Перайсьці да зьместу

Ляйтматыў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ляйтматыў (па-нямецку: Leitmotiv — «галоўны, вядучы матыў»), у музыцы — характэрная тэма або музычны абарот, якія абмалёўваюць які-небудзь пэрсанаж опэры, балета, праграмнай п’есы, ягоныя асобныя рысы або пэўную драматычную сытуацыю і гучаць пры згадваньні аб іх, пры зьяўленьні пэрсанажа або пры паўторы драматычнай сытуацыі ў розных частках твора. Першым пачаў актыўна выкарыстоўваць ляйтматывы ў сваіх опэрах Рыхард Вагнэр.