Нідэрланды
Нідэрланды (нідэрл.: Nederland, ⓘ) — заходнееўрапейская дзяржава, што амываецца Паўночным морам (даўжыня берагавой лініі — 451 км), мяжуе з Германіяй і Бельгіяй (даўжыня мяжы — 1027 км).
| |||||
Дэвіз: «Je Maintiendrai (нідэрл.: Ik zal handhaven, бел.: Я выстаю)» | |||||
Гімн: «Het Wilhelmus» | |||||
Дата незалежнасці | Абвешчана 26 ліпеня 1581 года Прызнана 30 студзеня 1648 года (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Нідэрландская | ||||
Сталіца | Амстэрдам¹ | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Амстэрдам, Гаага, Ротэрдам | ||||
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія | ||||
Манарх Прэм'ер-міністр |
Вілем-Аляксандр Дзік Схоф | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
131-я ў свеце 41 526 км² 18,41 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (студзень 2007) • Шчыльнасць |
16 357 373 [1] чал. (59-я) 394 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$862,9 млрд.[2] (15-ы) $51 657[2] | ||||
ІРЧП (2011) | ▬ 0,910 (вельмі высокі) (3-ы) | ||||
Валюта | еўра² (EUR, код 978) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .nl, .eu | ||||
Код МАК | NED | ||||
Тэлефонны код | +31 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
(1) Гаага — рэзідэнцыя ўрада (2) Да 2002: гульдэн |
Сталіцай дзяржавы з’яўляецца Амстэрдам, але парламент і ўрад знаходзяцца ў Гаазе. Іншыя важныя гарады: Ротэрдам — найвялікшы порт краіны і адзін з найбуйнейшых партоў свету, Утрэхт — цэнтр чыгуначнай сістэмы краіны і Эйндхавен — цэнтр электронікі і высокіх тэхналогій.
Назва «Нідэрланды» ў перакладзе азначае «ніжнія землі», аднак перакладаць яе літаральна няправільна, бо з гістарычных прычын, гэтым тэрмінам прынята зваць тэрыторыю, якая прыкладна адпавядае сённяшнім Нідэрландам, Бельгіі і Люксембургу (Бенілюкс). Нідэрланды часта называюць Галандыяй, хоць гэта палітычна няверна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя — гэта толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў.
Гісторыя
правіцьПершыя археалагічныя сведчанні знаходжання старажытнага чалавека на тэрыторыі цяперашніх Нідэрландаў адносяцца да ніжняга палеаліту (каля 250 тыс. гадоў назад). Першыя жыхары былі паляўнічымі і збіральнікамі. У канцы ледавіковага перыяду тэрыторыя была заселена рознымі палеалітычнымі групамі. Каля 8000 гадоў да нашай эры ў краіне пражывала мезалітычныя плямёны, а ў наступныя некалькі тысячагоддзяў наступіў жалезны век з адносна высокім узроўнем жыцця.
Падчас прыбыцця рымлян Нідэрланды былі заселеныя германскімі плямёнамі, такімі як тубанты, канінефаты і фрызы, якія пасяліліся там каля 600 гадоў да нашай эры. Кельцкія плямёны, такія як эбуроны і менапіі, засялялі поўдзень краіны. Германскія плямёны фрызаў з’яўляюцца адной з галін тэўтонаў, якія прыйшлі на землі Нідэрландаў прыблізна ў сярэдзіне I тыс. да н. э. У пачатку рымскай каланізацыі ў краіну таксама прыбылі германскія плямёны батавы і таксандры. У перыяд Рымскай імперыі паўднёвая частка цяперашніх Нідэрландаў была захоплена рымлянамі і стала часткай правінцыі Белгіка (лац.: Gallia Belgica), а пазней — правінцыяй Ніжняя Германія (лац.: Germania Inferior).
У Сярэднія вякі Ніжнія краіны (прыкладна складаюцца з цяперашніх Бельгіі і Нідэрландаў) уключалі ў сябе розныя графствы, герцагствы і епархіі, якія ўваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Яны былі аб’яднаны ў адну дзяржаву пад уладай Габсбургаў у XVI ст. Пасля распаўсюджвання кальвінізму пачалася Контррэфармацыя, якая выклікала раскол у краіне. Спробы іспанскага караля Філіпа II цэнтралізаваць дзяржаву прывялі да паўстання супраць іспанскага панавання пад кіраўніцтвам Вільгельма I Аранскага. 26 ліпеня 1581 года была абвешчана незалежнасць краіны, афіцыйна прызнаная іншымі дзяржавамі толькі пасля васьмідзесяцігадовае вайны (1568—1648). У гады вайны за незалежнасць пачаўся «Залаты век» Нідэрландаў, перыяд эканамічнага і культурнага росквіту, які заняў усё XVII стагоддзе.
Пасля спынення французскай акупацыі ў пачатку XIX стагоддзя Нідэрланды ператварыліся ў манархію пад уладай дома Аранскіх. У 1830 ў Бельгія канчаткова аддзялілася ад Нідэрландаў і стала самастойным каралеўствам. Люксембург атрымаў незалежнасць у 1890 годзе. Пад ціскам ліберальных палітыкаў краіна ў 1848 у была ператворана ў парламентскую канстытуцыйную манархію. Такі палітычны лад захоўваецца і да сённяшняга дня, з кароткім перапынкам падчас нацысцкай акупацыі.
У ходзе Першай сусветнай вайны Нідэрланды захоўвалі нейтралітэт, але падчас Другой сусветнай вайны на працягу пяці гадоў былі акупаваныя Германіяй. У ходзе германскага ўварвання Ротэрдам быў падвергнуты бамбардзіроўцы, пры якой быў амаль цалкам разбураны цэнтр горада. Падчас акупацыі ахвярамі Халакосту сталі каля пяцідзесяці тысяч нідэрландскіх яўрэяў.
Пасля вайны пачалося хуткае аднаўленне краіны, чаму спрыяў план Маршала, арганізаваны Злучанымі Штатамі Амерыкі. Дзякуючы гэтаму Нідэрландам хутка ўдалося стаць сучаснай індустрыяльнай краінай. Дзяржаўную незалежнасць набылі былыя калоніі Інданезія і Сурынам. У выніку масавай іміграцыі з Інданэзіі, Турцыі, Марока, Сурынама і Антыльскіх астравоў Нідэрланды сталі культурна неаднароднай краінай з вялікай доляй мусульманскага насельніцтва.
У шасцідзясятыя і сямідзясятыя гады адбыліся вялікія сацыяльныя і культурныя змены. Завязаліся больш цесныя зносіны паміж каталікамі і пратэстантамі, адрозненні паміж слаямі насельніцтва таксама сталі менш прыкметныя з-за росту ўзроўню жыцця і развіцця адукацыі. Эканамічныя правы жанчын значна пашырыліся, і яны ўсё часцей сталі займаць высокія пасады на прадпрыемствах і ва ўрадзе. Таксама ім было прадстаўлена пасіўнае выбарчае права, гэта значыць права быць абранымі. Урад пастаянна клапоціцца не толькі аб эканамічным росце, але і аб абароне навакольнага асяроддзя. Насельніцтва атрымала шырокія сацыяльныя правы.
25 сакавіка 1957 Нідэрланды сталі адной з краін-заснавальніц Еўрапейскага саюза і ў далейшым шмат зрабілі для еўрапейскай інтэграцыі. Аднак на рэферэндуме па Еўрапейскай Канстытуцыі у чэрвені 2005 года больш за палавіну нідэрландцаў прагаласавала супраць яе прыняцця. Такім чынам, Нідэрланды сталі другой краінай, якая адхіліла праект адзінай канстытуцыі ЕС (пасля Францыі).
Палітычная структура
правіцьПершая канстытуцыя Нідэрландаў 1815 г. надзяляла асноўнай уладай караля, але давала заканадаўчыя паўнамоцтвы двухпалатнаму парламенту (Генеральным штатам). Сучасная канстытуцыя краіны была прынята ў 1848 годзе з ініцыятывы караля Вілема II і вядомага ліберала Ёхана Рудольфа Торбеке. Гэтую канстытуцыю можна лічыць «мірнай рэвалюцыяй», таму што яна рэзка абмежавала ўладу караля і перадала выканаўчую ўладу кабінету міністраў. Парламент з таго часу абіраўся на прамых выбарах, і ён атрымаў вялікі ўплыў на рашэнні ўрада. Такім чынам, Нідэрланды сталі адной з першых краін у Еўропе, якія перайшлі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.
Адміністрацыйны падзел
правіцьНідэрланды падзяляюцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 г. на асушаных тэрыторыях), правінцыі падзяляюцца на гарадскія і сельскія камуны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, якія абіраюцца на чатыры гады. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары камун абіраюць Раду на чатыры гады. Яе выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дарадцаў — узначальваецца бургамістрам, якога прызначае каралева.
Правінцыі | Плошча сушы, тыс. км² |
Насельніцтва, тыс. чал. |
Сталіца |
---|---|---|---|
Гелдэрланд (Gelderland) |
5,015 | 1533,7 (1970) 1978,688 (2007) |
Арнэм (Arnhem) |
Гронінген (Groningen) |
2,347 | 522,4 (1970) 573,923 (2007) |
Гронінген (Groningen) |
Дрэнтэ (Drenthe) |
2,655 | 372,6 (1970) 485,986 (2007) |
Асэн (Assen) |
Зеландыя (Zeeland) |
1,796 | 310,3 (1970) 380,548 (2007) |
Мідэлбург (Middelburg) |
Лімбург (Limburg) |
2,169 | 1012,4 (1970) 1127,637 (2007) |
Маастрыхт (Maastricht) |
Аверэйсел (Overijssel) |
3,340 | 932,9 (1970) 1116,402 (2007) |
Зволе (Zwolle) |
Паўночны Брабант (Noord-Brabant) |
4,949 | 1819,5 (1970) 2418,698 (2007) |
Хертагенбас ('s-Hertogenbosch) |
Паўночная Галандыя (Noord-Holland) |
2,667 | 2260,0 (1970) 2613,992 (2007) |
Харлем (Haarlem) |
Утрэхт (Utrecht) |
1,359 | 816,4 (1970) 1190,721 (2007) |
Утрэхт (Utrecht) |
Флеваланд (Flevoland) |
1,412 | 374,394 (2007) | Лелістад (Lelystad) |
Фрысландыя (Friesland) |
3,357 | 526,7 (1970) 642,169 (2007) |
Леўвардэн (Leeuwarden) |
Паўднёвая Галандыя (Zuid-Holland) |
2,871 | 2991,7 (1970) 3 453 756 (2007) |
Гаага (Den Haag, 's-Gravenhage) |
Заўвага: Даныя аб насельніцтве на 1970 г. узяты з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 г. — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў [1].
Найбуйнейшыя гарады
правіцьПаводле перапісу насельніцтва 2001 г., найбуйнейшыя гарады Нідэрландаў:
№ | Горад | Правінцыя | Насельніцтва |
---|---|---|---|
1 | Амстэрдам | Паўночная Галандыя | 734533 |
2 | Ротэрдам | Паўднёвая Галандыя | 595198 |
3 | Гаага | Паўднёвая Галандыя | 442273 |
4 | Утрэхт | Утрэхт | 256393 |
5 | Эйндхавен | Паўночны Брабант | 203391 |
6 | Цілбург | Паўночны Брабант | 195767 |
7 | Гронінген | Гронінген | 174240 |
8 | Брэда | Паўночны Брабант | 162307 |
9 | Неймеген | Гелдэрланд | 153684 |
10 | Апелдорн | Гелдэрланд | 153681 |
11 | Энсхедэ | Аверэйсел | 150447 |
12 | Алмерэ | Флеваланд | 150359 |
13 | Харлем | Паўночная Галандыя | 148373 |
14 | Арнэм | Гелдэрланд | 139299 |
15 | Занстад | Паўночная Галандыя | 136102 |
Насельніцтва
правіцьКолькасць насельніцтва паводле ацэнкі на 1 ліпеня 2007 г. складае каля 16 377 200 чал. [2] Архівавана 30 сакавіка 2016. (англ.). У спісе краін паводле колькасці жыхароў [3] Архівавана 27 верасня 2011. (англ.) Нідэрланды займаюць 59 месца. У параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, насельніцтва Нідэрландаў вельмі хутка расло апошнія паўтара стагоддзі: 3 млн жыхароў у 1850 г., 5 млн. — у 1900 г. і 16 млн у 2000 г. Для параўнання: насельніцтва Бельгіі ў той жа перыяд павялічылася ўсяго прыкладна ўдвая: з 4,5 млн жыхароў у 1850 г. да 10 млн у 2000 г.
У Нідэрландах жывуць дзве карэнныя групы насельніцтва: нідэрландцы і фрызы, а таксама вялікі лік імігрантаў. Этнічны склад насельніцтва: 80,8 % нідэрландцы, 2,4 % немцы, 2,4 % інданезійцы, 2,2 % туркі, 2,0 % сурынамцы, 1,9 % мараканцы, 1,5 % індыйцы, 0,8 % антыліанцы і арубанцы, і 6,0 % — іншыя этнічныя групы. Склад насельніцтва паводле веравызнання: 30 % каталікі, 21 % пратэстанты, 5,8 % мусульмане, 0,6 % індуісты, 1,6 % вызнаюць іншыя рэлігіі, і 41 % не належаць ні да адной рэлігіі. Насельніцтва Нідэрландаў з’яўляецца самым высокім у свеце: сярэдні рост дарослых мужчын — 1,83 м, дарослых жанчын — 1,70 м.
Геаграфічныя даныя
правіцьНідэрланды — самая густанаселеная краіна Еўропы (калі выключыць некалькі краін-карлікаў). Краіна размешчаная на землях у вусцях рэк Рэйна, Мааса і Шэльды. З глеб, нанесеных гэтымі рэкамі, утварыліся дэльта і шырокая плоская нізіна. Палова тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора, і толькі на поўдні Нідэрландаў мясцовасць узвышаецца на 30 м і больш. Вялікая частка нізін знаходзіцца ў правінцыях Паўночная Галандыя, Паўднёвая Галандыя і Флеваланд. Берагавая лінія сфарміраваная наноснымі дзюнамі. За імі ідуць некалі адваяваныя ў мора землі — польдэры, абароненыя дзюнамі і дамбамі ад марскіх вод. Аб рукатворных польдэрах гаворыць мясцовая прымаўка: «Бог стварыў мора, а галандцы — берагі». Найвышэйшы пункт краіны — Валсерберг (322 м), размяшчаецца на паўднёвым усходзе, а найніжэйшы — Заўдпластполдэр (-6,74 м ніжэй за ўзровень мора).
Клімат
правіцьЛета цёплае: сярэдняя тэмпература ліпеня 16—17 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 2 °C на ўзбярэжжы і трохі халадней углыб кантынента. Зімой, калі з Сібіры ўрываюцца антыцыклоны, тэмпература падае ніжэй за 0 °C, выпадае снег, а каналы і азёры пакрываюцца лёдам. Сярэднегадавыя ападкі — 80 см, але ва ўнутраных правінцыях іх менш.
Меліярацыя
правіцьЗ часоў Рымскай Імперыі галандцы адваёўваюць зямлю ў мора. Першыя польдэры з’явіліся яшчэ ў XIII стагоддзі, і з тых часоў уздоўж узбярэжжа былі асушаныя значныя плошчы. Буйныя меліярацыйныя праекты былі ажыццёўленыя ў 1930—1950 гг. Пасля моцнай паводкі 1953 г., калі мора прадзерла шматлікія берагавыя дамбы, вырашылі правесці ў жыццё «План Дэльта», які прадугледжваў аддзяленне ад мора вусцяў рэк, з захаваннем суднаходства на шматлікіх каналах.
Эканоміка
правіцьНідэрланды маюць сучасную высокаразвітую постіндустрыяльную эканоміку. Найважнейшыя галіны:
- Машынабудаванне
- Электроніка
- Нафтахімія
- Авіябудаванне
- Суднабудаванне
- Чорная металургія
- Тэкстыльная прамысловасць
- Мэбляная прамысловасць
- Цэлюлозна-папяровая прамысловасць
- Вытворчасць піва
- Вытворчасць адзежы.
Цяжкая індустрыя: нафтаперапрацоўка, хімічная вытворчасць, чорная металургія і машынабудаванне сканцэнтраваныя ў прыбярэжных раёнах, асабліва ў Ротэрдаме, а таксама ў Эймяйдэне, Дордрэхце, Арнеме і Наймегене. Усе гэтыя гарады стаяць на суднаходных рэках або каналах. На марскім узбярэжжы размешчаныя ветраэнергетычныя фермы. Развітая таксама вытворчасць шакалада, цыгар, джына, піва. Вядомай галіной, нягледзячы на сціплыя маштабы, з’яўляецца апрацоўка дыяментаў у Амстэрдаме.
Здабываючая прамысловасць
правіцьВажнае значэнне мае прыродны газ (4-е месца паводле здабывання ў свеце). Трубаправодамі газ перадаецца з Гронінгена па ўсёй краіне і на экспарт. Да 1975 г. у правінцыі Лімбург здабывалі вугаль. У гарадах Хенгела і Дэлфзяйл працавалі саляныя шахты з аб’ёмам здабывання 4 млн т на год.
Транспарт
правіцьПлоскі рэльеф стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця сеткі дарог, але вялікі лік рэк і каналаў стварае пэўныя цяжкасці і рызыкі для дарожнага будаўніцтва.
- Агульная даўжыня чыгуначнай сеткі складае 2753 км (з іх электрыфікаваныя 68 % — 1897 км).
- Агульная даўжыня аўтамабільных дарог — 111 891 км.
- Агульная даўжыня суднаходных рэк і каналаў — 5052 км.
Важную ролю ў эканоміцы краіны таксама адыгрывае акіянскае суднаходства. Ротэрдам з’яўляецца адным з найбуйнейшых марскіх партоў свету паводле грузаабароту. Нідэрланды прапускаюць праз сябе значную частку еўрапейскіх грузапатокаў. Авіякампанія KLM абслугоўвае шматлікія міжнародныя маршруты.
Сельская гаспадарка
правіцьСельская гаспадарка ў Нідэрландах з’яўляецца высокаінтэнсіўным і значным сектарам эканомікі, хоць у ім у 2005 годзе было занята ўсяго каля 1,0 % насельніцтва краіны і выраблялася не больш за 1,6 % ВУП. У 2005 г. сельскагаспадарчы экспарт перавысіў 17 млрд еўра (больш за 6 % таварнага экспарту краіны), каля 80 % экспарту спажываюць краіны Еўрасаюза (Германія — 25 %, Вялікабрытанія — 12 %). У структуры аграрнага экспарту пераважаюць гародніна і кветкі (12 млрд еўра) і прадукты малочнай жывёлагадоўлі (5 млрд еўра).
Зямельныя ўгоддзі. Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць каля 65 % тэрыторыі краіны. Каля 27 % сельскагаспадарчых угоддзяў занятыя ворнымі землямі, 32 % — пашамі і 9 % пакрыта лясамі. Доля паш бесперапынна падае, з 1995 па 2005 гг. гэтыя ўгоддзі скараціліся на 8,2 %, што звязана ў асноўным з пашырэннем жыллёвага будаўніцтва.
За глебай у Нідэрландах даглядаюць дбайна, акрамя таго, паводле колькасці ўносных мінеральных угнаенняў на 1 га краіна ў 2005 г. займала першае месца ў свеце.
Раслінаводства. У некаторых раёнах краіны пераважае кветкаводства. Вырошчваецца таксама бульба, цукровы бурак і збожжавыя культуры. Важны артыкул экспарту — высакаякасная парніковая і кансерваваная гародніна.
Цяплічная гаспадарка. Паводле плошчаў, адведзеных пад цяплічную гаспадарку, Нідэрланды займаюць першае месца ў свеце. З 1994 па 2005 гг. плошча цяпліц узрасла з 13 да 15 тыс. га. Ацяпляюцца цяпліцы звычайна мясцовым прыродным газам. 60 % абароненага грунта адведзена пад кветкаводства.
Культура
правіцьУ Нідэрландах працавалі многія вядомыя мастакі. У XVII стагоддзі жылі такія майстры, як Рэмбрандт ван Рэйн, Ёханес Вермеер, Ян Стэйн і шматлікія іншыя. У XIX і XX стагоддзях былі знакаміты Вінцэнт Ван Гог і Піт Мандрыан. Морыс Карнеліс Эшэр вядомы як мастак-графік. Вілем дэ Конінг атрымаў адукацыю ў Ротэрдаме, і пасля стаў вядомым амерыканскім мастаком. Нан ван Мейхерэн выславіўся за свае падробкі класічных карцін.
У Нідэрландах жылі філосафы Эразм Ратэрдамскі і Спіноза, і там былі выкананыя ўсе асноўныя працы Дэкарта. Навуковец Хрысціян Гюйгенс адкрыў спадарожнік Сатурна Тытан і вынайшаў маятнікавы гадзіннік.
З Нідэрландамі звычайна асацыююцца ветракі, цюльпаны, драўляныя чаравікі і гліняны посуд з Дэлфта.
Спорт
правіцьСамы папулярны від спорту — футбол. Вялікае значэнне таксама маюць тэніс, веласіпедны спорт, хакей на траве, валейбол, гандбол, канькабежны спорт і гольф. Верагодна, адзіным вядомым відам спорту, вынайдзеным у Нідэрландах, з’яўляецца карфбол — спрошчаная форма баскетбола, якая не патрабуе вялікага атлетызму. На алімпіядах і чэмпіянатах свету спартсмены Нідэрландаў выйграюць вельмі вялікі лік медалёў адносна колькасці насельніцтва краіны. Тысячы балельшчыкаў з Нідэрландаў наведваюць спаборніцтвы ў замежных краінах, апрануўшыся ў аранжавыя майкі, якія заўсёды носяць гульцы нацыянальнай зборнай па футболу.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьЛітаратура
правіць- В. А. Бакир, Ю. Б. Ларионова. Нидерланды. Путеводитель. Вокруг света, 2005. 216 стр. ISBN 5-98652-011-4.
- Paul Arblaster. A History of the Low Countries. Palgrave Essential Histories Series New York: Palgrave Macmillan, 2006. 298 pp. ISBN 1-4039-4828-3.
- J. C. H. Blom and E. Lamberts, eds. History of the Low Countries (1999).
- Jonathan Israel. The Dutch Republic: Its Rise, Greatness, and Fall 1477—1806 (1995).
- J. A. Kossmann-Putto and E. H. Kossmann. The Low Countries: History of the Northern and Southern Netherlands (1987).
- Christophe de Voogd. Geschiedenis van Nederland. Arena Amsterdam, 2000. 368 pp. ISBN 90-6974-367-1.
Спасылкі
правіць- Форум Нідэрландаў у Бенілюксе Архівавана 29 верасня 2007.
- Геаграфічныя карты Нідэрландаў
- Нідэрланды Архівавана 8 лютага 2014. Даведнік па краіне (руск.)
- Сайт аб Нідэрландах Архівавана 13 мая 2012.
- FM радыё з Нідэрландаў Архівавана 2 мая 2013. Прамы эфір радыёстанцый.
- Турызм у Нідэрландах