5 лютага
5 лютага — трыццаць шосты дзень года па Грыгарыянскім календары.
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 146 да н.э.: Трэцяя Пунічная вайна скончылася захопам Карфагена рымскай арміяй.
- 62: Землятрус руйнуе Пампеі і іншыя месцы Кампаніі, а таксама прадвяшчае новую фазу актыўнасці Везувія.
- 1783: Землятрус у Італіі, загінула каля 30 тыс. чалавек.
- 1841: У ЗША заснавана Амерыканскае статыстычнае таварыства.
- 1852: У Санкт-Пецярбургу для шырокай публікі адчынены Эрмітаж.
- 1917: Прынята Канстытуцыя Мексікі.
- 1940: Пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
- 1958: Гамаль Абдул Насер вылучаецца на пост прэзідэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (федэрацыя Сірыі і Егіпта, праіснавала з лютага 1958 па верасень 1961).
- 1979: Аятала Рухола Мусаві Хамейні абвясціў Іран ісламскай дзяржавай.
- 1992: Усталяваны дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Аўстрыя.
- 2001: У Маскве, на станцыі метро «Беларуская кальцавая», спрацавала выбуховае прыстасаванне.
- 2021: Бакі лівійскага канфлікту зацвердзілі аб’яднаны часовы ўрад на чале з Мухамедам Юнісам Манфі.
Нарадзіліся
правіць- 1804: Юхан Людвіг Рунеберг, фінскі паэт, аўтар гімна Фінляндыі
- 1808: Карл Шпіцвег, нямецкі мастак
- 1878: Андрэ Густаў Сітраен, французскі інжынер і прамысловец, стваральнік вядомай аўтамабільнай кампаніі (пам. 3.7.1935)
- 1887: Альберт Пэрыс Гютэрсла, аўстрыйскі мастак і пісьменнік
- 1904: Віктар Кардовіч, польскі педагог, грамадскі дзеяч, гісторык (пам. 5.6.1982)
- 1913: Гражына Бацэвіч, польскі кампазітар, скрыпачка (пам.1969)
- 1914: Уільям Бероуз, амерыканскі пісьменнік (пам. 2.8.1997)
- 1923: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі
- 1930: Расціслаў Янкоўскі, беларускі акцёр
- 1947: Бенуа Жако, французскі кінарэжысёр
- 1948: Свен-Ёран Эрыксан, шведскі футбольны трэнер
- 1957: Юры Там, эстонскі лёгкаатлет
- 1964: Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык
- 1967: Олафур Эліясан, дацка-ісландскі мастак
- 1982: Джэніфер Сур, амерыканская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка
- 1985: Крышціяну Раналду, партугальскі футбаліст
- 1993: Адам Ондра, чэшскі скалалаз
Памерлі
правіць- 251: Святая Агата, хрысціянская святая мучаніца
- 1635: Ёс дэ Момпер, фламандскі мастак
- 1637: Іосіф Вельямін Руцкі, беларускі пісьменнік, уніяцкі царкоўны дзеяч (нар. 1573 ці 1574)
- 1679: Іост ван дэн Вондэл, нідэрландскі паэт і драматург
- 1818: Карл XIII, кароль Швецыі, кароль Нарвегіі (нар. 7.10.1748)
- 1825: П’ер Гаво, французскі оперны спявак
- 1888: Антон Маўвэ, галандскі жывапісец
- 1925: Анці Аматус Аарне, фінскі фалькларыст
- 1945: Сямён Пустэльнікаў, Герой Савецкага Саюза, ураджэнец Беларусі (нар. 10.2.1921)
- 1962: Жак Ібер, французскі кампазітар (нар. 1890)
- 1999: Васіль Лявонцьеў, амерыканскі навуковец-эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1973) (нар. 5.8.1905)
- 1999: Нікалас Крашнік, амерыканскі мастак
- 2003: Нічыпар Пашкевіч, беларускі крытык і літаратуразнавец
- 2024: Майкл Джэйстан, англійскі акцёр
- 2024: Жан Малоры, французскі падарожнік, географ