Перайсці да зместу

Airbus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Airbus S.A.S. — адна з найбуйнейшых авіябудаўнічых кампаній у свеце. Утворана ў канцы 1960-х гадоў праз зліццё некалькіх еўрапейскіх авіявытворцаў. Вырабляе пасажырскія, грузавыя і ваенна-транспартныя самалёты пад маркай Airbus.

Даччыная кампанія карпарацыі Airbus Group.

Штат супрацоўнікаў Airbus — каля 50 тыс. чалавек і сканцэнтраваны ў чатырох еўрапейскіх краінах: Францыя, Германія, Вялікабрытанія, Іспанія. Канчатковая зборка прадукцыі ажыццяўляецца на заводах кампаніі ў гарадах Тулуза (Францыя) і Гамбург (Германія).

У 2006 годзе кампанія прыняла заказы на пастаўку 824 новых лайнераў сумарным коштам $ 75,1 млрд. Усяго заказчыкам ў 2006 годзе было пастаўлена 434 машыны.

Выручка Airbus ў 2006 годзе склала 26 млрд еўра (у 2005 годзе — 23,5 мільярда еўра).

Па выніках 2007 года Airbus паставіў заказчыкам 453 камерцыйныя самалёты. Партфель заказаў вырас да 1341 самалёта.