Барыс Ельцын
Барыс Ельцын лац. Barys Jelcyn | |
па-расейску: Борис Николаевич Ельцин | |
1-ы Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі | |
---|---|
10 ліпеня 1991 — 31 сьнежня 1999 | |
Прэм’ер-міністар: |
Барыс Ельцын Ягор Гайдар Віктар Чарнамырдзін Сяргей Кірыенка Віктар Чарнамырдзін Яўген Прымакоў Сяргей Сьцяпашын Уладзімер Пуцін |
Наступнік: | Уладзімер Пуцін |
1-ы Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі | |
6 лістапада 1991 — 15 чэрвеня 1992 | |
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын |
Наступнік: | Ягор Гайдар |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 лютага 1931 Бутка, Таліцкі раён, Сьвярдлоўская вобласьць, СССР |
Памёр: |
23 красавіка 2007[1][2][3][…] (76 гадоў) |
Партыя: | КПСС (да 1990) |
Сужэнец: | Наіна Ельцына |
Дзеці: | Тацьцяна Юмашава[d] і Алена Акулава[d] |
Бацька: | Мікалай Ельцын[d] |
Маці: | Claudia Vasilievna Jeltsina[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Бары́с Мікала́евіч Е́льцын (1 лютага 1931, сяло Бутка — 23 красавіка 2007, Масква) — савецкі партыйны і расейскі дзяржаўны дзяяч, першы прэзыдэнт Расеі. Абіраўся прэзыдэнтам два разы — 12 чэрвеня 1991 году і 3 ліпеня 1996 году, займаў гэтую пасаду з 10 ліпеня 1991 году па 31 сьнежня 1999 году.
22 верасьня 1993 году Вярхоўны Савет РФ, па прадстаўленьні Канстытуцыйнага Суду, абвясьціў аб спыненьні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Ельцына ў сувязі з парушэньнем ім Канстытуцыі. 23 верасьня вярхоўны орган дзяржаўнай улады ў Расеі, Зьезд народных дэпутатаў, прыняў пастанову аб адхіленьні прэзыдэнта Ельцына ад пасады. Аднак, фактычна гэтае рашэньне не было выканана.
Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны прэзыдэнт Расеі, адзін з арганізатараў супраціву дзеяньням ДКНС, радыкальны рэфарматар грамадзка-палітычнага і эканамічнага ўладкаваньня Расеі. Вядомы таксама сваімі рашэньнямі аб забароне КПСС, пераглядам курсу на будаўніцтва сацыялізма, рашэньнямі аб роспуску Вярхоўнага Савету і аб штурме Белага Дому з ужываньнем бронетэхнікі ў 1993 годзе, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачэніі ў 1994 годзе.
Адукацыя вышэйшая, у 1955 годзе скончыў будаўнічы факультэт Уральскага політэхнічнага інстытуту імя З. М. Кірава. Быў жанаты, меў дзьвюх дочак, пецярых унукаў і траіх праўнукаў. Жонка — Наіна Ельцына (у Хрышчэньні — Настасься). Дачкі — Алена Акулава і Тацьцяна Дзьячэнка.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Грамадзкая думка аб Ельцыне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па дадзеных «Фонда Общественное Мнение», адмоўна ацэньваюць гістарычную ролю Ельцына 57% жыхароў Расеі, станоўча — 25% (у 2000 годзе, адразу пасьля адстаўкі, гэтыя зьвесткі выглядалі так — 67% супраць 18%).
Па зьвестках «Левада-Центр», нэгатыўна ацэньвалі вынікі яго кіраваньня 67% у 2000 годзе і 70% — у 2006, станоўча 15% і 13% адпаведна.
Кнігі Б. М. Ельцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Б. М. Ельцын — аўтар трох кнігаў (рэдактарская апрацоўка журналіста Валянціна Юмашава, пасьля кіраўніка адміністрацыі і зяця Ельцына):
- «Исповедь на заданную тему»[5] (1990) — невялікая кніга, у якой пераплеценыя аўтабіяграфія, палітычнае крэда і аповяд аб выбарчай кампаніі Ельцына на выбарах народных дэпутатаў.
- «Записки Президента»[6] (1994) — кніга, напісаная дзейсным прэзыдэнтам, у ёй распавядаецца аб такіх падзеях 1990—93, як выбары прэзыдэнта, жнівеньскі путч (ГКЧП), распад СССР, пачатак эканамічных рэформаў, канстытуцыйны крызіс 1992—93, падзеі 21 верасьня — 4 кастрычніка 1993 году (роспуск Вярхоўнага Савету).
- «Президентский марафон»[7] (2000) — кніга, выдадзеная неўзабаве пасьля адстаўкі, у ёй распавядаецца аб другіх прэзыдэнцкіх выбарах і другім прэзыдэнцкім тэрміне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/6584481.stm
- ^ а б Boris Yeltsin // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Boris Jelzin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118900048 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ «Исповедь на заданную тему» (.txt)
- ^ «Записки Президента» (.doc)
- ^ «Президентский марафон» (.txt)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фундацыя Ельцына (рас.)
- Афіцыйная біяграфія (рас.)