The Dark Side of the Moon
The Dark Side of the Moon | |
---|---|
музычны альбом Pink Floyd | |
Дата выпуску | 1 сакавіка 1973[1] |
Жанр | прагрэсіўны рок |
Працягласць | 2 579 с |
|
|
«The Dark Side of the Moon» (бел.: Цёмны бок Месяца) ― восьмы студыйны альбом брытанскага рок-гурта «Pink Floyd», выпушчаны 24 сакавіка 1973 года. Самы паспяховы альбом гурта, які ператварыў «Pink Floyd» у з’яву сусветнага маштабу. Адзін з самых прадаваных альбомаў у гісторыі гуказапісу ― агульная колькасць прададзеных экзэмпляраў перавышае 45 мільёнаў. Будучы прададзеным у Вялікабрытаніі ў колькасці 4 114 000 копій, уваходзіць у брытанскую дзясятку самых прадаваных альбомаў у краіне, займаючы восьмае месца. Заставаўся ў «Top 200» ЗША 742 тыдні, у тым ліку 591 тыдзень запар з 1973 па 1988 год, некалькі разоў трапляючы на першае месца. З’яўляецца адным з найболей вядомых канцэптуальных альбомаў прагрэсіўнага року.
«The Dark Side of the Moon» быў запісаны ў перыяд з чэрвеня 1972 па студзень 1973 у Лондане ў студыі кампаніі EMI «Abbey Road». У складанні музычнага матэрыялу і прадзюсіраванні прымалі ўдзел усе музыкі гурта, тэксты да песень напісаў Роджэр Уотэрс . Усе песні аб’яднаны тэмай уплыву на чалавека вар’яцтва, трывогі і адчужэння, якая сыходзіць каранямі ў гісторыю гурта і звязана найперш з трагічным лёсам былога лідэра гурта Сіда Барэта . Альбом ствараўся з выкарыстаннем апошніх дасягненняў гуказапісвальнай тэхнікі пачатку 1970-х гадоў, уключаючы мультытрэкінг , аналагавыя сінтэзатары , а таксама розныя эфекты з магнітнымі запісамі. Гукаінжынер Алан Парсанс , які працаваў над альбомам, быў намінаваны на прэмію «Грэмі» «За найлепшую тэхніку запісу альбома ».
Альбом займае 6 месца ў спісе «Топ-25 найлепшых альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі Progarchives.com , 4 месца ў спісе «25 найлепшых класічных альбомаў прагрэсіўнага року» па версіі «PopMatters » і 2 месца ў рэйтынгу «100 найлепшых рок-альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Classic Rock ». Па версіі часопіса «Rolling Stone», з’яўляецца лепшым прог-альбомам усіх часоў.
Спіс кампазіцый
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарства ўсіх тэкстаў: Роджэрам Уотэрсам.
Первы бок | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Музыка | Вакал | Працягласць | |||||
1. | «Speak to Me» | Мэйсан | інструментальная | 1:30 | |||||
2. | «Breathe» | Гілмар, Райт | Гілмар | 2:43 | |||||
3. | «On the Run» | Гілмар, Уотэрс | інструментальная | 3:36 | |||||
4. | «Time» (уключае «Breathe (Reprise)») | Мэйсан, Гілмар, Райт | Гілмар, Райт | 7:01 | |||||
5. | «The Great Gig in the Sky» | Райт | Клэр Торы | 4:36 |
Другі бок | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Музыка | Вакал | Працягласць | |||||
1. | «Money» | Уотэрс | Гілмар | 6:22 | |||||
2. | «Us and Them» | Райт | Гілмар, Райт | 7:46 | |||||
3. | «Any Colour You Like» | Гілмар, Мэйсан, Райт | інструментальная | 3:25 | |||||
4. | «Brain Damage» | Уотэрс | Уотэрс | 3:48 | |||||
5. | «Eclipse» | Уотерс | Уотерс | 2:03 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]The Dark Side of the Moon на Вікісховішчы |