Перайсьці да зьместу

Адзеньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гістарычныя віды вопраткі.

Адзе́ньне, адзе́жа — сукупнасьць вырабаў (часьцей за ўсё тканых ці вязаных з розных матэрыялаў), якія людзі апранаюць на сябе для прыкрыцьця цела з мэтай абароны ад прыродных фактараў (холаду, гарачыні), прыкрыцьця аголенасьці, гігіены, упрыгожваньня, а таксама дзеля дапаможных (спэцвопратка, кішэні) і сыгнальных (інфармацыя пра сацыяльны статус, узрост, плоць, нацыянальнасьць, густ) функцыяў. Адзеньне таксама забясьпечвае абарону ад ультрафіялетавага выпраменьваньня.

Нашэньне адзеньня зьяўляецца важнай сацыяльнай нормай і ў асноўным абмяжоўваецца людзьмі, зьяўляючыся характэрнай рысай усяго чалавечага грамадзтва. У большасьці выпадкаў пазбаўляцца адзеньня перад іншымі людзьмі можа быць дрэнна ацэнена грамадзкасьцю. Не насіць вопратку ў грамадзкім месцы, каб былі бачныя плоцевыя органы, грудзі ці ягадзіцы, можна лічыць непрыстойнымі паводзінамі.

Паходжаньне адзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Немагчыма дакладна вызначыць час зьяўленьня адзеньня, але вывучэньне вошаў дало некаторыя зьвесткі. Плацяная вош, якая жыве ў чалавечым адзеньні, адмянілася ад галаўной прыблізна 107 000 гадоў таму, што дае нагоду меркаваць аб існаваньні ў той час адзеньня[1][2][3]. Сутнасьць іншай тэорыі палягае ў тым, што сучасны чалавек — адзіны выжылы прадстаўнік прыматаў, які мог насіць адзеньне, а адзеньне магло выкарыстоўвацца ўжо 650 тысячаў гадоў таму. Іншыя ж дасьледваньні, злучаныя з вывучэньнем вошаў, даюць ацэнку зьяўленьня адзеньня ў 42 000 — 72 000 да н. э.

  1. ^ Ralf Kittler, Manfred Kayser & Mark Stoneking Molecular evolution of Pediculus humanus and the origin of clothing  (анг.) // Current Biology. — 2003.
  2. ^ Stoneking, Mark Erratum: Molecular evolution of Pediculus humanus and the origin of clothing  (анг.).
  3. ^ "…Lice Indicates Early Clothing Use…", Mol Biol Evol (2011) 28 (1): 29-32.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]