Перайсьці да зьместу

Енс Гаэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Енс Гаэр
Дата нараджэньня 22 чэрвеня 1961(1961-06-22)[1] (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, кансультант, палітык
Месца працы
Сябра ў Arbeiterwohlfahrt[d], IG Metall[d], ver.di[d] і Europa-Union Deutschland (Еўропа—Саюз з Германіяй)[d]
Сайт jensgeier.eu

Енс Гаэр (па-нямецку: Jens Adolf Geier; нар. 22 чэрвеня 1961, Франкфурт-на-Майне, Гэсэн, Заходняя Нямеччына) – нямецкі палітык, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту VII, VIII й IX скліканьняў.

Скончыў сярэднюю школу ў Эсэне. Пасьля грамадзянскай службы вывучаў гісторыю, літаратуразнаўства й паліталёгію ў Рурскім унівэрсытэце(be). З 1989 году працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаньнях бюджэту й эўрапейскай навукова-тэхнічнай палітыкі эўрадэпутата Дэтлева Самланда(pl). У 1990-я годы займаў пасады ў найвышэйшых органах улады Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. У 2001–2006 гадох быў кіраўніком праектаў і прэс-сакратаром кампаніі «Wirtschaftsförderung metropoleruhr GmbH(de)». З 2006 году працаваў у групе кампаніяў «Deloitte(uk)» у сферы праектаў у галіне нерухомасьці.

Уступіў у прафсаюз Vereinte Dienstleistungsgewerkschaft(simple). Пасьля двух няўдалых спробаў у 1999 і 2004 гадох быў абраны эўрадэпутатам у 2009 годзе. У перадвыбарчай кампаніі выступаў супраць меркаванага дэмпінгу заробкаў, які, на яго думку, мае месца пасьля 2004 году. У 2014 і 2019 гадох ён зноўку пасьпяхова балятаваўся на выбарах у Эўрапейскі парлямэнт[2].

30 чэрвеня 2021 году ўзяў шэфства над Дзянісам Урадам, беларускім вайскоўцам і палітычным вязьнем[3][4].

  • „Praktischer Sozialismus oder Mildtätigkeit?“ : Die Geschichte der Arbeiterwohlfahrt Essen 1919-1933 / Jens Geier. – Essen : Klartext-Verl., 1989. – 159 S. – ISBN 978-3-88474-132-0.
  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1011580225 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates (анг.). Bundeswahlleiter(de)Праверана 2019-05-27 г. Архіўная копія ад 2019-05-27 г.
  3. ^ Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus (анг.). Libereco — Partnership for Human Rights (2021-06-30). Праверана 2021-07-05 г. Архіўная копія ад 2021-07-05 г.
  4. ^ У Леаніда Судаленкі, Дзяніса Івашына, Дзяніса Урада і яшчэ 6 палітвязняў з'явіліся "хросныя" (бел.). Вясна (2021-06-30). Праверана 2021-09-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-10 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]