Перайсьці да зьместу

Актава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Актава (ад лац. octava — восьмая) — музычны інтэрвал, у якім суадносіны частасьцяў паміж гукамі складае 1 да 2 (гэта значыць частата высокага гуку ў 2 разы больш нізкага). Суб’ектыўна на слых актава ўспрымаецца як ўстойлівы, базісны музычны інтэрвал. Два пасьлядоўныя гукі, адлеглыя на актаву, успрымаюцца вельмі падобнымі адзін да аднаго, хоць відавочна адрозьніваюцца па вышыні.