Браніслаў Багатырэвіч
Герб «Астоя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 лютага або 24 красавіка 1870 Горадня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 6 красавіка 1940 Катынь, СССР |
Род | Багатырэвічы |
Бацькі | Казімер Багатырэвіч Марыя з Каваліцкіх |
Дзеці | Віктар, Казімер |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | афіцэр |
Браніслаў Багатырэвіч (па-польску: Bronisław Bohatyrewicz) гербу «Астоя» (1870, Горадня — 1940, Катынь) — беларуска-польскі вайсковец, адзін з двух ідэнтыфікафаных генэралаў войска польскага, якія былі забітыя падчас катынскага расстрэлу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Багатырэвіч нарадзіўся 24 лютага ці 24 красавіка 1870 году ў Горадні ў шляхецкай сям’і. Служыў у царскай арміі, атрымаў афіцэрскі тытул. У верасьні 1918 году ён далучыўся да польскага войска, у 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам мясцовай самаабароны ў Горадні, які потым быў перафармаваны ў беларуска-літоўскую пяхотную дывізію.
У 1919 годзе ён узначаліў 81-ы пяхотны полк. Пасьля заканчэньня польска-савецкай вайны ён прайшоў навучаньне ў Вышэйшай вайсковай школе ў Варшаве. Паміж 1923 і 1926 гадамі Багатырэвіч кіраваў пяхотай у 18-й польскай пяхотнай дывізіі, а ў 1927 годзе быў павышаны да брыгаднага генэрала і сышоў з актыўнай вайсковай службы.
Пасьля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе Багатырэвіч быў арыштаваны органамі НКВД і вывезены ў Казельск на тэрыторыі СССР. Увесну 1940 году ён быў расстраляны ў Катыні разам зь некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў і генэралам Мечыславам Смаравінскім. Цела Багатырэвіча было знойдзена немцамі ў 1943 годзе падчас эксгумацыі на месцы расстрэлу.