Марыго
Выгляд
Марыго | |
франц. Marigot | |
Краіна: | Францыя |
Заморскае згуртаваньне: | Сэн-Мартэн |
Плошча: | 53,2 км² |
Насельніцтва (2006) | |
колькасьць: | 5700 чал. |
шчыльнасьць: | 107,14 чал./км² |
Часавы пас: | UTC-4 |
Паштовы індэкс: | 97150 |
Геаграфічныя каардынаты: | 18°4′0″ пн. ш. 63°5′5″ з. д. / 18.06667° пн. ш. 63.08472° з. д.Каардынаты: 18°4′0″ пн. ш. 63°5′5″ з. д. / 18.06667° пн. ш. 63.08472° з. д. |
Марыго | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Марыго́ (па-француску: Marigot — самы вялікі горад і сталіца францускага заморскага дэпартамэнту Сэн-Мартэн, які знаходзіцца ў Карыбскім моры. Насельніцтва гораду складае 5,7 тыс. чалавек.
Невялікая рыбалавецкая вёска, якую потым назвалі Марыго, атрымала статус сталіцы падчас кіраваньня караля Люі XVI, які пабудаваў форт Сэн-Люі ў затоцы Марыго. Сёньня гэта самы значны будынак гораду.
Марыго — тыповы карыбскі горад, зь лёгкімі драўлянымі дамамі. Кірмашы праходзяць кожную сераду і суботу, на якіх можна знайсьці какосы, авакада, розныя гатункі рыбы і іншыя разнастайныя тавары.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марыго — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў