Латышы
Латышы (па-латыску: latvieši) — балтыйскі народ, які складае 62,1% насельніцтва Латвіі. Асноўная мова — латыская балтыйскай групы індаэўрапейскай сям’і. Веруючыя латышы — пераважна лютэране, ёсьць таксама каталікі і праваслаўныя РПЦ Масквы.
Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасьці (адкуль і саманазва — латвешы). З XIII стагодзьдзя латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад швэцкім, а з 1795 году сталі часткай Расейскай імпэрыі. Латыская народнасьць склалася да XVII стагодзьдзя; пратэстанцызм распаўсюдзіўся ў XVI стагодзьдзі (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі, якая да другой паловы XVIII стагодзьдзя ўваходзіла ў склад Польшчы).
Да 1917 году на тэрыторыі тагачаснай Пецярбурскай губэрні пражывала каля 30 тысячаў латышоў-перасяленцаў з Латвіі. Калёніі латышоў існавалі і ў Цьвярской, Пскоўскай губэрнях.
Пасьля рэвалюцыі ў Ленінградзе працаваў пэдагагічны тэхнікум, які рыхтаваў кадры настаўнікаў для латыскіх школ Ленінградзкай вобласьці, выходзіла газэта. Існавалі кампактныя латыскія селішчы і латыскі саўгас «Чырвоны Латыш» у Тосьненскім раёне. З прычыны рэпрэсіяў і вайны лік ленінградзкіх латышоў значна скараціўся і цяпер у Ленінградзкай вобласьці яны пражываюць у вельмі невялікай колькасьці.
Колькасьць народу: 1 530 000;
Таксама пражываюць:
- У Латвіі: 1 320 600
- У ЗША: 87 564
- У Расеі: 35 000
- У Бразыліі: 20 000
- У Канадзе: 20 000
- У Аўстраліі: 18 938
- У Ірляндыі: 18 008
- Ва Ўкраіне: 5079[1]
- У Вялікабрытаніі: 5000
- У Нямеччыне: 4000
- У Швэцыі: 4000
- У Летуве: 3000[2]
- У Эстоніі: 2300[3]
- У Беларусі: 2200[4]
- У Вэнэсуэле: 400
- У Францыі: 300
- У Аргентыне: 200
- У Грузіі: 200
- У Нарвэгіі: 200
- У Чылі: 100
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Латышы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў