нампхо (кар.)