Ізэр
Ізэр | |
Isère | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Рэгіён | Авэрнь — Рона-Альпы |
Статус | Дэпартамэнт |
Прэфэктура | Грэнобль |
Супрэфэктуры | Ля-Тур-дзю-Пэн, Віена |
Дата ўтварэньня | 4 сакавіка 1790 |
Старшыня генэральнай рады | Jean-Pierre Barbier[d] |
Насельніцтва (2010) | 1 206 374[1] |
Шчыльнасьць | 162 чал./км² |
Плошча | 7 431 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 846 м |
Нумар дэпартамэнту | 38 |
Колькасьць акругаў | 3 |
Колькасьць кантонаў | 58 |
Колькасьць камунаў | 533 |
Дэпартамэнт на мапе Францыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Код ISO 3166-2 | FR-38 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ізэ́р (па-француску: Isère) — дэпартамэнт на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 году ў складзе рэгіёну Рона-Альпы). Парадкавы нумар 38. Адміністрацыйны цэнтар — Грэнобль. Насельніцтва на 2010 год — 1 206 374 чалавекі.
Плошча тэрыторыі 7431 км². Праз дэпартамэнт працякаюць рэкі Рона і Ізэр. Найвышэйшы пункт — Пік Лёры (4088 м над узроўнем мора, у Альпах).
Дэпартамэнт уключае 3 акругі, 58 кантонаў і 533 камуны.
Ізэр — адзін зь першых 83 дэпартамэнтаў, утвораных падчас Вялікай францускай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 году. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ. Назва паходзіць ад ракі Ізэр. Вылучаная дэпартамэнту першапачатковая тэрыторыя затым двойчы падзялалася — у 1852 і 1967 гадах.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ізэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Conseil General website (фр.)
- Prefecture website (фр.)