Лібан (гара)
Лібан | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Курнэт-эс-Саўда[d] | |
Вышыня | 3088 м н. у. м. |
Памеры | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 40 км |
Плошча |
|
Геаграфія | |
Краіна | |
Ліба́н (па-арабску: جَبَل لُبْنَان, jabal lubnān, па-сырыйску: ܛܘܪ ܠܒ݂ܢܢ, ṭūr leḇnān) — горны хрыбет у Лібане даўжынёй 170 км. Найвышэйшы пункт — гара Курнэт-эс-Саўда вышынёй 3088 м.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горны хрыбет перасякае ўвесь Лібан уздоўж міжземнаморскага берагу. Найвышэйшы пік — Курнэт-эс-Саўда вышынёй 3088 м. Падчас ападкаў шырыня сьнежнага покрыва дасягае ў сярэднім 4 м.
Лібанскі хрыбет славуты сваімі дубовымі і хваёвымі лясамі. Адзіны захаваны старажытны гай лібанскага кедра (Cedrus libani var. libanii) уваходзіць у склад аб’екту Сусьветнай спадчыны Кедры Божыя(d).
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва гара Лібан паходзіць ад сэміцкага кораню ЛБН, што азначае «белы», імаверна ад пакрытых сьнегам вяршыняў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Старым Запавеце гара Лібан згадваецца 103 разы. Валадар Тыру(d) Хірам I(d) паслаў Давіду майстроў з кедравым дрэвам на будаўніцтва храма Саламона. Фінікійцы будавалі з кедру караблі для плаваньня ў Міжземным моры, таму яны засноўвалі паселішчы на тэрыторыі Лібану, каб здабываць там драўніну.
Эўсэбіюс Кесарыйскі занатаваў, што імпэратар Канстантын разбурыў на гары Лібан храм багіні Вэнэры. З V стагодзьдзя на паўночных схілах Лібанскага хрыбту зьявіліся хрысьціянскія місіянэры-мараніты, а ў канцы VIII стагодзьдзя на загад бізантыйскага імпэратара у паўночны Лібан пераселеныя мардаіты, якія асыміляваліся зь мясцовымі маранітамі. У 1291 року, пасьля падзеньня апошняга крыжацкага апірышча ў Леванце, рэшткі эўрапейцаў, якія здолелі ўратавацца ад мамлюкаў, таксама пасяліліся на поўначы Лібану сярод мараніцкага насельніцтва.
З VII стагодзьдзя гара Лібан стала паломніцтвам і домам для мноства мусульманскіх аскетаў і суфітаў. У X стагодзьдзі з пашырэньнем шыізму тут паўсталі паселішчы двунадзясятнікаў. У XIII стагодзьдзі шыіцкае насельніцтва ўжо пераважала, але пасьля шматвекавых прыгнётаў мамлюкаў і асманаў большасьць шыітаў мігравала ў Паўднёвы Лібан ды даліну Бэкаа.
Паўднёвую частку хрыбта з IX стагодзьдзя пачалі засяляць танухідзкія плямёны(d) з Джэбэль-аль-Сумаку(d). У XI стагодзьдзі яны прынялі друскую веру; іхнія землі сталі звацца 'Джэбэль эд-Дуруз'. У пачатку XVII стагодзьдзя права зьбіраць падаткі ў частцы друскай тэрыторыі — Шуфе(d) — атрымаў эмір Фахр-аль-Дын II, які запрасіў сюды хрысьціянаў, у прыватнасьці маранітаў. Хрысьціяне і друзы мірна суіснавалі амаль тысячагодзьдзе. У пачатку XVIII стагодзьдзя мараніцкія каталікі і друзы заснавалі сучасны Лібан.
У XVIII—XIX стагодзьдзях мноства маранітаў прыбылі на друскую частку гары. Друзы асьцерагаліся страты ўлады, і ў 1840—1860-х роках выразалі тысячы хрысьціянаў. Ад поўнага вынішчэньня іх уратавала інтэрвэнцыя эўрапейскіх дзяржаваў (Вялікабрытаніі і Францыі), якія падзялілі гару Лібан на друскую і мараніцкую часткі. Пасьля гэтага частка друзаў эмігравала на новы Джэбэль эд-Дуруз у паўднёвай Сырыі.
Пасьля грамадзянскай вайны ў Асманскай імпэрыі і ўздыму нацыянальных рухаў у 1861 была заснаваная аўтаномная вобласьць «Гара Лібан» пад міжнароднымі гарантыямі. Хрысьціяне дзесяцігодзьдзямі дамагаліся ад эўрапейскіх мажнаўладцаў дазволу на самавызначэньне так званага «Вялікага Лібану» — ад гары Лібану на міжземнаморскім беразе да даліны Бэкаа на ўсходзе. Пасьля Першай сусьветнай вайны Францыя атрымала колішнія асманскія ўладаньні ў паўночным Леванце і ўтварыла ў 1920 Вялікі Лібан для хрысьціянскага насельніцтва Сярэдняга Ўсходу. Аднак на такой вялікай тэрыторыі хрысьціяне сталі нацыянальнай меншасьцю.