Кейданы
Кейданы лац. Kiejdany | |||||
лет. Kėdainiai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1372 | ||||
Горад з: | 1590 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Ковенскі | ||||
Мэр: | Валянтынас Тамуліс[d] | ||||
Плошча: | 25 км² | ||||
Вышыня: | 39 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 24 177 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 967,08 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 57001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°17′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 55.28333° пн. ш. 23.96667° у. д.Каардынаты: 55°17′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 55.28333° пн. ш. 23.96667° у. д. | ||||
Кейданы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.kedainiai.lt/ |
Кейда́ны (лет. Kėdainiai) — места ў Летуве, на рацэ Нявежы. Адміністрацыйны цэнтар Кейданскага раёну Ковенскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 24 177 чалавек. Чыгуначная станцыя.
Кейданы — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, якое ў 2003 годзе абвясьцілі часткай афіцыйнага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Кейданы паходзіць ад германскага асабовага імя (падобнае імя Χαιδεινοι засьведчыў яшчэ Пталемэй)[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Кейданы ўпамінаюцца ў 1372 годзе ў Лівонскай кроніцы. У XVI—XVII стагодзьдзях яны знаходзіліся ў валоданьні Радзівілаў. З гэтага часу Кейданы сталі буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне.
Кракаўскі дакумэнт 1514 году адрозьніваў «ліцьвіна з Горадні» ад «жмудзіна з Кейданаў»[2].
У 1618 годзе Станіслаў Бурневіч, «жыхар места Кейданскага ў Жамойцкай зямлі», падаў цытату па-летувіску «Toi yra walia tawo», якую азначыў як зробленую «па-жамойцку» (польск. «po Żmucku»)[3].
24 красавіка 1648 году Кейданы атрымалі ад караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы Магдэбурскае права і герб. 17 жніўня 1655 году тут склалі унію паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швэцыяй.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кейданы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1811—1863 гадох яны знаходзіліся ў валоданьні Гутэн-Чапскім. У час вызвольнага паўстаньня (1830—1831) 29 красавіка 1831 году тут адбылася бітва паміж нерэґулярным аддзелам паўстанцаў пад камандаваньнем Маўрыцыя Прозара з аднаго боку й большай колькасьці расейскіх войск.
У 1862 годзе адзначалася, што рада Кейданскай гімназіі выступіла з прапановай увесьці выкладаньне жамойцкай мовы[4].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1918 году — у складзе Летувы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1963 году ў Кейданах працуе хімічны завод «Lifosa», які вырабляе ўгнаеньні.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmittlein R. Quatre toponymes germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1—2, 1949. P. 18.
- ^ Urban W. Litwini w Krakowie od końca XIV wieku do roku 1579 // Teki Krakowskie. T. 10, 1999. S. 137.
- ^ Biržiška V. Aleksandrynas: senųjų lietuvių rašytojų, rašiusių prieš 1865 m., biografijos, bibliografijos ir biobibliografijos. T. 1. — Chicago, 1960. P. 231.
- ^ Замечания на проект устава общеобразовательных учебных заведений и на проект общего плана устройства народных училищ. Ч. 2. — СПб., 1862. С. 365.