Перайсьці да зьместу

Вусень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Proleg махаона (Papilio machaon)

Ву́сень — лічынка насякомых з атраду лускакрылых, або матылькоў.

Памеры ад некалькіх мілімэтраў (у шэрагу молей) да 12 сантымэтраў. Цела складаецца з галавы, трох грудных і дзесяці брушных сэгмэнтаў. Галава з магутна склератызаванымі пакровамі, астатняе цела ў большасьці мяккае, без буйных склерытаў. На целе ёсьць разьвітыя шчацінкі, разьмешчаныя строга пэўным чынам, адмысловым для асобных сямействаў, родаў і нават відаў. Акрамя гэтых першасных шчацінак ў старэйшых узростах ў шматлікіх відаў разьвіваецца густое покрыва з другасных шчацінак (найбольш магутнае ў вусеняў зь сямейства мядзьведзіц).

Склад цела вусеня

  1. галава
  2. грудзі
  3. брушка
  4. сэгмэнт цела
  5. рог
  6. брушныя (непраўдзівыя нібы-брушныя) ногі
  7. дыхальца (стыгма)
  8. грудныя (праўдзівыя) ногі
  9. мандыбулы

Агульны склад цела вусеня, на прыкладзе Macroglossum stellatarum. Склад цела вусеня

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]