Перайсьці да зьместу

АЕК Атэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЕК Атэны
Поўная назва па-грэцку: Αθλητική Ένωσις Κωνσταντινουπόλεως Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 13 красавіка 1924
Горад Атэны, Грэцыя
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасьць: 69 618
Прэзыдэнт Марыяс Іліёпуляс[d]
Кіраўнік Марыяс Іліёпуляс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
aekfc.gr (грэцк.)​ (анг.)

АЕК (па-грэцку: AEK) — грэцкі футбольны клюб з гораду Атэнаў, але які фактычна базуецца ў прадмесьці Нэа-Філядэльфія. Заснаваны ў 1924 годзе грэцкімі ўцекачамі з Канстантынопалю пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў. AEK — адзін з трох самых пасьпяховых клюбаў у грэцкім футболе поруч з «Алімпіякосам» і «Панатынаікосам». 13-разовы чэмпіён Грэцыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі.

Гульцы канстантынопальскага клюбу «Пэра», прадстаўнікі якога пазьней заклалі АЕК.

Да Першай сусьветнай вайны грэкі мелі цэлы шэраг спартовых клюбаў у Канстантынопалі, якія нават дамінавалі ў спартовых спаборніцтвах. Па Першай сусьветнай вайне, калі ў горадзе былі расквартаваныя францускія і ангельскія войскі, грэцкія клюбы рэгулярна бралі ўдзел у спаборніцтвах супраць сфармаваных з замежных войскаў камандамі. Адным з самых пасьпяховых тых клюбаў была каманда «Эрміс». Клюб яшчэ ў 1875 годзе быў закладзены грэцкай супольнасьцю Галяты, і з 1880-х гадоў быў вядомы пад назвай «Пэра». Менавіта прадстаўнікі гэтага клюбу ды шэрагу іншых пазьней, пасьля Грэцка-турэцкай вайны 1919—1922 гадоў, ужо ў Атэнах заклалі новы клюб, які атрымаў назву АЕК. Новы футбольны клюб хутка здабыў папулярнасьць у 1920-я гады, у тым ліку дзякуючы канстантынопальскім уцекачам, палітычным сувязям і заможным сябрам клюбнай рады. Ня маючы ўласнай футбольнай пляцоўкі, AEK большасьць сваіх першых матчаў ладзіў у розных месцах вакол Атэнаў. Першым прэзыдэнтам AEKа быў абраны Канстантынас Спанудыс[1], які працаваў журналістам і быў зьвязаны з грэцкім прэм’ер-міністрам Элефтэрыясам Бэнізэлясам. Ён жа запытаў урад вылучыць зямельны надзел клюбу, каб пабудаваць на ім спартовую пляцоўку.

Актуальны на 19 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Альбаніі Бр Томас Стракоша 1995
2 Сьцяг Камэруну Аб Арольд Мукудзі 1997
3 Сьцяг Грэцыі Аб Стаўрас Піліяс 2000
4 Сьцяг Польшчы ПА Даміян Шыманскі 1995
5 Сьцяг Марока Нап Нардын Амрабат 1987
6 Сьцяг Даніі ПА Енс Ёнсан 1993
7 Сьцяг Трынідада і Табага Нап Леві Гарсія 1997
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Міят Гачынавіч 1995
9 Сьцяг Аргентыны Нап Эрык Лямэля 1992
10 Сьцяг Швайцарыі Нап Стывэн Цубэр 1991
11 Сьцяг Маўрытаніі Нап Абубакары Кайта 1998
12 Сьцяг Грэцыі Аб Лязарас Рота 1997
13 Сьцяг Мэксыкі ПА Арбэлін Пінэда 1996
14 Сьцяг Гаіці Нап Францьдзі П’еро 1995
16 Сьцяг Грэцыі Нап Сатырыс Цылюліс 1995
18 Сьцяг Пэру Аб Аляксандар Каленс 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Швэцыі ПА Нікляс Эліясан 1995
20 Сьцяг Грэцыі ПА Пэтрас Манталяс 1991
21 Сьцяг Харватыі Аб Домагай Віда (капітан) 1989
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Паолё Фэрнандэс 1998
23 Сьцяг Харватыі ПА Робэрт Любічыч 1999
24 Сьцяг Грэцыі Аб Герасімас Мітаглю 1999
25 Сьцяг Грэцыі ПА Канстантынас Галянопуляс 1997
28 Сьцяг Ірану Аб Эгсан Гаджсафі 1990
29 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мойзэс Адубаджа 1993
37 Сьцяг Аргентыны ПА Рабэрта Пэрэйра 1991
69 Сьцяг Грэцыі Бр Дымітрыс Гумас 2003
81 Сьцяг Грэцыі Бр Ангеляс Ангелёпуляс 2003
91 Сьцяг Італіі Бр Альбэрта Брыньёлі 1991
99 Сьцяг Грэцыі Бр Ёргас Тэохарыс 2002
Сьцяг Аўстрыі Бр Цыцан Станкавіч 1992
Сьцяг Францыі Нап Антані Марсьяль 1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]