Джон Ле Карэ
Джон Ле Карэ | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 кастрычніка 1931[1][2][3][…] |
Памёр | 12 сьнежня 2020[5][6] (89 гадоў) |
Бацькі | Olive Moore Cornwell[d] |
Сужэнец | Ann Sharp[d][8] і Valerie Eustace[d][8] |
Дзеці | Nick Harkaway[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, сцэнарыст, кінапрадусар, актор, шпіён, пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1961 |
Жанр | шпіёнскі раман[d] і дэтэктыў[d][9] |
Мова | нямецкая[10], француская мова і ангельская мова[11][12] |
Узнагароды | мэмарыяльная прэмія Джэймза Тэйта Блэка[d] (1977) The Grand Master[d] (1984) прэмія Самэрсэта Моэма[d] (1964) прэмія Марціна Бека[d] (1986) Дыяментавы кінжал Карцье[d] (1988) прэмія Гелмэрыха[d] (1990) Dagger of Daggers[d] (2005) ганаровы доктар Бернскага ўніверсітэта[d] (2008) прэмія Уляфа Пальмэ[d] (2019) German Crime Fiction Award[d] (2018) Edgar Allan Poe Award for Best Novel[d] (1965)
|
Подпіс | |
http://www.johnlecarre.com/ |
Джон Ле Карэ́ (па-ангельску: John le Carré; сапраўднае імя — Дэ́йвід Джон Мур Ко́рнуэл[13], па-ангельску: David John Moore Cornwell; 19 кастрычніка 1931, Пул, Англія — 12 сьнежня 2020, Труро[14]) — ангельскі пісьменьнік, аўтар шпіёнскіх раманаў. За 50 год выдаў 22 раманы, якія перакладзеныя на 36 моваў[15]. Яго кнігі шмат разоў былі экранізаваныя.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Лінкальн-каледж Оксфарду, ужо ва ўнівэрсытэце пачаў супрацоўнічаць з брытанскай контравыведкай Мі-5, выкладаў мовы ў самай прэстыжнай брытанскай школе, Ітане, а затым перайшоў на штатную працу ў контравыведку. У 1959 годзе ён перайшоў на працу ў замежную выведку Мі-6, працаваў пад дыпляматычным прыкрыцьцём ў Заходняй Нямеччыне.
Пачаў пісаць раманы аб працы выведкі ў часы халоднай вайны; пасьля таго, як да іх прыйшоў посьпех, пакінуў дзяржаўную службу. Самыя вядомыя яго кнігі — «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Шпіён, выйдзі прэч», «Расейскі дом», апошняя яго праца выйшла ў 2019 годзе.
Творы Ле Карэ вылучае адсутнасьць у іх супэргерояў, складаныя псыхалягічныя лініі, бездакорная ангельская мова. Ён увёў у шырокі ўжытак многія словы з тэрміналёгіі спэцслужбаў, напрыклад, слова «крот» для ўкаранёных агентаў стала шырока выкарыстоўвацца пасьля яго раману «Шпіён, выйдзі прэч» 1974 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ On This Day
- ^ John Le Carré // filmportal.de — 2005.
- ^ John le Carré // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ http://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/features/the-blaggers-guide-tojohn-le-carre-2254065.html
- ^ John le Carré, author of Tinker Tailor Soldier Spy, dies aged 89 (анг.) — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322
- ^ ціўт — 2006.
- ^ Espionage writer John Le Carre dies aged 89 after short illness
- ^ а б https://www.telegraph.co.uk/news/newstopics/mandrake/5446015/John-le-Carre-pays-tribute-to-his-first-love.html
- ^ http://www.theguardian.com/books/2011/mar/30/john-le-carre-booker-honour
- ^ https://www.theguardian.com/education/2017/jul/02/why-we-should-learn-german-john-le-carre
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Le Carré, John, 1931-2020 // CONOR.SI
- ^ Краткая литературная энциклопедия, Масква, 1962—1978.
- ^ Памёр брытанскі пісьменьнік Джон Ле Карэ, Радыё Свабода, 14-12-2020
- ^ International puiblications (архіў ад 16 ліпеня 2009 году) (анг.)
- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Ангельшчыне
- Памерлі 12 сьнежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Ангельшчыне
- Ляўрэаты Мэмарыяльнай прэміі Джэймза Тэйта Блэка
- Брытанскія літаратары
- Ангельскія літаратары
- Літаратары, вядомыя пад псэўданімамі
- Аўтары дэтэктыўнай прозы
- Выпускнікі Оксфардзкага ўнівэрсытэту
- Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19